Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З жанаддзелу не вярнулася да Галіноўскіх Ніна, а пайшла дамоў у вёску.

Зноў шляхам ішла.

Сонца ў небе радасна, радасна сьвеціць, як-бы сьмяецца чагось. Толькі бярэзіны старыя неяк глуха гудуць, як бы плачуць над сваёй прайшоўшай моладасьцю, як-бы кажуць: „Былі мы маладымі, кучаравымі. Грэла нас сонейка, песьціў вецярок, ня раз хістала бура, нагінаючы да самай зямлі, не адну зламала бура з нас, але мы ўстаялі, вырасьлі. Ты-ж, дзяўчынка, ня-вы-ня-се-ш-ш-ш… Нявы-ня-се-ш-ш-ш гора свайго жыцьцёвага. Малана сьвеце жыла яшчэ. Гу-гу у-у-у, гу-у-у-у“ — гудзелі бярэзіны.

XIV.

Ужо ўсё Новае Сяло пра Ніну ведала.

Дзяўчаты вечарамі, седзячы на прызбах, шушукаліся, абгаварвалі яе. Бабы старыя плёткі па сялу пусьцілі, што распусьцілася ў горадзе Ніна, гуляць з усімі стала, а цяпер ад таго хварэе. Стараліся ўкалоць гэтымі плёткамі Якава: „А-я-я! як-жа гэта ты дапусьціў яе, ці-ж гэта гонар? Усё сяло зьняславіла, а? І ў хату ня пушчай яе цяпер“.

Больш за ўсіх мачыха старалася.

— Гэнь дачушку маеш! Мо‘ й гэтыя такія растуць? Узгадаваў, дзякаваць богу, на сваю галаву шлюху. Чуеш! У хату ня пушчу яе, каб і ня швэндалася тут. Дзе здабыла, хай там і бярэ на лекі!

І калі Ніна йшла да хаты па вуліцы, бабы, дзеці ў вокны пазіралі, ківалі галовамі, шу-