Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цёмная, забітая. Ды і як-жа ня быць ёй цёмнай, забітай, калі сотні год стваралі гэту цемру і забітасьць усе: царскі ўрад, школа, царква. Забівала й само жыцьцё, бо лад ужо такі буржуазны. Узварушыла жанчыну рэволюцыя, абудзіла яе, але цяжка яшчэ павесьці яе па шляху да лепшага жыцьця. Шмат перашкод яшчэ: няпісьменнасьць, цэркаў, якая цяпер толькі й трымаецца на цёмнасьці жаночай. Але крануўся ўжо лёд. Ён хутка пойдзе, зьнясе з шляху свайго гэтыя перашкоды“.

Думкі Пашы былі перарваны ўвайшоўшай маладой дзяўчынай.

— Добры дзень! Ці тут жанаддзел?

— Добры дзень! Тут, сядай, сястрыца, што скажаш?

— Паскардзіцца прышла да вас, параілі мне сюды, дапамажэце. — Сьлёзы перашкаджалі гаварыць. — Я служыла ў Галіноўскіх. Сын усё круціўся каля мяне ласкай. Пакахала яго я. Ён паабяцаў, што жэніцца. Абмануў мяне. Потым павёў да Гарпіны, каб аборт зрабіла. Захварэла цяпер я, — зноў сьлёзы на вочы набеглі, — памажэце! вось паліць у мяне ўсё ўнутры. Нічога рабіць не магу. Згубілі яны мяне, а цяпер на вуліцу выкінулі.

„Яшчэ адна ахвяра панскай прыхамаці. Бедная, слабая. Хто-ж табе дапаможа, калі ня мы, якім адчыніла вочы рэволюцыя. Паможам табе, сястрыца“, — думала Паша.

— А ты працавала без дагавору ў яго?

— Ня ведала я нічога.

— Добра! Мы паможам табе. Перадамо справу ў суд і за тое, што абмануў, і за тое,