Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жанаддзел пайду, пажалюся… Засуджу яго“. Зносіла снапы нажатыя і пайшла.

— Чаго-ж працу кінула? — сустрэла яе гаспадыня.

— Хворая я, — праказала гледзячы ў зямлю, — няма сіл працаваць.

— Хворая!.. Захварэла, з хлопцамі шляючыся!.. Хворая кажаш, а аборт чаго рабіла? Шлюха!.. Сёньня-ж вон з двара!.. Шляешся, ды яшчэ імя маё няславіш!

Крыўда хлынула да сэрца ў Ніны ад гэтых слоў.

— Дык твой-жа сын абмануў! Ён зьняславіў мяне. Дык няславіць можна вам, паном, а цяпер праганяеце? Не! Скажы сыну, што не дарую яму, жаліцца пайду. Вы, вы зьелі мяне, людаеды праклятыя.

Кінула серп, пайшла па шляху ў горад.

Гаспадыня кінулася да мужа.

— Сёньня-ж расквітаць яе, каб і нагі яе ня было тут, гэтай мужычкі… Чуеш?.. Сёньня-ж!..

XIII.

У пакоі жаночага організатара сёньня было пуста, цішэй, як у другія дні, і таварыш Паша, сама жанарганізатар, сядзела над разгорненай кніжкай, думала аб долі жаночай: „Вось кожны дзень некалькі жанчын перабудзе. Адну мужык б‘е, душу вышыбае. Другую хлапеў абмануў і кінуў. А гэту абдзялілі ў вёсцы, не далі сенажаці. Гэта ў горадзе служыла, але нешта неспадабалася гаспадару і ён выгнаў на вуліцу… Колькі гора, колькі зьдзекаў церпіць яшчэ цёмная жанчына.