ваша, і вам сорамна сярод людзей будзе за мяне, Ня трэба… Лепш паедзем да хаты.
— Пачакай, Ніна, скажы хоць адно слова, скажы ці кахаеш хоць трохі мяне ты?
— Я… я не ведаю. — Пачырванела. — Я кахаю вас… Але ўсё гэта дарма… Едзем дамоў. Ня пытайце нічога ў мяне… Ці-ж мне…
Назад з вадой сам плыў човен. Сядзелі моўчкі.
Ніна вочы кудысь у ваду накіравала, дзе адбівалася мігаючымі ў ёй зоркамі цёмная сінева неба начнога. Нешта захапіла яе душу сёньня, нейкае прыемнае, невядомае дагэтуль ёй пачуцьцё сьціснула грудзі. Ніна нават баялася моцна дыхаць, каб ня спужаць гэтага, што вось у грудзёх, што хоча вырвацца адтуль, хоча словамі Ніны гаварыць аб сабе яму, губамі яе цалаваць яго. Аднекуль пробавала падкрасьціся думка цёмная, якая шаптала сэрцу:
„Недавярайся яму, дзетка… абманіць, пагубіць“. Але гэту думку праганяла другая: „Не! ён такі добры… ён шчыра кахае мяне“, і ад гэтага яшчэ больш захапляла Ніну незнаёмае пачуцьцё каханьня.
З чоўна, не разьвітаўшыся, хутчэй пабегла да сябе ў кухню.
Ну, значыць клюе… Толькі каб сур‘ёзна не ўкахацца ў яе. Нешта-ж бярэ такі мяне за сэрца. І ўкахаўся-б, каб ня была яна нашай парабчанкай“, разважаў з сабою Лявон.
За гэтым вечарам пацягнуліся яшчэ такія. Часьцей сталі гуляць Ніна з Лявонам. Ніна