Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можна будзе, ажанюся, і нічога яна мне ня зробіць.

VIII.

Блізка вясна…

Неяк адразу зьбег з поля сьнег, лёд з рэчкі кудысьці сплыў. Сонца пачало ласкавей пазіраць на зямлю. Дзень-ада-дня ўсё больш і больш давала сябе знаць надыходзячая вясна. Вось ужо і траўка пачала вылазіць з зямлі. Узяліся сяляне за поле, узялася і Ніна за працу: рыхтавала зямлю ў гародзе.

Хутка і вялікдзень мінуў. Пабыла Ніна ў вёсцы сваёй, грошай трохі сваім занесла.

Мінула і першае мая. Шумна прайшло гэта сьвята ў горадзе, але Ніне не давялося пабыць там з дэмонстрацыяй на вуліцы, хоць вельмі хацелася, гаспадыня ня пусьціла.

Вясной праца захапіла Ніну цалкам. Ад раньня й да вечара з песьняй, — весела было ў полі побач з другімі дзяўчатамі.

А паненкі ў пакоях праглі, злавалі. Хадзілі ў горад кожны вечар, адтуль прыходзілі яшчэ больш узлаванымі. Маці каля дачок увесь час круцілася, глядзела за іх вопраткай, прыдумвала ім новыя забавы.

Тым часам Лявон нешта часта стаў прыходзіць у поле, дзе была Ніна. Браўся памагаць ёй, загаварваў з ёю неяк ласкава. Яшчэ лепшым ад гэтага здаваўся цяпер ён Ніне.

І ў полі, калі нікога вакол ня было, калі садзілася адпачыць Ніна, у галаве зьяўляліся незнаёмыя дагэтуль ёй думкі, а перад вачыма ставіўся вобраз чарнявага хлопца. Ведала яго