Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прышоў Лявон, пачаў упрашваць матку пакінуць лаянку, ня крыўдзіць Ніны.

Нейкім добрым, як-бы зусім ня гэтае сям‘і чалавекам, здаўся тады Ніне Лявон. У душы дзякавала яму. Дый так спадабаўся ён трохі Ніне. Такі ветлівы, далікатны, і пазірае на Ніну неяк вельмі ўжо ўважліва, што ёй аж сорамна робіцца. Калі-ні-калі й загаворыць, спытае што і ўсьміхнецца ёй пры гэтым. Часамі слухала, працуючы ў пакоі, як чытаў у суседнім пакоі голасна Лявон кніжку якую. Хораша пісана ў кніжках, шмат там цікавага аб людзях. А мо‘ гэта ёй ад таго здавалася цікавым, што чытаў Лявон, а ня другі хто?

Ня думала над гэтым пакуль што Ніна.

А дні беглі, непарушанай чаргой, складалі тыдні, месяцы…

Ужо восемнаццаты год пайшоў Ніне, ужо другая вясна набліжалася, як жыве яна ў Галіноўскіх.

VII.

— Ну, як жывеш, ці здароў, каго кахаеш? — пытаў у Лявона яго сябра, прыехаўшы ў госьці.

Сядзелі ў сталовай. Скора Ніна прынесла самавар.

— Гэта хто?

— Парабчанка наша.

— А, чорт… якая прыгожая, кроў з малаком. Ня ведаю, як ты, а я зразу-б укахаўся ў яе. Дый ты, мусіць, роман з ёю круціш? А? Не хавайся!