Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Але, сьмірную трэба, каб не бунтавала супроць мамы, — абазвалася адна з дачок.

V.

Па шляху цягнуліся хурманкі. З дрывамі, з яблыкамі ў драбінках, агуркамі, — гэтых Ніна абганяла. Часам яе абганялі хурманкі, што ўлегцы ехалі ў горад.

Хмаркі, што зраньня навісалі над зямлёй, разьбегліся, прапалі недзе, і з неба выглядала ўжо сонца. На шляху цянёк ад бярэзін, сьвежасьць пасьля дажджу — і ісьці было вельмі лёгка.

Ужо паказаліся гарадзкія цэрквы. Белымі камяніцамі, нібы дамавіны каменныя, вялізныя, высіліся яны над горадам.

„Скора сутоцкая грэбля, а там і горад“.

Ногі хутчэй ісьці сьпяшаліся, як-бы каго наганялі.

У горад увайшла, вочы па бакох разьбягаліся, шукалі чагось.

„Куды-ж я пайду, у каго буду пытаць? Мусіць, на рынак пайсьці трэба, можа каго знаёмага ўбачу“.

На рынку ўжо поўна людзей. Цэлы лес аглабель тырчыць угору. Вазы поўныя агуркамі, яблыкамі, другім дабром. Каля кожнага воза людзі труцца, шчупаюць, таргуюцца

У бок ад вазоў — у два рады сталы. Насталох розныя тавары.

— Сіцец можа трэба, — крычала Ніне баба з-за століку, — розны ёсьць.

— Хусткі вось добрыя, паглядзеце…

— Можа што трэба, зайдзеце…