Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старэйшая дзяўчынка Ніна змалку прывыкла хадзіць па заработках. Гэтым памагала бацьком. Як мачыха стала, уся хатняя праца лягла на плечы Ніны. Расла яна ціхая, ня сьмеючы слова адказаць сярдуючай мачысе, баючыся паскардзіцца бацьку на крыўды з боку мачыхі, думала толькі, каб пасобіць падняцца меншым братом і сястры.

Год за годам цягнуліся…

Не зьмянялася жыцьцё ў Новым Сяле. Усё тая-ж вуліца, тыя-ж хаты, тыя-ж сварлівыя вечна ў нядзелю ад няма чаго рабіць бабы.

Ніне ўжо семнаццаты год пайшоў.

Стройная, прыгожыя, — як нейка кветка, закінутая адна сюды, — расла яна. Карыя вочы яе пазіралі заўсёды з нейкай затоенай думкай глыбокай. Заўсёды сумная ў працы дома. Сумнасьць гэта была адбіткам цяжкой працы.

Цяжка жылося Ніне ў бацькоў. Сваркі бацькі з мачыхай, бойкі частыя паміж імі, злыдзень-мачыха ў хаце, — усё гэта прыгнечвала маладую дзяўчынку.

Ведала Ніна, што бойкі, сваркі гэтыя ўсё ад таго, што недахват ва ўсім у хаце, беднасьць. І ад таго нарадзілася ў галаве думка пайсьці ў горад у заработкі, каб пасобіць дому і каб ня бачыць больш хатняга жыцьця.

III.

Шэрыя дні, як само жыцьцё шэрае ў Новым Сяле, выдаліся. Дожджык імжыць вось ужо больш тыдня падрад. Дым з печаў, выходзячы раніцай, па зямлі сьцелецца.