Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

го жыцьця, ня ўмела, праўдзівей, не знайшла сіл для гэтага і ні ў каго падтрыманьня не знайшла для сябе, і таму цяпер нікому і ні навошта непатрэбна… Ты парві мой ліст апошні, няпраўда напісана там. Памылілася. Ха-ха-ха!.. Прасьці… Цяпер толькі што йшла каля магазыну. Там на аборцы вісіць сьцягно, хістаецца, а аборка глыбока ўелася ў мяса, сьціснула… У нас у пакоі крук у столі, зараз знайду аборку і ўсё“…

Нібы баючыся раздумаць, хутчэй заклеіла ліст, пазвала хлопчыка суседкі, каб занёс яго ў скрынку, дала грошай на марожанае. Сама зараз-жа замкнула дзьверы, каб не зайшоў хто і не пашкодзіў, дастала з шафы аборку, уважліва абгледзела яе.

„Вось так уесца ў шыю і ўсё“…

XI.

— Чуў я, што парашылі ўцячы ад нас, таварыш Капцюр?

Капцюр стаяў перад сакратаром ячэйкі, па ўсяму відаць было, што ён нездаволен стрэчай з сакратаром. У гаворцы стараўся не пазіраць у вочы таму.

— Парашыў уцячы. Ужо заяву падаў аб звальненьні. Паеду ў Сібір да брата, на завод мо‘ прыстроюся.

— Аж у Сібір? У-гу. Добрая справа на заводзе папрацаваць, але позна да гэтага дадумаліся… Сёньня а шостай гадзіне прыходзьце на бюро, ваша справа разглядацца будзе.

— Усё тое, з Якімавай заявай?