Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьцёвая рэчка адкінула так… Я з зачыненымі вачмі пайшла, паверыла яму, аддалася, спадзявалася на падтрыманьне. Ня думала над гэтым… Але ён-жа зваў сябе комуністым, яго разважаньні, як-жа было ня верыць?.. А цяпер усё прапала. Адна, а там бацькі, сястра“…

Зьявілася жаданьне кінуцца ў муць вады каля мосту і захавацца ў ёй. Старалася змагацца з гэтым жаданьнем, шукала, чым-бы абнадзеіць, суцешыць сябе. Па мосту ўвесь час ішлі і ехалі людзі. Гэта крыху бадзёрыла яе.

Адарвалася ад мосту і пайшла дамоў. Па дарозе дадому праходзіла каля мяснога магазыну. Там у вітрыне ўбачыла вісячае на аборцы сьцягно. Аборка ўелася ў сьцягно, і яно хістаецца на ёй, нехта закрануў. Спынілася ля вітрыны, глянула на сьцягно і рашуча пайшла дамоў.

У кватэры села пісаць ліст таварышцы ў вёску. Доўга сядзела над разгорнутым шматком паперы, сьціскала рукамі галаву, некалькі разоў брала аловак і зноў кідала яго на стол, потым, відаць, парашыла нешта і пачала пісаць.

— „Прашчай, Гэлька… Жыцьцё зусім не такое, як мы часам уяўляем яго сабе. Я жыцьця ня ведала, зусім ня ведала і цяпер ня ведаю добра, скруціла яно мяне і, як-бы вецер пылам, — мной швыраецца… Жадаю табе жыць і працаваць. — Слова „жыць“ яна падкрэсьліла рыскай. — Старайся запоўніць жыцьцё працай, ня кідай пустаты ў ім, горш будзе, калі застанецца пустата. Я не змагла запоўніць свай-