Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Няўжо-ж ён абманваў?..

Хістаючыся, вышла з дому, не разьвіталася нават з гаспадыняй, а па дарозе дамоў зайшла да рэчкі. Стоячы на масту, увесь час пазірала ў ваду і ніяк не магла зразумець таго, што здарылася з ёй, толькі ведала, што нешта таемнае, страшное, якое загубіць яе.

У рэчцы ўжо апала вада, у берагі ўвайшла даўно, а на берагох зазелянела мурава маладая. У вадзе радасна палошчуцца, абмываючыся рэчнай вадой, праменьні паўдзённага сонца. Вочы Ліды позіркам застылі на адбітку праменьняў, хочацца чамусь, каб ня дрыжэла там, і Ліда злуе на сябе, адводзіць вочы на другое месца вады і ўжо праводзіць імі плывучую сьвежую хваёвую трэску. Трэска куляецца на хвалях, часам захаваецца амаль што зусім у ваду, нібы хоча захавацца там, але зноў усплывае на паверх вады і плыве далей.

„Вось трэска, мусіць, хоча захавацца ў ваду, зьмяшацца з ёй, каб ня быць аднэй, але ёй гэта не ўдаецца. І я, як трэска гэта. Таксама захацела ня быць аднэй, зьмяшацца з тымі, хто праўдзіва жыве. Думала, што жыцьцё мякіш, разганюся, стукнуся і ўвайду ў яго. Папробавала. На хвіліну як-бы ўліпла ў жыцьцё, але гэта толькі здалося мне. Гэта ня жыцьцё мяккае, а мая мяккаць адчувалася, калі з зачыненымі вачмі кінулася ў яго. Стукнулася, яно ўелася крыху ў мяне, зрабіла рану і не ўзяло да сябе… Трэску таксама недзе зусім выкіне рэчка на бераг, альбо зьнясе куды, але не ўбярэ ў сябе. Вось і мяне