Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лі яго шыю. У ёй змагаліся два пачуцьці: адно — аддацца яму, таму, каго кахае, верыць яму, і другое — боязнасьць за будучыну. Гэта другое гаварыла: ты яго зусім мала ведаеш, ты маладая, табе трэба вучыцца…

— Я веру, веру табе, але мо‘ ня трэба гэтага цяпер, пачакаем. Я-ж хочу вучыцца яшчэ, хочу працаваць, а гэта можа пашкодзіць… Ты-ж комуністы, ведаеш, як лепш. Ты ня зробіш мне дрэннага?..

.....................

— Баюся я, каб ня было горш цяпер. Ці добра гэта? Ты не абманеш мяне, скажы?

— Ліда, надаела ты з гэтымі ці добра ці дрэнна. Кінь нюні распускаць, што гэта з табой? Ня дзіця-ж… А што я да цябе дакуль-бы гэта хадзіў так. Кінь хныкаць, вельмі ня люба мне хныканьне.

Ты выбачай, я-ж нічога… Але боязна нешта, каб не пашкодзіла гэта ўсяму…

— І я аб гэтым кажу самым. Кінь думаць пра сваю будучыну, годзе, аб ёй ужо гаварылі, здаецца ўсё ясна. А цяпер апраніся, зьезьдзім да маіх знаёмых, я пазнаёмлю цябе з комуністкай аднэй.

У каламажцы Ліда сядзела моўчкі, прыхіліўшыся да Капцюра, і абыякім позіркам акідала дамы, вуліцу, па якой ехалі. Маўчаў і Капцюр. Ён быў здаволен, што вязе яе цяпер да Манькі, пакажа там яе сябром, і зноў будзе жыць аб ім слава старая. Ужо ня шкода было яе, як раней, а было адно жаданьне — хутчэй завезьці туды, паказаць сябром і адчуваць здаволеньне сабой.