Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дыходзяць і разносяць пра цуда чуткі. А поп да хвоі скарбонку прыбіў, пачалі людзі грошы кідаць багародзіцы, а хто палатно панёс, сала, збожжа. Крывыя, сьляпыя, хворыя пачалі прыходзіць — мо‘ вылечацца. На нядзелю фэст яўленай назначылі першы.

Да багародзіцы ўжо дабра з усёй ваколіцы навезьлі вазамі, ужо скарбонку ачысьцілі раз, поўна накідалі, а людзі ўсё йдуць, поп-жа ходзіць нібы сьвяты з сьветлым тварам.

Я, што-ж, я век пражыў амаль што свой у веры, ну, вядома, сам залатоўку кінуў у скарбонку, сьвечку паставіў, жонцы і дзецям сказаў. Богу багата ня трэба. А народ усё валіць, валіць…

Настаўніца наша, маладая яна яшчэ зусім, але вучоная, з гораду прыехала тады толькі што, давай гэта на вуліцы мужчынам гаварыць, што мо’ ніякага цуда няма, трэба-б было выняць ды паглядзець іконку, паглядзець, як пілілі, якія кавалкі, а то мо’ падрабіў хто, мо’ ўставіў іконку, дык яе за гэта аблаялі, чуць каменьнем не закідалі, а бабы пляваць у яе бок пры стрэчы пачалі і дзяцей таму-ж навучаюць. Веруючы я быў чалавек, а яе словы чамусь у галаву запалі.

Пачалі зьяжджацца людзі на фэст, зноў да іконкі дабра кладуць, на каленках вакол могілак поўзаюць, зарок бабы даюць, наперад багародзіцы плоцяць. Мне-б гэта радавацца, што ў нашай царкве цуда такое здарылася, а ў мяне неспакойна нешта на сэрцы, ня бачыў я раней цуда да гэтага. Чую нешта муціць мяне і не сьцярпеў. Вечарам, калі ра-