Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачаў служыць. Поп да бога праз сьлёзы аб цуда просіць, каб ня мучыў яго і людзей больш, а за ім бабы ў сьлёзы, на каленкі перад хвояй, лбамі ў карэньні б‘юць. Мужчыны шапкі скінулі, стаяць, ня вераць у цуда, шэпчуцца.

Адслужыў гэта ён перад хвояй усеначную, потым кажа: аслабеў я зусім, рукі ня могуць узяць сякеры, дык ты, Пракоп, вось тут пілі, асьцярожна, тут павінен быць лік богамацеры, бачу я яго.

Узяў я пілу, пілю, а людзі сьціхлі, ціснуцца, пазіраюць у цемры, бабы просяць, каб асьцярожней, каб не зачапіў богамацеры пілой. Я пілю, а рукі дрыжаць, нешта ня верыў я ў цуда, хоць набожны быў. Расьпіліў трохі, поп вышэй паказвае піліць, а потым сам узяў сякеру і скалоў асьцярожна кавалак, як было напілена. Скалоў, пазіраем, аж такі ёсьць цуда, невялічкая іконка пазірае з хвоі з нутра ў рамках, шкло блішчыць ад сьвечак. Поп самлеў, на зямлі высьцягае, гаворыць нешта, за ім бабы ў плач: зьмілуйся, багародзіца. Потым адслужыў яшчэ абедню, сказаў казань поп і разышліся, а на хвою над іконкай рушнік павесілі.

Як адкалваў поп выпіленае, дык тры кавалкі чамусь упалі ад хвоі. У цемры ня бачылі іх, а як пачалі разыходзіцца, ён у рызу кавалкі ўзяў і ў аўтар занёс пакласьці.

Пасьля гэтага перад багародзіцай увесь дзень служылі, увесь дзень ува ўсе званы білі, як на вялікдзень. Людзі, вядома, па дарозе ля нас ідуць, едуць, што гэта такое — па-