Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і дзесяткі-сотні тысяч другіх, жывучых адным жыцьцём, аднымі імкненьнямі, аднымі радасьцямі… Калі я так думаю, мне робіцца так прыемна, мяне захапляюць у той час такія пачуцьці, што я, падобна Карамзіну, з уміленьнем цалуючаму зямлю Швайцарыі, расквітаю, калі бачу блізка рабочых і работніц. Мне хочацца падыйсьці да іх, як да сваіх, абмяняцца простымі, харошымі словамі, сказаць ім, што я іх усіх люблю, хачу быць з імі, хачу дыхаць з імі адным паветрам і сказаць, што я вельмі нешчасьлівая. Я хачу быць для іх сваёй, сваёй, разумееш! Але як? скажы… У вапошнія дні я думала, што мары стануць сапраўднасьцю. Я пазнаёмілася з адным рабочым-комуністым. Добры, разумны чалавек. Але ён, відаць, не зразумеў мяне, я не змагла зрабіць так, каб зразумеў, і вось я зноў адна…

Памятаеш — мы разам з табой расьлі, выхоўваліся разам у ваднолькавых умовах, а цяпер… якая розьніца! Ты шчасьлівая. Ты робіш карысную працу там у школе, сярод сялян. Ты жывеш, жывеш, а я… мне цяпер прыходзіцца зайздросьціць табе. Я цяпер ненавіджу сябе, ненавіджу, як толькі магу. Мне патрэбна падтрыманьне, дапамога моральная, і тады-б я стала другой, харошай… Я нічога ня ведаю, не разумею жыцьця, а мне хочацца жыць, жыць, а ня грузнуць у балоце. Трэба, каб хто дапамог мне, каб хоць кароткі час накіроўваў мяне на патрэбную сьцежку, а то я як сьляпая. Вось адчуваю, што цёмна, сьлізка і яне магу йсьці, а паўзу на каленах, зьбіваю іх. Мне балюча, я ня вытрымаю… Заядае сум.