Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даць, мо, красуня, а мо‘ і, як заўсёды, як тая з носам гэткім. Ха-ха-ха.

— Далёка тэй. Гэта — сок дзеўка, год восемнаццаць, зусім яшчэ маладзенькая, чыстая душа, як кажуць. А пацалунак яе адзін чаго варт!

— Горача цалуе?

— О-го!

— Дзе ты гэткую кралю знайшоў? Скруціла, відаць, галаву табе яна.

Капцюр, гэта быў ён з сябрамі, наліваў у шклянкі піва і гаварыў:

— Сустрэў я яе ў клюбе, — побач сядзелі. Я выказваўся на дыспуце і хоць побач сядзеў, але адразу й не падумаў нават нічога. Дзеўка яна, відаць, занадта наіўная, ні разу ня бачыла людзей ці што, толькі, як відаць было, захапілася маім выказваньнем, ну загаварылі, падгаварыў хадзіць у клюб і разышліся. Пасьля ў клюбе бачыў яе некалькі раз, там зноў гутаркі сур‘ёзныя, на навуковыя тэмы.

— Хітрэц!

— Аб сабе-ж клапоціцца.

— Абматаў яе сваёй павуцінай ужо?

— Ты кінь гэта… Толькі яна не такая, як другія дзеўкі, дзіўнае нешта асобнае ў ёй, як быццам не сярод людзей жыве, а адна ці з сьвятымі. Усё аб комуністых, аб рабочых ды пра навуку гаворыць, нібы ня дзеўка, а так нешта. А праз гэта і мне прыходзіцца сур‘ёзным быць, на яе лад настройвацца. Усіх яна шкадуе, усіх любіць, аб новым, комуністычным жыцьці марыць, відаць, марамі гэтымі толькі