Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

людзі ёсьць, чаго-ж гэта ім так, захапілася. Ой глядзі, каб ня другое што?

За гэтыя словы стала крыўдна на сястру. Больш не гаварыла. Лягла ў ложак і дала волю думкам. А ў думках адразу зьявіўся ён, чарнявы, прыгожы, асаблівы нейкі позірк вачэй.

„Ён просты рабочы. Раней цёмны, забіты, а рэволюцыя вызваліла, убачыў сьвет, захапіўся навукай, здолеў яе і вырас. А колькі такіх вырасла пасьля рэволюцыі — тысячы, мільёны. Ён мо‘ нідзе ня вучыўся, а па разьвіцьцю свайму стаіць куды вышэй за мяне. Ну што я? Звычайная дзяўчына, мяшчанка, з сярэдняй асьветай і… ні на што ня варта бяз умелай дапамогі, без кіраўніцтва… Ён мне дапаможа, я буду часта сустракацца з ім, гутарыць, раіцца. З яго дапамогай пазбаўлюся ад мяшчанства. Толькі трэба як можна часьцей бачыць яго, быць разам, слухаць яго словы… Але чаго я такі аб ім увесь час думаю?“

Успомніла словы сястры: — ой глядзі, каб ня другое што? — і прызналася сабе, што кахае яго. Прызналася і ня зьдзівіла яе гэта, быццам даўно ведала ўжо, быццам інакш і быць не магло.

VI.

— Эгэ, каб вы ўбачылі яе, губкі аблізалі-б. Красуня дзяўчына, якой ня знойдзеш, ну проста, як кажуць поэты, падарунак прыроды, ажыцьцяўленьне хараства.

— А ты пакажы раней, што за цацка, а не расхвальвай наперад. Як убачым — будзем ве-