Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

змагу з карысьцю папрацаваць… Тут у вас сям‘я?

— Сям‘я ў Б., а тут я з сястрой, яна працуе.

На разьвітаньні ён моцна сьціскаў яе руку, доўга трымаў у сваёй і гаварыў:

— У вас ёсьць талент. Вершы добрыя, вельмі добрыя. Вы дайце іх у газэту, часопісь, — абавязкова надрукуюць. Ня трэба хаваць талент ад грамадзтва. Поэта не павінен пісаць толькі для сябе, а для грамадзтва.

Разьвіталіся.

Калі Ліда ўвайшла ў пакой, сястра зьдзіўлена пазірала насустрач.

— Што гэта такі выгляд зрабіла, нібы шчасьлівейшы чалавек у сьвеце?

— Так сабе. Чыталі з Зосяй адну рэч надта цікавую, захапіліся, — зманіла Ліда.

Гаварыла сястры няпраўду, а ў самой было вялікае, неадступнае жаданьне падзяліцца з кім-небудзь сваімі перажываньнямі за апошнія дні. Пачала ладзіць ложак, каб класьціся спаць, і ня стрымалася:

— Ведаеш, Вера, я з Зосяй бываю цяпер у клюбе. Пазнаёміліся з адным комуністым, Ён такі разумны, так багата ведае аба ўсім. Мы ад яго шмат карыснага для сябе атрымаем, ён зможа нам дапамагчы вучыцца…

— Дык ад гэтага і блішчыш так сёньня?

— Ён сам рабочы, з фабрыкі і столькі ведаў мае, я дзіўлюся, як могуць людзі знаходзіць столькі часу, каб здолець навуку.

— Ну й дура ты, Ліда, як я бачу, — лепшай ня трэба, — адазвалася сястра. — Ну ён разумны, дык хіба ты ня ведала, што разумныя