Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кія вершы, у якія поэта ўклаў свой настрой, пачуцьці.

Пасядзелі яшчэ трохі, і Ліда пачала зьбірацца дамоў.

— Чаму так рана, вы не пакрыўдзіліся на мяне?

— Ды не, за што-ж? мне час дадому йсьці.

— Дазволіце правесьці вас?

— Ня трэба, вы-ж да дакладу павінны падрыхтавацца, толькі час дарма згубіце, а я й адна не баюся.

— Даклад мой не ўцячэ, дый настрой не падыходзіць, галава адпачынку просіць, стамілася ўжо такі.

Вышлі на вуліцу. Ліда шукала тэмы для гаворкі.

— Вы, мусіць, вельмі багата працуеце. Усе комуністыя так, асабліва актывістыя. Я ведала аднаго комуністага, — зманіла Ліда, — ён зусім-зусім не адпачываў, ня меў ні капелькі свайго асабістага жыцьця, грамадзкай працы ён аддаваў увесь час свой.

Гаварыла так ад таго, што такім уяўляла сабе комуністага-актывістага.

— Інакш ня можна, цяпер час напружанай працы, дробнай і вялікай…

— Вы дзе працуеце?

— На фабрыцы… ну і, вядома, грамадзкая праца…

Ішлі побач. Ён нізка пахіляў да яе галаву, калі гаварыў, а яна патроху аддалялася, каб ня быць блізка да яго, баялася, што можа падумаць нядобрае аб ёй. Скора ўвайшлі ў цёмную вуліцу. Ён ужо зусім захапіўся сваёй