Ён пачаў чытаць, а Ліда сачыла за выразам твару.
— Гэта аб кім пішаце?
— Аб рабочым.
— Вельмі добра, Вы друкуеце іх дзе?
— Не. Пішу пакуль для сябе, вучуся. Для друку ня варты, як мне здаецца.
— Навошта такая скромнасьць. Памойму — праступства з вашага боку не аддаваць для друку такія вершы. Тут такое багацьце вобразаў у кожным радку. Вось хоць гэтыя:
|
…— Узмахне галавой стамлёнай, |
— А цяпер не паказвайце, я сам буду чытаць.
|
…— Ну чаго „жыцьцё“, так круціш ціха? |
З Лідай рабілася нешта нядобрае. Яна пачырванела, парывалася спыніць яго, каб ня чытаў далей, але стрымлівала пакуль што сябе, а ён чытаў:
|
…— Ой, як цесна стала мне ў жыцьці, |
— Ня чытайце гэта, ня трэба!
Рукой закрыла старонку.
— Гэта інтымныя, нядобра іх чытаць.
— Мусіць перажываньні вашы? Я ня буду чытаць, ня ведаў, даруйце… Але я люблю та-