Людзі думалі — пажар. Хто як устаў — з хат выбеглі, глядзяць зарава, а яго няма, а ў царкве звоняць, ну, дык давай у царкву бегчы. Ля царквы поп звар‘яцеўшы, як думаў я, ды я за вяроўку цягаю, а звон уначы галосіць, нездаволён, што ўзбудзілі.
Зьбегліся людзі. Што такое? Бабы хрысьцяцца. Поп спыніў мяне і пачаў гаварыць людзям. Гаварыў, як зусім разумны чалавек, як за абедняй.
Пазвалі, кажа, мы вас сюды, праваслаўныя, не адтаго, што ўздумалася мне, не адтаго. Я чалавек цёмны, спрачаўся летась з камісарам тым пра бога, ня змог грэшны абараніць яго сьвятое імя перад зблудзіўшым слугой антыхрыставым, — вы пасьмяяліся з мяне, ад царквы пачалі адварочвацца. Я на вас трохі злаваў спачатку, а потым давай прасіць бога аб звамені сваім людзям, каб дзеяй якой уявіў сябе нам.
Тут наперад вышаў Сымон: праўду бацюшка кажа, праўду, сваімі вачмі бачыў, як ён маліўся аб гэтым у лазе ля рэчкі.
Слухаюць людзі, а поп гне сваё. Доўга, бач, маліў яго аб міласьці такой за грахі свае і за вашы, а ў апошнія дні адчуваю, што нейкая таемная сіла да мяне прыходзіць і кажа ісьці мне сюды да царквы, што тут павінна адбыцца цуда. Я сам думаў, што мо‘ так сабе гэта, мо‘ захварэў душой, але сёньня, нібы хто да цела майго рукой дакрануўся халоднай і кажа: ідзі да царквы. Я пайшоў і вас пазваў, каб папярэдзіць. Цяпер мне нібы лягчэй. Цуда, як чую я, павінна