Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і закуска. Капцюр і жанчына цяпер не адыходзілі ад Ляхавіцкай. Жанчына чокалася з ёй, упрасіла выпіць яе яшчэ дзьве чаркі.

Спачатку, калі толькі ўвайшлі з двара ў пакой, у галаве пасьвяжэла, а цяпер ужо зноў не магла ўладаць сабой, схілілася на Капцюра.

— Вязеце дамоў мяне… там муж…

Вы стаміліся, адпачнеце з поўгадзіны.

Завёў яе ў суседні пакой, сам скора зьвярнуўся.

— Ну?

— Ма-а-ла-дзец! — адказалі ўсе разам. — Ёй-богу рэкорд пабіў ты сёньня, ну й дыплёмат-жа ты ля іх хадзіць. Як удалося?

— Пасьля аб гэтым, а цяпер дай вып‘ем і… пагуляем…

.....................

Ляхавіцкая пачула, што нехта кратае яе за плячо. Расчыніла вочы. Перад ёй стаяла незнаёмая жанчына.

— Дзе-ж гэта я?..

Агледзела пакой, потым глянула на сябе, на вопратку, якая была не ўпарадку. Балела галава. Успомніла ўчарашні вечар, прыпомніла гэту жанчыну, тэатр, віно… трое мужчын… муж дома чакае.

— Што вы са мной зрабілі, што зрабілі?..

Пачала плакаць, дрыжачымі рукамі папраўляла вопратку, а жанчына тарапіла:

— Ну, апранайся, хто-ж вінават, што паехала з мужчынамі віно піць… Вось пальто. Рамізьнік чакае!

Як хворая, валюхаючыся, вышла з пакою на вуліцу.