Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III.

З пакою, у якім застанавілася Ляхавіцкая з мужам, вакно выходзіць у гарадзкі сад. У саду пад вечар ужо, як у вульлі, гудзе шмат людзей.

З мужам Ляхавіцкая з свайго гарадка сюды паехала, каб пабачыць вялікі горад з яго жыцьцём, але вось ужо тыдзень як тут, а нідзе яшчэ ня была, нічога ня бачыла, апрача гэтага пакою. Муж увесь час па справах бегае, дзесь цэлыя дні прападае, а яна дома. Хочацца на вуліцу, у сад вечарам пайсьці, у кіно, у тэатр, але аднэй неяк нязручна, хоць муж і сказаў, каб пайшла куды-небудзь, ён позна затрымаецца. Думала, якбы гэта зрабіць, з кім-бы пайсьці ў тэатр і чамусь успомніла ветлівага маладога чалавека, які быў на пагулянцы.

Думкі парушыў стук у дзьверы.

— Можна, заходзьце.

Зьдзівілася. У дзьвярох стаяў ён і другі, незнаёмы зусім.

— Выбачайце, што зайшлі да вас. Вы адны ўвесь час і ў нас у кватэры сумна, дык парашылі да вас пайсьці. Вы не сярдуеце?

— О не, чаго-ж сердаваць, сядайце, я вельмі рада. Тут у мяне так сумна, адзіноцтва заядае. Ехала сюды — думала: у вялікім горадзе пабуду, весялей стане, аж тут горш як у нас у С.

— Вы самі ў гэтым вінаваты. Ці-ж можна ў такі час сядзець у пакоі? Гэта праступства, у вас няправільна складзецца дрэннае ўра-