Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А ты як з сходам?

— Адгаваруся, скажу, што прыехаў хто, ды знайду што сказаць.

Махнуў рукой.

— Значыць у Манькі?

— Добра.

Разьвіталіся.

Капцюр падышоў да варот, павітаўся з Якімам.

— Усё сядзіш?

— А ўжо-ж сяджу, што-ж больш рабіць мне? І пасядзець добра.

— Але, так…

Больш Капцюр нічога ня мог сказаць Якіму, накіраваўся ў памяшканьне канторы, дзе зьмяшчаўся фабком. Капцюр быў сакратаром фабкому.

Ня ўмеў гаварыць Капцюр з такімі людзьмі, як Якім, і сёньня раззлаваў за гэта на сябе.

„Ну што гэта са мной, нібы язык адбірае хто на гэты час. Не знайшоў чаго другога сказаць, як гэта „сядзіш“. Вось і з рабочымі так. Усё няпуцёва выходзіць. Як-бы не жадаў гаварыць, а язык абавязкова здрадзіць, зблытае. А з імі трэба сходзіцца, а то й так ужо ўсе на яго, як на чужынца якога пазіраюць, і сакратар ячэйкі аб гэтым гаварыў“.

У пакоі фабкому ён: быў адзін. Расчыніў было сшытак з пратаколамі сходаў рабочых, спрабаваў пісаць; але хутка кінуў.

„Чаго там, пратаколы не ўцякуць“.

Загарнуў сшытак, а для блізіру, калі хто зойдзе, паклаў перад сабой нейкі абежнік,