Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

іх, проста пазірае ў вочы ім і сваімі позіркамі хоча сказаць ім аб сваім імкненьні, аб тым, чаго яна шукае сярод іх, а яны, кожны сваёй справай заняты, нічым ня зьвязаны з другімі, ідуць, не адказваючы на яе позіркі, чапляюць яе локцямі, штурхаюць з тротуару. Потым зблыталіся чагось, спыніліся і ня могуць разьмінавацца з сустрэчнымі. Нехта стаў ёй на нагу, у пальцах пачулася боль, прымусіла апамятавацца.

„Чаго гэта я тут? Куды іду? Ці-ж на вуліцы магу сустрэць тых. Эх!..“

Стала сорамна перад сабой. Хуценька зыйшла з тротуару і накіравалася дамоў. Ідучы пазірала ў зямлю. Было й сьмешна з сябе і прыемна ад таго, што хапіла рашучасьці пайсьці.

„Другі раз абавязкова пайду куды-небудзь у клюб, а не на вуліцу. Каго гэта я пашла шукаць на вуліцы, вось дура. Пайсьці трэба ў клюб які, толькі там можна спаткаць іх і паглядзець на іх жыцьцё, а тут такія-ж людзі, якіх кожны дзень я бачу. Яны можа таксама не знайшлі свайго шляху, бач, заблыталіся і не разьмінуюцца“.

У пакоі зноў села ля вакна, абдумоўвала наперад, у які-б клюб пайсьці, як гэта зрабіць, а пайсьці парашыла абавязкова.

II.

На краі гораду, паміж маленькіх, абляпіўшых густа вуліцы домікаў, разьмясьціўся шырачэзны фабрычны двор. Ля варот, што ў двор фабрычны вядуць, на маленькім зас-