Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дымам пусьцім…

Ноч супакоіла Рубанаўку, ноччу ціш на вуліцы. Па вуліцы йшлі двое, потым зьвярнулі на загуменьне.

Аглядваліся, каб ня ўбачыў хто, каб не разгадаў, не папярэдзіў задуманай імі справы.

На вузкіх палосках сяліб цесна зышліся будынкі рубанаўцаў. Лявонава гумно побач з хлявамі.

— Як пойдзе двор дымам, сьціхне тады. Будзе баяцца і тая…

Бліснула ля кута гумна полымя запалкі, захавалася ў кучку саломы, лізанула доўгім языком жоўтым кут, учапілася зубамі ў стрэху, гадзюкай жоўтай бліскучай папаўзло ўгору па саломе, перакінулася ў сярэдзіну на складзенае ў таку толькі-што скошанае сена і захавалася ў густых хмарах белага дыму.

Неспакойна сьпіцца Лявону. Трывожыць думка, як-бы хутчэй разблытаць гэты вузел, што вось усё тужэй зацягваецца над Рубанаўкай… У пасьцелі душна, галава баліць. Расчыніў вочы, глянуў на хату, на памост. Ад чаго гэта сьвятло на памосьце, — месячык хіба ўзышоў, — але чаго яно так хістаецца па памосьце? Кінуўся да вакна.

— Мар‘я, гумно і хлеў гараць… ратуйце!..

Вецер, які раней дзесь адпачываў, цяпер убачыў, што ёсьць чым заняцца, рвануўся спрасоньня і пачаў дзьмухаць у полымя, а яно языкамі вострымі ліжа сьцены гумна, адтуль перакінулася на хлеў, прабегла вузкай паскай па страсе, потым разам расьцягнулася,