Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Потым пачулася моцная лаянка, трэснула жэрдка ў плоце… Заенчылі бабы, пабеглі па вуліцы дзеці.

— Татку твайго, Міша, б‘юць…

— Зыйдзі з дарогі, кажу табе!

— Ня пры супроць ражна, а то й табе будзе.

— Сячы пастронкі!

— Галаву пасяку, папрабуй!

— Гэта разбой, у выканком! Я міліцыю прывяду, — крычаў Міхаль.

Вечарам зьбіраліся рубанаўцы на сход.

— І чаго-вам гэта біцца, няўжо-ж не згаворыцеся?..

— Папробуй згаварыцца! Мы тут зьбіраемся па адным, а яны, багацейшыя, там у Міхаля раней свой сход зробяць, а потым сюды прыдуць, каб у вадну дудку іграць.

Хутка ў хату разам увайшло чалавек з дваццаць.

— Во, бачыце?

— Боек не павінна быць. Арэце пакуль пастарому, — гаварыў міліцыянэр.

— Ня можам мы пастарому араць, таварыш, — гаварыў нізкі, з расчыненым каўняром селянін. — Ня можам пастарому, бо згубіў я сваю дзесяціну загонамі паміж іхніх, кулацкіх валок. Не магу больш падыхаць з голаду, ня хочу больш на Міхаля працаваць. Хопіць ужо!..

— Ня мы кулакі, а ты кулак! — крычаў Хведар. — Мы ўладзе падчыняемся, мы за зямляўпарадкаваньне, якое зроблена, мы і хочам