Перайсці да зместу

Старонка:«Дробязі» жыцьця (1927).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нюхаю, дый умяшаюся ў спрэчкі, каб злавіць яго на чым.

Камісар гэта як убачыў папа, дык пачаў яшчэ больш люта на мужыкоў насядаць, поп не сьцярпеў.

Сталі яны адзін супроць другога. Камісар рукі ў бакі, кніжачку з кішэні, пасьміхаецца на мужыкоў паглядаючы, а поп чырванее ад злосьці, крычыць: бог зямлю стварыў, сонца, зьвёзды, бог людзей караў патопам, войнамі. А камісар яму: як-жа гэта, бог стварыў сьвет, аддзяліў сьвет ад цемры, а потым сонца стварыў, а як-жа сьвет бяз сонца быў. Бог усемагушчы, ён адно слова сказаў і сьвет зрабіў, дык чаму-ж ён не стварыў чалавека такім, каб ён не грашыў; трэба было толькі сказаць чалавеку: будзь вось такім, і ён быў-бы. Дык хіба ля пацехі сваёй зрабіў чалавека гэткім грэшнікам, каб потым караць… Нашто-ж чарцей стварыў, ці ня ведаў, што яны супроць яго пойдуць, будуць уводзіць людзей у грэх. Дзе-ж богава сіла, веды?

Поп чырвоны стаіць, а ён у папа пытае: якой даўжыні да шырыні быў каўчэг Ноеў? Поп адказвае. Усё як у законе. Потым давай гэта ўсё зьвяр‘ё лічыць, чыстае і нячыстае, гадзін, казюлек розных, ды харчы, колькі ўсім трэба…

Як пачалі яны з папом — мужыкі маўчалі. А потым, як пачаў камісар гэта папа з богам да сьцяны ціснуць, поп змоўк, слухае, чырвоны ад злосьці, а нехта з кучы й засьмяяўся. Ускіпеў поп. Для насьмешкі, кажа, мяне пазвалі, з бога сьмеяцеся. Завярнуўся і пайшоў назад, а ўсьлед зноў сьмешкі.