Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Уплыў опэрацыйнага ўмяшаньня на хірургічную смяротнасьць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Уплыў на сьмяротнасьць «запушчанасьці» захворваньня Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Уплыў опэрацыйнага ўмяшаньня на хірургічную смяротнасьць
Аўтар: Савелій Рубашоў
Аналіз прычын пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В. УПЛЫЎ ОПЭРАЦЫЙНАГА ЎМЯШАНЬНЯ НА ХІРУРГІЧНУЮ СЬМЯРОТНАСЬЦЬ.

Кожнаму хірургу зразумела важнасьць асобнага выдзяленьня пытаньня пра пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць, і гэта акалічнасьць, мабыць, не патрабуе тлумачэньня. Мэтаю аналізу пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці зьяўляецца адказ на два пытаньні:

1) Ці не зьяўляецца часам сама опэрацыя прычынай сьмерці? 2) Якія адмоўныя бакі опэрацыі і як змагацца з імі?

Цяжкасьць адрозненьня сьмерці ад опэрацыі і сьмерці пасьля опэрацыі прыводзіць да таго, што ў пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць залічаюцца ўсе выпадкі, і толькі наш далейшы аналіз можа выявіць прычынную сувязь паміж опэрацыяй і сьмерцю.