Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Пашкоджаньні канцавін

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Пашкоджаньні селязёнкі Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Пашкоджаньні канцавін
Аўтар: Савелій Рубашоў
Вытненьні і параненьні


Пашкоджаньні канцавін.

Траўмы канцавін даюць параўнаўча невялікі процант сьмяротнасьці. Пры гэтым верхнія канцавіны даюць значна меншы процант, як ніжнія.

Госьпіталь Георга 1872 г. 312 ніжн. канцав. 13 сьмярцей - 4 проц.
Джыбсон 1924 г. 343 канцав. 5 " - 2 "
Дзеравенка 1928 г. 392 " 5 " - 0,5 "
Мой матэрыял 1924-1928 гг. 413 " 5 " - 1,2 "

Для характарыстыкі свайго матэрыялу пакажу на галоўныя лічбы: 217 зломаў, 48 агнястрэльных параненьняў, 79 параненьняў мяккіх частак, 41 вытненьняў і дысторсій, 17 зьвіхаў. Усе 5 выпадкаў сьмерці адносяцца да пашкоджаньняў ніжніх канцавін.

Прычыны сьмерці ў гэтых выпадках — шок, рэзкае малакроўе ў выніку быўшага крывяцячэньня, інфэкцыя, гангрэна.

У маіх 5 выпадкаў былі:

  1. гангрэна пасьля зломы бядрыцы;
  2. рэзкае малакроўе пасьля агнястрэльнага параненьня сьцягна;
  3. злом галёнкі з раздрабненьнем у старога 60 г;
  4. злом шыйкі бядрыцы ў страрога 61 г.
  5. параненьне абедзьвюх галёнак, ампутацыя абодвых сьцёгнаў.