Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Пашкоджанні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аномаліі разьвіцьця (прыроджаныя хваробы) Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Пашкоджанні
Аўтар: Савелій Рубашоў
Пашкоджаньні чэрапу

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2. Пашкоджаньні

Зусім іншае значэньне маюць траўмы. Яны складаюць вельмі значную групу хірургічных захворваньняў. У Расіі за 1902 г. у процантных стасунках траўмы давалі 5,5 проц. усёй колькасьці хворых (для параўнаньня — лічба заразьлівых хвароб — 19,7 проц., хвароб стрававальных органаў — 15,7 проц. і т. д.); у 1912 г. гэтая лічба была — 6,9 проц. На Беларусі процант пашкоджаньняў у адносінах да агульнай захворвальнасьці (Смулевіч) — 5,7 проц.

Сярод застрахаванага насельніцтва траўмы бываюць яшчэ часьцей. Паводле даных СССР за 1925 г. сярод хвароб

прамысловых рабочых траўмы займаюць другое месца, даючы 19,1 проц. (пры 24,3 проц. інфэкцыі); у служачых і непрамысловых застрахаваных яны давалі 6,1 проц. Таксама паводле ангельскіх даных 1924 г. траўмы займаюць трэцяе месца (тубэркулёз - 20,1 проц., інфэкцыі - 13,8 проц., траўмы - 13,4 проц.).

У некаторых профэсіях гэты процант павялічваецца да 36,6 (здабывальная прамысловасьць), 34,5 проц. (апрацоўка мэталю, дрэва), 31 проц. (транспорт), 30 проц. (апрацоўка мінэралю) і г. д. (СССР, 1925 г.). Паводле Садоўнікава - да 44 проц. усіх хвароб у рабочых - гэта траўмы.

Якія ўмовы ў цяжкай індустрыі? Дзеравенка ўказвае такія лічбы: на заводзе імя Пятроўскага ў 1924 г. - колькасьць рабочых - 17.192, траўмаў - 15.055 (153 проц.); у 1926 г. - колькасьць рабочых - 17.192, траўм - 16.505.

Траўматызм сярод сялянскага насельніцтва менш, але ўсё-ж і тут ён значны. Калі абазначыць коэфіцыент прамысловага траўматызму лічбай - 80, тады сялянскі траўматызм абазначыцца - 40 (паводле Оппэля).

У якасьці вываду можна прыняць палажэньне, што траўмы адыгрываюць значную ролю ў агульнай захворвальнасьці і яшчэ больш значную - сярод хірургічных захворваньняў.

Таксама не малое месца займаюць траўмы сярод хворых хірургічных аддзяленьняў, хоць значная большасьць траўм, як лёгкія, у стацыянар не пападаюць. Гэта характарызуюць лічбы Дзеравенка: з усёй колькасьці пашкоджаньняў на заводах госьпіталізавана было - 1 проц. У Расіі ў 1912 г. на агульны лік - 3.282.841 хворых, якіх лячылі ў больніцах (ня толькі хірургічных) - траўм было 9 проц., г. зн. кожны 11 хворы лячыўся ад пашкоджаньня.

У хірургічных больніцах процант гэты, зразумела, большы, ён вагаецца залежна ад характару ўстановы. Напр., клініка Дзьяканава мела ўсяго 3 проц., што тлумачыцца яе аддаленасьцю ад цэнтра гораду. Лічба Джыбсона (14 проц. на 12.144 хворых вялікай амэрыканскай больніцы) мабыць, правільней за ўсё паказвае існуючыя стасункі.

У Абухоўскай больніцы ў 1913 г. на 8.199 хворых было 38,5 проц. траўм (зломаў і параненьняў); у Більрота ў Цюрыху пашкоджаньняў было - 47 проц.; у Вэне - 21 проц. усіх захворваньняў. У Ваўковіча (Кіеў) пашкоджаньні складалі 30 проц., а зломы - 17 проц. усіх хворых. У земскіх больніцах дарэволюцыйнага часу — 51 проц. (Тамбоўская), 43 проц. (Елецкая). У другой земскай больніцы на 2.268 хірургічных хворых траўм было 279, г. зн. 10,6 проц. У маёй клініцы (больніцы) процант траўм быў роўны — 18,3. Сярэдні процант траўм сярод хірургічных хворых у стацыянарах можна лічыць роўным 15-20 проц.

Гэты процант, сам па сабе даволі вялікі, аднак значна павялічваецца для некаторых вобласьцей цела і асабліва для галавы і канцавін. Напр., у Інстытуце Скліфасоўскага (Масква 1925 г.) на ўсе захворваньні галавы — пашкоджаньняў было — 90 проц., а ў Елецкай — звычайнага тыпу рускай больніцы — 50 проц.

Паводле матэрыялу раду больніц, пашкоджаньні паражаюць перш за ўсё галаву, потым канцавіны, грудзі і, нарэшце, жывот, шыю і т. д.

Назіраньні маёй клінікі даюць наступны малюнак:

Пашкоджаньні чэрапу складалі 81 проц. усіх захворваньняў данай вобласьці
верхніх канцавін 68 проц.
ніжніх 46
грудзей 43
хрыбетніка 35
твару 20
шыі 11
жывата 8
мачапалавых орган. 4

Агульная сьмяротнасьць насельніцтва ад траўм ілюструецца такімі лічбамі: у СССР (1925 г.) на 10.000 насельніцтва памерла ад пашкоджаньняў:

Масква 5,1, Ленінград 5,9, іншыя гарады 5,4-5,5, Украіна 4,3 і Беларусь 5 (паводле Смулевіча — 4).

У Германіі памерла ад пашкоджаньняў:

У гарадох, дзе насельніцтва больш 100.000 3,6
" " " " " " менш " " 3,0

У Італіі, у абсолютных лічбах, у 1924, 1925 і 1926 г. г. памерла ад пашкоджаньняў 12.887, 13.434 і 12.659 чалавек (для параўнаньня падаю лічбы сьмярцей ад злаякасных пухлін там-жа — 25.719, 22.734, 22.548).

Удзел сьмярцей ад траўм у агульнай сьмяротнасьці паказваюць наступныя даныя: на Беларусі — гэты процант роўны — 2,4; па штату Канзас (Паўночна-Амэрыканскія Злучаныя Штаты) — 5,7 проц. Паміж гэтых лічбаў, у якіх яскрава выяўляецца момант індустрыяльнага разьвіцьця, вагаецца лічба ўдзелу сьмяротнасьці ад траўм у агульнай сьмяротнасьці.

Прычыны сьмяротнасьці (даныя штату Канзас на 1927 г.)

абсолютныя на 100.000
насельніцтва
паражэньні сэрца 2.612 142,3
злаякасныя пухліны 1.839 100
апоплексія 1.832 99,6
нэфрыт 1.534 83,4
траўма 1.345 73,1

Які процант сьмяротнасьці сярод самых траўматыкаў?

Паводле даных Народнага Камісарыяту Працы РСФСР у 1922-23 г. г. ад прамысловых траўм памерла 0,5 проц., што дае вялізарную абсолютную лічбу.

У Расіі ў 1912 г. памерла ад пашкоджаньняў з ліку пацыентаў, што знаходзілася ў рускіх больніцах — 9.207 чалавек, што складае 3,1 проц. і 5 проц. у адносінах да ўсіх памершых у больніцах; у Джыбсона на 1.598 траўматычных пашкоджаньняў памерла 4 проц. Цікава параўнаць з гэтым лічбы аднаго ангельскага госьпіталю 1872 г. (госьпіталь сьв. Георга), дзе процант сьмяротнасьці ад траўм — 5,3. У Більрота процант сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў вагаўся паміж 13 і 18,5. У мяне ў клініцы процант сьмяротнасьці траўматыкаў быў роўны — 6,6 проц. Такім чынам, мы бачым, што ў залежнасьці ад цяжкасьці выпадкаў процант сьмяротнасьці вагаецца паміж 4 і 7.

Як можа змагацца хірургія з гэтай сьмяротнасьцю? Конкрэтны адказ можна даць, вывучыўшы голоўныя компанэнты траўматычнай сьмяротнасьці.