Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Гнойныя захворваньні касьцей і мяккіх частак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
запаленьні жоўцевых шляхоў Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Гнойныя захворваньні касьцей і мяккіх частак
Аўтар: Савелій Рубашоў
Піэмія і сэптыцэмія


Гнойныя захворваньні касьцей і мяккіх частак.

Цяжкім захворваньнем зьяўляюцца остэоміэліты. Яны даюць вялікі процант сьмяротнасьці, з якім ня лёгка змагацца. Вызначыць агульны процант сьмяротнасьці ад остэоміэлітаў цяжка, бо ён залежыць ад шмат якіх фактараў: лёкалізацыя, узрост і г. д.

Такім чынам, атрымліваецца, што Сокалаў (1928 г.) вызначае гэтую сьмяротнасьць у 25-30 проц. а Аншуц[1] (1927 г.) — у 10-15 проц.

Магскі на 221 выпадак меў 35 проц. сьмяротнасьці
Панамароў на 98 " " 30,6 " "
Гурлер[2] на 75 " " 27-32 " "
Рабінкін' на 148 " " ад 8 да 32 проц. (па лёкалізацыі)
Гранд - " 17,9 да 29,4 проц.
Клем на 320 " " 20,9 проц.
Краснабаеў на 428 " " 22,4 "
Оратор - " " 30 "
Гармс на 184 " " 11,5 да 17,5 "
Нэгелі на 97 " " 11 да 14,3 "
Рост на 236 " " 7 ла 14 "
Юдзін на 31 " " 13 проц.
Увядзенскі на 746 " " 8,5 "
Джыбсон на 155 " " 7 "
Пленц 2,4 "

Трэба думаць, што лічбы Краснабаева, Роста, Юдзіна зьяўляюцца сярэднімі (15-25 проц.). Мой матэрыял:

43 вострыя остэоміэліты — 4 сьмерці -9,3 проц. сьяротнасьці
83 хронічныя " 1 « -1,2 проц.

Сэптычны остэоміэліт дае вельмі цяжкую сьмяротнасьць — да 66 проц. (Вышагародзкая.) Таксама вялікую сьмяротнасьць дае остэоміэліт хрыбетніка.

Пры остэоміэліце хрыбетніка сьмяротнасьць была:

паводле Мэкінс-Эбот 1896 г. 71,4 проц.
» Донаці 1906 " 48 «
» Фолькман 1914 " 41,8 «
» Аглоблінай 1926 " 41,46 «

Множны остэоміэліт асабліва небясьпечны — ён дае да 81 проц. сьмяротнасьці (Панамароў). Чым большая маса касьці паражаецца, тым большая сьмяротнасьць, што добра відаць табліцы Панамарова:

остэоміэліт плечнай касьці -22,2 проц. сьмяротнасьці
» галёнкі -37,2 " «
» бядрыцы -55 " "
сківіцы — 250 выпад. -8 сьмярцей — 3,5 проц.

Бязумоўна, і пры остэоміэліце адыгрываюць ролю і запушчанасьць выпадку, і правільнае лячэньне (відаць, большасьць аўтароў ня згодны з раньняй трэпанацыяй і лічаць лепшым вызваляючы разрэз), але сама прырода остэоміэліту (сэпсіс) такая, што спадзявацца на параўнаўча лёгкую перамогу над ім ня можна.

Запаленьні мяккіх тканак (скуры, падскурнай клеткавічы - абсцэсы, флегмоны, панарыцыі і т. д.) зьяўляюцца вельмі распаўсюджаным відам хірургічных захворваньняў. Адносную вагу запаленьняў мяккіх частак да пэўнай ступені можна ўявіць сабе з наступных лічбаў: у застрахаваных СССР - 1925 - на запаленьні скуры і падскурнай клеткавіцы прыпадала - 13 проц.

Захворвальнасьць на флегмоны і абсцэсы відаць далей з такіх лічбаў: на 1.014.377 застрахаваных хворых было флегмон і абсцэсаў (СССР, 1925 г.) - 64.036, г. зн. 6,3 проц.; паводле ангельскіх даных за 1924 г. - 7,9 проц.

Залежнасьць паміж профэсіяй і запаленьнямі мяккіх частак прадстаўлена такімі лічбамі: запаленьні клеткавіцы (СССР, 1925 г.) у прамысловых рабочых складалі - 13 проц. усіх захворваньняў, а ў служачых і асоб непродукцыйнай працы - 7,4 проц. У статыстыцы чыгуначнікаў ён таксама шмат большы ў паравозных брыгад і рабочых чыгуначных майстэрань, чым у адміністрацыі і т. д. (18,24 і 1,93). Найбольшы процант хвароб скуры і падскурнай клеткавіцы заўважаны ў асоб, якія заняты апрацоўкай мінэраляў (24,31 проц.), жывёльных продуктаў (20,28 проц.), у асоб, занятых у здабывальнай прамысловасьці (20,83); найменшы - у асоб, якія задавальняюць так званыя духоўныя патрэбы (1,94 проц.), сцэна (2,48 проц.), хатняя гаспадарка (2,82 проц.).

Сэптычныя захворваньні скуры і падскурнай клеткавіцы, як даўней, так і цяпер, вырываюць з жыцьця не малую колькасьць людзей - у абсолютных лічбах для СССР, для Германіі - гэта, мабыць, 1500-2000 чалавек штогод, што ясна з наступных лічбаў:

Запаленьні клеткавіцы. Лік выпад. Сьмярцей Процант сьмяротнасьці
Расія 1892 г. у больніцах 37.270 1.019 каля 3 "
" 1902 г. флегмоны 28.246 967 3,4 "
" 1912 г. ... 66.450 1.361 2 "

Германія Сэптычныя захворваньні скуры і клеткавіцы.

Год Лік хворых Лік сьмярцей Проц. сьмяротнасьці
1923 79.118 1.446 1,8 проц.
1924 86.101 1.390 1,6 "
1925 90.416 1.573 1,7 "
1926 91.907 1.532 1,6 "
Але флегмоны, якія трапляюць у больніцы, зьяўляючыся больш цяжкімі, даюць і большую сьмяротнасьць. Напр.:

Басманная больніца мела на 94 глыбокія флегмоны — 11 сьмярцей — 12 проц. сьмяр.

Абухоўская больніца (1924 г.) дае сьмяротнасьць — 4,6 проц.

Мой матэрыял: на 60 флегмон — 3 сьмерці — 5 проц.

Асабліва цяжкія флегмоны шыі: Інстытут імя Скліфасоўскага на 14 флегмон шыі меў — 2 сьмерці — 14 проц. смяротн.

Тамбоўская больніца 1886 г. — 16 флегмон шыі меў 4 сьмерці — 24 проц. сьмяротн. Таксама цяжкія флегмоны з асобнай лёкалізацыяй. Так, Гарэ[3] калісьці гаварыў пра 34 проц. сьмяротнасьці ад паранэфрытаў, чаго, цяпер зразумела, няма; але і цяпер паранэфрыты даюць пэўны процант сьмяротнасьці. Толькі гэтыя сьмерці ў меншай ступені залежаць ад цяжкасьці інфэкцыі, у большай — ад запушчанасьці хваробы і часткова ад кепскага агульнага стану організму; апошняе добра паказана лічбамі Абухоўскай больніцы за нормальныя і галодныя гады: 1914 г. — 4,6 проц. сьмяротнасьці; 1918 г. — 21,6 проц. сьмяротнасьці ад флегмон.

На аснове практыкі агнястрэльных параненьняў вайны 1914—1918 г. г. я магу зазначыць, што частасьць інфэктыяваньня і цяжкасьць запальнага процэсу проста пропорцыянальны масе, якая паражаецца. Пры наяўнасьці адных і тых-жа сродкаў параненьня і агульных умоў, я мог лічбамі сьцьвердзіць тое агульнае назіраньне, што інфэкцыя праходзіла больш цяжка і давала большую сьмяротнасьць на лагве, сьцягне, чым на плячы, прадплеччы, ручыцы і г. д. Гэты закон, зразумелы з біолёгічнага пункту гледжаньня (большая паражальная маса — большы шлях судакрананьня з ранячай прыладаю, большая маса зьмярцьвелай тканкі, дзе лёгка і пышна могуць разьвіцца мікробы і г. д.), поўнасьцю сьцьвярджаецца і пры назіраньні за інфэкцыяй у абстаноўцы мірнага часу.

На падставе свайго ваеннага матэрыялу, я мог скласьці табліцу, дэмонструючую частасьць інфэкцыі як мясцовай, так і агульнай, а таксама сьмяротнасьці; яна паказвае, што чым большая маса мяккіх тканак і касьцей паражаецца, тым часьцей і цяжэй бывае інфэкцыя.

Мясцовая інфэкцыя Агульная інфэкцыя (сэпсіс)
Чэрап 28 проц. 0 галава, шыя
Твар 14,5 " 0 тулава — мясц. інф. — 23,9 проц.
Шыя 12 " 0 агул. інф — 2 проц.
Грудзі 25 " 0
Мясцовая інфэкцыя Агульная інфэкцыя (сэпсіс)
Сьпіна . 40 проц. 10 проц.
Плячо . 46 " 9 "
Прадплечча 56 " 12 "
Ручыца . 30,5 " 2,8 "
Пальцы . 48 " 0 "
Верхнія канцавіны м. інфэкц. 45 проц. агульн. інфэкц. 5,9 проц.
Лагво . 60 " 40 "
Крумянкі . 54 " 3,5 "
Сьцягно . 62,9 " 30,8 "

Галёнка . 46 "13 "
Ступа . 43 " 10 " || Ніжняя канцавіна м. інфэкц. 53 проц. агульн. інф. 19,4 проц.

  1. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі - Wilhelm Anschütz
  2. Магчыма, Гертруд Гурлер (Gertrud Hurler, 1889-1965) - заўвага Вікікрыніц
  3. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Carl Garré