Слуцкіе ткачыхі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Слуцкіе ткачыхі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1912
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/199


Фатаздымак старонкі зь вершам «Слуцкіе ткачыхі», 1914.

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгіе часіны,
Дзявочые забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад пэрсідзкі ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцвіла весна
Дзе блішчэ збожжэ у яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам з’яюць хвалі
Між гор ліючэйся рэкі
Цямнее край зубчаты бора…

І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж пэрсідзкаго узора,
Цьвяток радзімы васілька.

(1912)

Глядзіце таксама[правіць]