Чаго словамъ, не сказаци,
Што па серцы накипела
Астаецца скрыпку увяци,
Поки у силы крэпка вера,
Поки дума рве да неба,
Поки скрыдал не зламали,
Поки трэба души хлеба,
Будуць струны байчей грали.
Будзе смыкъ гастрэй хадзици,
Будзе скрыпка паслушнейша
Ў песню можня перэлици
Ўсё найлешша, наймилейша,
Ў цесни можня даць перуны
Песняй серцы рваць на часци,
Крэпки тольки былибъ струны,
Я загралабы аб счасци!
Я загралаб смехам кветак,
Нивак шолтам зялациетик,
Звонам серца, касы ў летак,
Мёдам лип з саду пушистых.
Я загралаб песню матак
Пад калыскаю дзицяци,
Ўси багацтва з родныхъ хатак
Я хацелаб ў песни даци,
Я на струнах раздзваналаб
Дух народу я абпялабы,
У жары серца разтапилаб
Алтар новы уливалаби,
Пры алтары той я гралаб
Так на струнах гадасилабы
То скликалаб то виталаб
То суседзяў веселилабы,
То малитвай смык завыўбы,
То закляўбы на перуны
То аж ў неба скаргай биўбы
Тольки крэпки былиб струны!
Смыкъ гатовы, струны туги
Кроў у жилах закипае.
Ну! слухайце, милы други:
Скрыпка мая ужо грае!
|