Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
68. Дварани́н 69. Памǒрак
Беларуская народная казка

1911 год
70. Жа́ласливая па́ни

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




69. Паморак.

Яко́ѣ тǒльки пля́ґи нема́ на людзе́й! От так беда́ на бедзѣ́ ѣ́дзе да ещэ́ бедо́ю паґаня́е. Пастаи́ш — беда́ наґо́ниць; пабежы́ш — на беду́ налеци́ш. И жыве́ш усе́ жы́це, бы звѣр у лихǒм о́ступе: куды́ ни су́нса, — бедзѣ ў зу́бы. Там зирне́ш — беда́ ат Бо́ґа: та нахапиўса марǒз и памаро́зиў сады́, аґаро́ды, а то й хлѣб на по́ли да траву́ на сенажа́ци; та ґрад атбиў усе́, што вы́хаваласо ат маро́зу, або си́веру; та нахо́питца скло́ка да й пакру́циць, пало́миць усе́ збǒжэ; та пǒйдзе аблǒжны дож и да тых час лье, паку́ль усе́ заґи́не й на по́ли й на сенажа́ци; та прыпечэ́ со́нейко, й земля́ ґара́чая бы пры́сак, хаць ты ў ё́й яйца печы́. А то дась Бǒґ харо́шае лѣ́цечко, дак тут атку́ль во́зьмутца ўселя́кие по́шасци да памǒрак на ґаўя́до, або й на людзе́й. Але́ ка́жуць, што ґэ́то не ат Бǒґа, што ґэ́то насыла́юць ляхие лю́дзи. От я вамъ разскажу́, як то́е было́ ў аднǒм мѣ́йсцы. Была́ ра́нняя, але́ ве́льми ґо́жая весна́. Кǒжную нǒчку йдзе ци́хи, цё́плы до́жджык, а ў дзень свѣ́циць я́снае со́нейко да ґрє́е зе́млю, ба́тцэ ма́тка ху́кае да пѣ́стуе сваё́ дзиця́тко. А павѣ́трае тако́е лаґǒднае, што от здае́тца, пасадзи́ на поли дзиця́, та ено́ й вы́расце, бы ґарбу́з на аґаро́дзе. Ба́чаць лю́дзи, што ўсе расце́ от бы на дро́жджах. Наста́ло лѣ́то: Бǒґ крыў ат ґра́ду, й так зарадзи́ло, што й дзева́ць нѣ́куды. Але́ не ра́ды лю́дзи зраджа́ю, бо вѣ́дамо, наш брат так прывы́к к уселя́кǒў бедзѣ́, што еґо́ й до́брае палохае. От и пашла́ прачу́тка, што хаць Бǒґ даў вели́ки зраджа́й, але́ бу́дзе памǒрак, и нѣ́каму бу́дзе спажыва́ць. Спало́халиса лю́дзи ўраджа́ю ґарє́й са́маѣ беды́. Хо́дзяць ены́ засмуцо́ные, бы ў во́ду апу́щаны. Тǒльки ось па во́сени й пача́ў памǒрак каси́ць перш ґаўя́до, а по́тым и людзе́й. Было́ там адно́ село́, куды́ ещэ́ не дабра́ўса памǒрак. Жыву́ць там лю́дзи пад стра́хам и кǒжную часи́ну чака́юць беды́, бы вǒл до́ўбни. А каб хваро́ба не забра́ласа ў их село́, пачали́ бераґци́са. А ка́жуць жэ, што беражо́наґо й Бǒґ беражэ́. Так я ты́е лю́дзи. Пашли́ ены́ перш уси́м село́м у лѣс, звали́ли там са́мую высо́кую да выне́слую хво́ю, зраби́ли з еѣ́ крыж, мо́о сажо́н дзе́сяць, на сабѣ́ вы́несли з лѣ́су, самату́ґам прывезли́ ў село́, паста́вили на ўзґǒрачку, каб атусю́ль вида́ць было́. Тым ча́сам дзецюки́ палажы́ли кале́ кры́жа брусо́к я́сеню, а друґи́м наперемѣ́нку пачали́ еґо́ це́рци; це́рци ены́, це́рли да туль, паку́ль прылажы́ли ґу́бку, дак та́я й заґарє́ласа. От узели́ лю́дзи таґо́ аґню́ ва ўсѣ ха́ты да й нико́ли не пераво́дзили еґо́. А на тǒм мѣ́йсцы, ґдзѣ даста́ли аґонь и па канцǒх у́лицы пачали́ дзень и нǒч пали́ць кастры́, каб памǒрак не мǒґ вайци́ ў село́. Гаўя́до-ж ены́ заґна́ли дале́ко ат села́ ў цё́мные лесы́, на астраўки́ за бало́то, параби́ли там каша́ры й пасцили статак да са́маѣ зимы́. Ра́но й ве́чар кǒжнаґо дня абку́рвали ґаўя́до тхары́наю: пало́жаць на ўґо́лье куски́ су́шанаѣ тхары́ны да й падку́рваюць ґаўя́до. Круґо́м расхо́дзитца таки́ смурǒд, што аж но́с зрыва́е. Тут ни я́кая хваро́ба, ни я́кая по́шасць не вы́трымае. От ужэ́ даў Бǒґ и во́сень; ско́ро й за́маразки. Круґо́м памǒрак ло́скам кладзе́ ґаўя́до, ко́сиць людзе́й, бы касо́ю, а ў то́е село́ не мажэ́ ўпли́щытца. От ё́н пусци́ўса на хитрась: ски́нуўса старо́ю ба́баю да й ця́ґнетца ґлухо́ю сце́жкаю к селу́. Ця́ґнетца ена́; аж наґаня́е ту́ю хваро́бу адзи́н чалавѣ́к.

— Куды́, ба́бо, йдзеш? — пыта́е ё́н ту́ю стра́шную ба́бу.

— Иду́, ґо́лубе, ў то́е село́, ґдзѣ нема́шака памǒрку.

Даґада́ўса тут чалавѣ́к, што ґэ́то й е той са́мы памǒрак, спало́хаўса, чуць жыў, але́ сащапиў зу́бы, прамаўча́ў да й ка́жэ — хадзѣ́м ра́зам. От иду́ць ены́ да йдуць, прышли к ґра́зкаму бало́ту. Це́раз бало́то трэ йци па бе́рвам и кладкам.

— Идзи́ ты, ба́бо, ўпе́радъ да дзержы́са за мǒй кий — кажэ чалавѣ́к.

Су́нетца ба́ба, абира́етца па бе́рвам да мǒцно трыма́етца за кий. От тǒльки ўзышли́ ены́ на кла́дки ў са́муй прǒрве, а чалавѣ́к як хисне́ ба́бу, дак та́я й шу́снула ў ґразь. А мѣ́йсцо то́е было́ паґа́нае, тако́е ґра́зкае да ґлыбо́кае, што й дна не даста́ць. Утапиўса памǒрак у ґрази́, што й щу́рачки не пашли́. Ки́нуўса той чалавѣ́к беґо́м да ґаспо́ды да й разска́звае, як было, як памǒрак хацѣ́ў прыйци́ ў село́. Пачу́ли то́е лю́дзи да й дава́й пилно пилнава́ць, каб непусци́ць памǒрку. Але́ от паѣ́хаў з таґо́ села́ адзи́н чалавѣк на ґрудок па сѣ́но. Развершы́ў ё́н стажо́к и дава́й кла́сци на вǒз сѣ́но. Тǒлько вы́таптаў драби́нки, аж ось вы́сунуўса з хмы́знику яки́сь стра́шны дзѣд з до́ўґаю, касма́таю барадо́ю, с адны́м во́кам да й падхо́дзиць к во́зу, апира́ючыса на киё́чак. Зирну́ў той чалавѣк да й спало́хаўса: ещэ́ нико́ли ё́н не ба́чыў тако́ґо страшнаґо дзѣ́да й паду́маў, што хи́бо ґэ́то памǒрак. Тым ча́сам палу́паў дзѣд адны́м во́кам да й про́сиць падвезци́ еґо́ да села́. Паду́маў той чалавѣ́к да й ка́жэ — давезци́ та я давезу́, тǒльки мо́о на́шы лю́дзи не пу́сцяць цебе́ ў село́, бо, ба́чыш, ены вартуюць, каб у село́ с ким ко́львек не прапли́щыўса й памǒрак.

— Э, мǒй ле́бедзину, — ка́жэ дзѣд, — я ўбо́ґи: я несу́ лю́дзям ща́сце, яко́ґо ены́ не ма́юць, по́куль жыву́ць.

— Яко́е-ж ты несе́ш ща́сце?

— Тако́е ща́сце, тако́е ща́сце, яко́е бу́дуць мѣць и са́мые баґа́тые, й са́мые здаро́вые, й самые сла́ўные лю́дзи, яко́е ўжыву́ць и паны́, й карали́, й — апǒшни ўбо́ґи.

Як прамо́виў ё́н астатнее слово, дак чалавѣ́к и даґада́ўса, што дзѣд несе́ смерць. Бо, вѣ́дамо, — ена́ ўсих берэ́, ена́ ўсим дае́ рǒўнае ща́сце: й карале́м, и мужыкǒм. Даґада́ўса чалавѣ́к да й кажэ: ну, дзѣ́ду, лѣзь на вǒз, а я прыки́даю цебе́ сѣ́нам, та хи́ба таким спо́сабам увезу́ ў село́.

Узабра́ўса дзѣд на вǒз, а чалавѣк закры́ў еґо сѣ́нам, прыци́с рублё́м да й павё́з у свае́ село́. Падво́зиць ё́н к вы́ґану, ґдзѣ стая́ла ва́рта й ґарє́ў стǒс дроў, да й шапну́ў дзецюкǒм, што везе́ памǒрак. От ты́е й пыта́юць — мужы́к, што ты везе́ш?

— Дро́ва.

— Якие дро́ва. Гэ́то-ж сѣ́но.

— На што-ж пыта́еш, кали́ зна́еш.

— А ў сѣ́ни што?

— Што? Мо́о шы́шки да шыпу́льки.

— Гэ, ты ещэ ўзду́маў над на́ми кпиць!.. Хло́пцы, берє́цеса за вǒз, — неха́й идзе́ на хва́лу бǒскую.

Тут падхапи́ли хло́пцы пад трайню́ да пад падґэрац, дак сѣ́но й шу́снуло на касцё́р. От як вы́бухне аґо́нь, дак рǒўно з лѣ́сам. А тут хло́пцы ещэ́ пру́цьем пашаве́льваюць сухо́е сѣ́но да падкидваюць на аґонь дроў. Круци́ўса, круциўса памǒрак да чуць не задо́хса. Спали́ли лю́дзи той памǒрак, спали́ли так, што й кǒстачак не астало́со. Але́, вѣ́дамо, не́чысь и ў вагни́ не ґары́ць: перш зґарє́ла, а по́тым ажыла́. От с таѣ́ пары́ ґо́дзи ат таго памǒрку лю́дзи памираць и до́хнуць ґаўя́до. Ма́быць таки́ до́брэ спало́хаўса памǒрак, як дали́ ему́ таку́ю ла́зню, спало́хаўса да й уцё́к за си́нее мо́рэ, за высо́кие ґо́ры ў дале́ки край да там и аста́ўса. Ча́сам ё́н навѣ́дваетца туды́, парє́жэ тро́хи ґаўя́да, пако́сиць людзе́й да й уцека́е назад, каб еґо́ зноў не злави́ли да не падсмалили.


Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.