Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
66. Адуко́ваны бычок 67. Петро́ Вели́ки
Беларуская народная казка

1911 год
68. Дварани́н

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




67. Петро̀ Велѝки.

У ваднǒм ца́рстве памер цар. У еґо́ не было́ дзеце́й — нѣ́каму было́ ца́рствуваць над людзьми́. И зрабиўса там вели́ки мецѣ́ж. Пашла́ така́я развару́ха, што нико́му жы́ця нема́. Вѣ́дамо, паны́ хо́чуць свайґо́ пасадзи́ць на ца́рство. Князи́ свайґо́. Нема́ зґо́ды. Набира́юць людзе́й, ваю́юць адны́ з друґими. Им ни ґа́дки, а лю́дзи забива́юць адны́ друґи́х, ни́щаць край да марну́юць дабро́. А нарǒд, вѣ́дамо, дурны́, бы ґаўя́до: куды́ еґо́ ґо́няць, туды́ йдзе, што ка́жуць, тое ра́биць. Наш брат цё́мны, падневǒлны, ґатǒў за тых, або друґи́х панǒў и на рǒднаґо ба́цька падня́тца. От кру́цяць паны́ да ваю́юць прами́ж сабо́ю — сваи́ми людзьми́ да на сваи́х людзе́й иду́ць, забива́юць, па́ляць вё́ски да двары́, а ўсе не мо́ґуць вы́браць сабѣ́ цара́. По́сле цара́ астала́са цары́ца. Але́, вѣ́дамо, ба́ба — нихто́ еѣ́ не слу́хае. От и ўцекла́ ена́ з ца́рских пала́цаў да й схава́ласа на селѣ́ ў аднаґо́ до́браґо чалавѣ́ка. Шука́юць паны́ цары́цу, каб еѣ́ заби́ць. Не так еѣ́ бая́лиса паны́, як таґо́, каб ена́ не парадзи́ла сы́на. Ена́, ба́чыце, была́ то́ўстая й хадзи́ла на пары́. Шука́юць, кало́цяць паны́ па ўсих се́лах. Прыхо́дзяць ены́ й у то́е село́, ґдзѣ жыла́ цары́ца. Ба́чыць той до́бры чалавѣ́к, што паны́ ўжэ бли́зко, павъе́ў е́н цары́цу ў ґумно́ да й захава́ў еѣ́ у сало́му. Але́ от прышо́ў час и ў цары́цы радзи́ўса сын, Петро́ Вели́ки. Седзи́ць цары́ца з сы́нам у сало́ме, аж вараґи́ прыхо́дзяць и ў ґэ́стае ґумно́. Зирну́ли ены́ туды́-сюды́ да ўжэ хацѣ́ли й да́лей ици, але́ адзи́н узяў ви́лы да й парну́ў у сало́му. Чу́юць ены́ аж Петро́ Вели́ки крычы́ць з сало́мы таки́м ґрǒмким ґо́ласам, што ены аж прысѣ́ли ат стра́ху. — Хто там по́рэ, што чуць ачǒў не павыма́ў! Атсѣ́кци ему́ ґо́лаў! Спало́халиса ты́е мецѣ́жники, пабелѣ́ли бы палатно́, стая́ць да кало́цятца бы аси́на. Але́ ось выла́зиць з сало́мы сам Петро́ Вели́ки — хло́пец у ко́сы са́жэнь вышынё́ю. Уба́чыли его́ мецѣ́жники, паклани́лиса да земли́ да й дава́й праси́ць, дава́й мали́ць, каб ё́н не ґнѣ́ваўса й аста́виў их жывы́ми. Клину́тца, што бу́дуць служы́ць ему́ да са́маѣ сме́рци. Сжа́лиўса Петро́ Вели́ки, прасциў им, забра́ў ма́тку-цары́цу да й паѣ́хаў у стали́цу ца́рствуваць. Усю́ды сустрака́юць еґо́ лю́дзи з абраза́ми да з хлѣ́бам, а мецѣ́жники ўцека́юць, куды́ но́ґи несу́ць. И пача́ў с таѣ́ пары́ Петро́ Вели́ки ца́рствуваць да вараґǒў пабива́ць. И пакары́лиса ему́ ўсѣ князи́ да карали́: тǒльки с адны́м китае́ўцам Петро́ Вели́ки не ваева́ў. Ён знаў, што як падни́метца китаевец, та бу́дзе кане́ц свѣ́ту.

Пересказалъ Грышко.

Дер. Чудинъ.