Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
65. Смѣ́лы 66. Адуко́ваны бычок
Беларуская народная казка

1911 год
67. Петро́ Вели́ки

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




66. Адуко́ваны бычок.

Жыли́ сабѣ́ дзѣд да ба́ба й не было́ ў их дзеце́й. Чаґо́ ни раби́ла ба́ба, к яким зна́харǒм и знахǒркам ена́ не хадзи́ла, яки́х зельеў не пила́ — ничо́ґо не памаґа́е: нема́ дзеце́й да й тǒльки. Абхадзи́ла ена́ ўсѣ про́щы. Нарэ́шце пара́ила адна́ маладзи́ца, каб ена́ пашла́ на ра́ду к папу́. — Ба́чыш, папо́дзи плǒдныя, бы сви́не — ка́жэ та́я маладзи́ца, — схадзи́ к на́шаму папу́, занеси́ ему́ ґасци́нца да папраси́ еґо́ ґо́жэнько, мо́о й ублаґа́еш. Ён ужэ́ мнǒґим памǒґ. Цепе́р дзя́куюць. — Адзѣ́ласа ґэ́то та́я ба́ба, бы ў свя́то, набра́ла ґасци́нцаў да й пашла́ к папу́. Атдала́ ена́ папу́ ґасци́нцы да й прызна́ласа ва ўсё́м, бы на спо́ведзи. От пǒп тро́хи паблаґатаў и дава́й лечы́ць ба́бу. Лечы́ў ё́н, лечы́ў, аж еѣ́ саґрє́ў да й сам спацѣ́ў. — Ну — ка́жэ, — прыхадзи́, ба́бо, пашто́ дзень цє́лы ты́дзень. Хо́дзиць ба́ба к папу́ кǒжын дзень. А пǒп еѣ́ ўсе лѣ́чыць. Быў у папа́ шалапаваты па́рабак. Вѣ́дамо, папы́ лю́бяць дзержа́ць шалапава́тых парабкǒў, бо ены́ не беру́ць ґро́шэй, а слу́жаць дармо́. От и падґле́дзяў той шалапава́ты па́рабак, як пǒп лѣ́чыцЬ ба́бу да й ка́жэ — ба́цюшко, ґэ й я ўмѣ́ю лечы́ць, як ба́цюшко. От лѣ́тась як палечы́ў на́шу цели́цу, дак ба́чыш, яко́ґо ена́ прывела́ ґо́жаґо бычка́. Паплева́ў тут пǒп, пала́яў шалапава́таґо па́рабка, ўзяў таґо́ бычка́, завъё́з у лѣс да й ки́нуў, каб ё́н там заґи́нуў. Але́ ось па́сцили ў лѣ́се пастухи́ ґаўя́до, спатка́ли таґо́ бычка́ да й прыґна́ли ў село́. Прыбиўса ё́н к ґаўя́ду таґо́ дзѣ́да з ба́баю да й прыцё́гса на двǒр. От седзя́ць дзѣд з ба́баю на пры́збе да сваю́ беду́ разважа́юць. Тым ча́сам падхо́дзиць к им убо́ґи. Пача́ў ё́н мали́тца да выспѣ́ўваць сваѣ́ пѣ́сни. От абдары́ла ба́ба таґо́ ўбо́ґато й дава́й заґаня́ць ґаўя́до. Зирне́ ена́, аж яки́сь бычо́к, як уба́чыў еѣ́, дак падбѣ́ґ, ла́щытца, трэ́тца кале́ хвартуха́, от бы дзиця. А ґэ́то той са́мы бычо́к, што пǒп завъё́ў у лѣс. Ба́чыце, шалапава́ты па́рабак ла́щыў таґо́ бычка́ да й прывучы́ў еґо́ к рука́м. Хо́дзиць бычо́к за ба́баю хвасто́м, бы дзиця́. Уба́чыў то́е ўбо́ґи да й ка́жэ. — От разу́мнае целя́, бы дзиця́: з еґо́ бу́дуць лю́дзи. Падзя́куваў ўбо́ґи да й пашо́ў да́лей. А дзѣд з ба́баю ўсе ду́маюць, што-б ґэ́то сказа́ў убо́ґи. Ма́быць ґэ́то Бǒґ даў нам не целя́, а дзиця́; тǒльки лихие лю́дзи аберну́ли еґо́ ў целя́. От дава́й ены́ ґадава́ць таґо́ бычка́, бы свае́ дзиця́. Расце́ бычо́к, бы на дро́жджах, а дзѣд з ба́баю са́ми не даеду́ць, а ўсе еґо́ ко́рмяць. Ху́тко вы́рас таки́ ґо́жы бык, што хаць у со́ху запраґа́й. Не нара́дуютца дзѣд з ба́баю: ня́ньчатца з быко́м, бы з дзи́цем. Усе ду́маюць ены́, што ґэ́то заклято́, што им даў Бǒґ сы́на, а лихие ведзьмаки́ так прыраби́ли, што дзиця́ ста́ло бычко́м. От и пачали́ дзѣд з ба́баю жу́пиць да ра́дзитца, ґдзѣ-б им найци́ тако́ґо чалавѣ́ка, тако́ґо мǒцнаго знахара́, каб ё́н атрабиў и аберну́ў бычка́ ў чалавѣ́ка. Жу́пили ены́, жу́пили прами́ж сабо́ю да й нара́дзилиса атда́ць свайґо́ бычка́ ў адука́цу, каб з еґо́ были́ лю́дзи. От сабра́ўса дзѣд у даро́ґу, залыґа́ў бычка́ да й павъё́ў у свѣт, шука́ць тако́ґо мǒцнаґо ведзьмара́, каб ё́н вы́адукаваў и перарабиў таґо́ бычка́. Иду́ць ены́ да йдуць, але́ ось сустрака́е их яки́сь чалавѣ́к и пыта́е, куды́ дзѣд ведзе свайґо́ бычка́.

— У адука́цу, мǒй сако́лику. Гэ́то, ба́чыш, не бычо́к, а мǒй сын, да тǒльки закляли́ еґо́ лихие лю́дзи, каб им хварє́ць да стаґна́ць да й на тǒм свѣ́це дабра́ не маць. Закляли́, от я й шука́ю тако́ґо чалавѣ́ка, каб ё́н атрабиў да вы́адукаваў майґо сы́на.

— Гэ, дзѣ́ду! — ка́жэ той — я з ґэ́стаго тǒльки й жыву́. Дава́й мнѣ свайґо́ бычка́, — з еґо́ бу́дуць лю́дзи. Я ўсе атраблю́ да так вы́адукую, што ты тǒльки падзи́вишса.

— Ой, мǒй ле́бедзику, да як ещэ́ бу́ду дзя́куваць. Беры́ да й раби́, што трє́.

От и пашли ены́ ра́зам. Прышли́ да ґаспо́ды таґо́ ведзьмара́, а тут и нǒч нахапи́ласа. Аста́ўса дзѣд начава́ць. Усю́ нǒч ведзьма́р пазира́ў на зо́ры — ўсе ґада́ў да разґа́дваў, як ґэ́то заклято́ бычка́. Па ра́нку павъё́ў ведзьма́р дзѣ́да й бычка́ ў лѣс, напаи́ць вадо́ю з свенцо́наѣ крыни́цы. От спуска́ютца ены́ с ўзґǒрачка ў дали́ну, аж пад таўщэ́разным ду́бам крыни́ца. Ена́ не вели́чкая, бы рэ́шато, але́ з еѣ́ так и бъе вада́ чы́стая бы слеза́ да халǒдная бы лё́д. Перш ведзьма́р што́сь шапта́ў, заґава́рваў ту́ю во́ду, по́тым напиўса сам и напаи́ў дзѣ́да. От падво́дзиць ё́н к крыни́цы бычка́, а той упира́етца, не хо́чэ. Вѣ́дамо, ґаўя́до не лю́биць крыни́чнаѣ вады́, бо ена́ ве́льми халǒдная. Але́ як ни круциўса бычо́к, ведзьма́р таки́ таўкану́ў еґо́ мо́рдаю ў во́ду. Абма́чы́ў бык пы́ски да тǒльки зачмы́хаў. От павели́ ены́ бычка́ наза́д да ґаспо́ды. Дзѣд ведзе́ за павадо́к, а ведзьма́р идзе́ о́бак. Иду́ць ены́ да йдуць, але́ штось бычо́к упира́етца. Тузану́ў дзѣд за павадо́к, пацо́каў — бычо́к упира́етца. Азирне́тца ё́н, аж зза́ду на павадку́ таки́ ґо́жы, высо́ки хлапчу́к за́мест бычка́. Падзивиўса дзѣд, а ведзьма́р и ка́жэ — ґэтож я атрабиў. От зирни́, яки́ твǒй сын. Тǒльки цепе́р трє́ еґо́ адукава́ць. Заґаманиў было́ дзѣд к хлапчуку́, але́ той маўчы́ць, бы пень. — Нѣ, дзѣду — ка́жэ ведзьма́р, — пе́рш трє́ адукава́ць. От прышли́ ены́ к ведзьмару́ да гаспо́ды. Дзя́куе дзѣд, дае́ ведзьмару́ ґро́шы да абеца́е бǒльш прынесци́ да й верта́етца да ґаспо́ды. Прышоў дзѣд да ґаспо́ды да й разска́звае сваё́й бабе, яко́е з им было́ дзи́во. Ра́да ба́ба, аж падско́квае. — А што, ци я не каза́ла — крычы́ць ена́ на ўсе село́, — ци я не каза́ла, што ґэ́то хло́пец, а не бычо́к. Ци я не каза́ла, што ґэ́то ба́цюшко зрабиў, ба́цюшко вы́прасиў у Бо́ґа нам пацѣ́ху на ста́расци.

Бѣ́ґае ба́ба па селу́ да крычы́ць, ляманту́е, па дзе́сяць раз разска́звае лю́дзям, як пǒп еѣ́ лечы́ў, як малиўса й як Вǒґ пасла́ў ё́й бычка́ да што то не бычо́к, а хлапчу́к. Дзи́вятца лю́дзи да й ка́жуць — на ўсе бǒская мǒц. Наси́лу дзѣд тро́хи ўняў ба́бу, сабра́ў гро́шэй, нала́дуваў цє́лы вǒз уселя́каґо дабра́ да й павъё́з таму́ ведзьмару́, каб ен до́брэ даґляда́ў да щы́лно адукава́ў хлапчука́. Ба́чыць, аж хлапчу́к ужэ́ стаў дзецюко́м, да таки́м ґо́жым, разу́мным да ўда́лым, што й не ўвазна́ць. От ѣ́здзиў, ѣ́здзиў адзи́н дзѣд, аде́ нарэ́шце пачала́ праґци́са ба́ба, каб ё́н и еѣ́ ўзяў з сабо́ю паґлядзѣ́ць дзецюка́. От сабра́ўса дзѣд да й паѣ́хаў з ба́баю. Прыезджа́юць ены́ к та́му ведзьмару́ й пыта́юць, ґдзѣ их дзецю́к. А ведзьма́р да й ка́жэ — ґэ, маѣ́ сако́лики, ваш дзецю́к цепе́р таки́ вели́ки пан, што ў еґо й кру́кам но́са не даста́ць.

— Гдзѣ-ж ё́н? — пыта́юць стары́е. — А онь у дварє́ — камыса́рам. Мене́ й знаць нехо́чэ — ка́жэ ведзьма́р.

От и паѣ́халі дзѣд з ба́баю ў двǒр шука́ць таґо́ камыса́ра. Дапыта́лиса ены́ й лѣ́зуць про́сто ў ста́нцаю. Ба́ба, дак та́я пли́щыць цэ́лы прыпǒл кускǒў хлѣ́ба, каб пакарми́ць свайґо́ бычка́, як ена́ карми́ла еґо́ ко́лись. Камыса́р седзѣ́ў за стало́м и пераґарта́ў якиесь папѣ́ры: але́ ўба́чыў дзѣда з ба́баю да як закрычы́ць на их, што им трє́ чаґо́ ены́ сюды́ лѣ́зуць.

— Бач, яки́ сердзи́ты — ка́жэ ба́ба к дзѣ́ду. — Але́ ры́хтых бычо́к, — на́ват лы́синка астала́са. Тǒльки той ценѣ́й рыка́ў.

От трасе́ ба́ба прыпо́лам, падхо́дзиць ближє́й к сталу́ да й заве́ — бучо́к, бучо́к, бучо́к!

Пазира́е камыса́р и не мажэ́ разшало́паць, што гэ́стые людзи ґаво́раць и чаґо́ ены́ прышли́.

— Бучо́к, бучо́к, бучо́к! на-ш бо табѣ́ лу́сту хлѣ́ба…

— Вон! — крычы́ць камыса́р да лу́пиць кулака́ми па сталу́.

— Бэч, бэч! — ка́жэ дзѣд. И замахну́ўса пу́ґаю да й спераза́ў камыса́ра па лы́сине, — Гэй, во́ўчае мя́со! Хиба́-ж ты нас не пазна́ў! — Да й дава́й лупи́ць, дава́й перє́сциць камысара. Наси́лу той уцё́к. Збѣ́ґласа тут уся двǒрня. Павели́ дзѣ́да з ба́баю к па́ну. Той пыта́ў, пыта́ў и ничо́ґо не дапыта́ўса, а паду́маў, што ґэ́то кру́чаные лю́дзи да й велѣ́ў запе́рци их у сви́ран. Дак от яки адуко́ваны бычо́к.

Пересказалъ Каваль.

Дер. Чудинъ.