Саха (1912)/1912/9
| ← Кніжка 8 | Саха. Кніжка 9 Часопіс Сьнежань 1912 году |
Кніжка 10 → |
Год I—1912. Студзень (Дзякабр). 9-ая кніжка. | |||||||
Падпісная цэна на 1 год 1 р. 20 кап. на 6 месяцоу 60 кап., за перамену адрэсу 20 кап. Можна падпісацца і аткрыткай, просячы, каб падпісную цэну налажылі на першы высланы нумэр. Рэдакція: Вільня Завальная 7. | ||||||
Абвесткі працоунікоу, шукаючых мейсц у гаспадарках, друкуюцца за 2 маркі па 7 кап., толькі абвестка павінна мець ня больш 20 слоу. | ||||||
Цэна абвестак за строчку пэтіту у поукалонны: перад тэкстам 40 к., за тэкстам 20 к. За разсылку рэклям пры месячніку вагай да 2 лотоу 7 руб. ад тысячы. | ||||||
да хаты 10 кап. | ||||||
Як пазнаць сколькі гадоў гусаку? Гэта пазнаць ня лёгка, трэба прынамсі практыкі, але усё ж такі пазнаць можна. У гусака у гарэ крыла, там дзе яно прырастае да тулува, ёсць дзьве перынкі вузенькіе і цьвёрдые і на большай перынцы ёсць такіе зарубінкі-равочкі; што год у гусака прыбывае па адным равочку, дык палічыўшы гэтые зарубінкі-равочкі і даведаецеся сколькі гадоў гусаку. Другое аб гусях глядзіце у стацьці аб гусях у гэтым нумары „Сахі“.
Беларуская мера на збожжэ. Беларуская мера на збожжэ ня скрозь адзінкавая; у часьці Вітэбскай, Віленскай і Мінскай губэрні мераюць збожжэ на гарцы, секі, пуры, гэтак: пур 4 секі, або 24 гарцы; сек 8 гарнцоў (гарнец 5 кварт). Каля Вільні і ў часці Гродзеншчыны мераюць збожжэ на асьміны, чверткі і гарнцы гэтак: асьміна 18 гарцоў, — 4 чверткі, у бочку ідзе 8 асьмін. Апрача гэтай меры у другіх часьцях Беларусі ужываецца ешчэ і другая мера.
Калі рубаць дрэва на будоулі? Найкрапчэйшае дрэва будзе калі яго рубаюць у тым часе, як сокі сойдуць у карэньня гэта значэ ў самай сярэдзіне зімы, у студні месяцы. Дрэва рубанае у іншым часе дае ня крэпкі матэрьял, каторы скора бутвее і гніе. Другі варунак, каб дрэва было крэпкае, гэта браць на будоўлі не маладое дрэва, а старадравіну. Усе старасьвецкіе будоўлі стаўляны с старадрэвіны і затое яны гэткіе кнэпкіе.
Ці можна садзіць у нас хмель на прадаж? Калісь у нашай старонцы развадзілі многа хмемю і дагэтуль ешчэ шмат дзе на старасельлях хмель расьце дзіка, а нават саўсім дзіка расьце у нас хмель над рэчкамі і на заліўных лепшых землях: гэта паказывае, што хмель у нас можна развадзіць на гандэль. Мабыць, нават добры даход можна было-б мець з яго, калі толькі акуратна глядзець за хмелем, бо у піваварні нашаго краю выпісваюць за дзесяткі тысяч рублёў з заграніцы. Трэба ўсё-ж такі для пасадкі хмелю выбіраць мейсцы закрытые ад паўночнаго ветру.
Год I—1912.
Студзень (Дзякабр).
9-ая кніжка.
| САХА | ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ МЕСЯЧНІК СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. |
- Лішні. Як адзін аднаму памагчы палепшыць гаспадарку
- В. Банашкевіч. Што мне даў сельска-гаспадарскі Кружок
- Sodalis. Як ратавацца ад пажару
- В—т. Цікавае аб спосабе гаспадаркі на Беларусі 300 гадоў таму назад
- І. Б. Што трэба рабіць з гноем
- Г. І. Які звычайны і які найбольшы бывае ураджай
- Н. Р. Аткорм сьвіньней
- С. В. Колькі слоў аб гадоўлі гусей
- Г. І. Затрыманьне мочу у коней
Редактар-Выдавец А. Уласоу.
Друкарня „Зніч“ Вільня.
|
Фосфоритную муку за глаукон. фосфорит., содерж. 15-20% ф. к. Повышает оурджай от 50 да 80 пудовъ і действуетъ на 3 года. |
|
ГАСПАДАРСКІ ХАУРУС. (КРУЖОК), (Вільня, В. Пагулянка д. № 18, кв. 4). 1). Для хаўрусных крам: 2 нормальные уставы і форму прашэньня за 54 кап. |
і штучных гнаёу | |||||||||
Конные граблі без сядзэньня 20 руб. Конные граблі с сядзэньнем ад 51 руб. Косы, сярпы, вагі дзесяцічные, саракавые і сотные, фабрыкі Гесса (на 15 пудоў — ад 16 руб.) Вага, на которыхъ можна важыть воз на 120 пудоў — ад 140 руб. Пажарная і садовая помпа на 2 колкі — ад 66 руб. ручные помпы ад 11 руб. Каталогі высылаюцца дарма. | |||||||||
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі ды ў ЗША, бо ён быў апублікаваны да 7 лістапада 1917 года (паводле новага стылю) на тэрыторыі Расійскай імперыі.
За выняткам тэрыторый Вялікага Княства Фінляндскага і Царства Польскага, і не быў апублікаваны на тэрыторыі іншых дзяржаваў цягам 30 дзён пасля дня першае публікацыі. Юрыдычна Беларусь (ССРБ), як і Расея (РСФСР), не з’яўляецца спадкаемцам Расійскай імперыі. Таксама агульная міжнародная абарона аўтарскіх правоў на гэты твор не здзяйсняецца, бо Расійская імперыя не падпісвала міжнародных пагадненняў у галіне аўтарскага права.
