Перайсці да зместу

Саха (1912)/1912/6/Разные рады

З пляцоўкі Вікікрыніцы
← Аб гатунках фруктоў Разные рады
Публіцыстыка

Верасень 1912 году
Атказы рэдакціі →

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Разные рады.

Кармленьне кароў пры даеньні. Па іншых гаспадарках можна бачыць, што пры даеньні кароў кормяць. Рабіць гэтак не раім. Калі карова і есць і доіцца разам, то ці каровы зменшаюць удой, ці дрэнна зужываюць корм, не перэжуваюць яго так, як трэба.
На практыцы паказалося, што ў тых гаспадарках, дзе кароў пры даеньні кармілі, удой быу большы, як пачалі карміць кароў у другі час, а не пры даеньні. І усякі зразумее, што гэта так, калі скажэм, што найбольшая часць малака вырабляецца каровай пры самым даеньні, ад прыліву крыві да вымя, а калі жывёла ешчэ і корміцца разам з даеньнем, то ей прыліў крыві патрэбен і да галавы, дзе сьлініцца і жвецца корм і да жывата. Дзеля гэтаго калі разам карова і корміцца і доіцца, то або вырабляецца мала малака, або дрэнна перажуваецца і сьлініцца корм, што пасьля шкодна адзываецца на здароўі жывёлы.
Абарона пшчол ад мышэй. Каму с пшчэльнікоў не даводзілося зімой бедаваць, што мышы нападаюць на вульлі? Адзін практычны расейскі пшчальнік дае на гэта такую раду, каторую, ён ужо выпрактыкаваў. Мышы вельмі ня любяць мяты. Вось ён як толькі паставіць вульлі на зімоўку, і стаў класьці галінкі мяты усюды — і пад вульлі і пад пакрышку і на памосьце. Усе тые гады, што клаў мяту, шкоды ад мышэй не было ніякай, хоць мышэй было многа і летам і восеньню. А ў тые гады, калі ён не клаў мяты, мышы рабілі многа шкоды. Пшчолам ад мяты нічога ня робіцца.
Згусцелы мёд. Часам у сотах мёд гусьцее, ці як кажуць па вучонаму крышталізуецца. Як-жэ даць раду? Амэрыканскі пшчальнік Бальдрыт раіць зрабіць гэтак. С такіх сотоў знімаюць пакрышэчкі (заскарупліны), ўстаўляюць у мёдагонку і аддзеляюць увесь рэдкі мёд. Апасьля таго кладуць соты на дно катла і прыладжываюць высока над катлом ваду, каб яна памаленьку капала на соты. Пасьля переварачываюць соты на другі бок і гэтак сама пускаюць на іх ваду. Выробленые гэтак соты стаўляюць у вулей пшчолам, як надстаўку. Сільные семьі лёгка справяцца з гэтай работай. Пшчолы вадой, што у сотах разводзяць крышталы мёду і гэтым самым зберагаюць і мёд і соты.

Назар Бываеўскі.

Напітак пры гарачцы. Узяць кварту гарачай вады, палажыць туды 2–3 ложкі мёду і выціснуць туды сок з аднэй цытрыны (лімону). Гэты напітак паменшае гарачку, асьвежае ў хваробе праганяе смагу і вызывае поты. Лекарскае значэньне мёду ведалі ужо старые рымляне. Гэтак, вядомы рымскі вучоны Плініуш, каторы жыў у першым сталецьцю па нараджэньню Хрыста, падробна апісывае лекарскае значэньне мёду. — „Гэта страва пшчол, — кажэ ён аб мёдзе, — здарова і для людзей, як для хворых, так і для здаровых. Мёд надае здаровы выгляд чэлавеку, паднімае выдзяленьне мочы, ачышчае жывот і уцішае жар крыві; ён падтрымлівае бодрасць і сьвежасць духа“.
Аб апенках. У позную восень каля пнёў зрубаных дрэў і на самых пнях парастаюць цэлые горы апенкоў. Грыбы гэты мейсцамі лічаць благімі і не зьбіраюць іх, а саўсім напрасна. Апенкі вельмі здаровые і смачные грыбы. Сушыць іх вельмі лёгка, бо маюць тонкую шапачку каторая лёгка прасыхае, а дзеля гэтаго іх можна лёгка зрабіць вялікі запас на зіму. У некаторых мейсцах вялікарасеі апенкі лічацца так сама добрымі грыбамі, як і баравікі.

∗               ∗
∗

Аб аткармліваньні сьвіньней. Вялікую абмылку маюць нашые гаспадыні, думаючы што для сьвіньні, абы заўсёды была еда пад носам, больш нічога ня трэба.
Сьвіньня як і кожная жывёла, а нават больш ешчэ, вымагае даглёду і чыстасьці. Кожны добра ведае, што толькі сьвіньня ніколі не забрудзе свайго гнезда; а і так трэба часта яго зьменяць. Калі будзеш сьвіньню час ад часу абмываць цёплай вадой, чысьціць яе 1-2 разы на тыдзень шчоткай, ці хоць-бы згрэблам; яды даваць хоць па менш але часта сьвежае ў чыстай пасудіне, за кожным разам прыймаючы яе с хлева, тады толькі сьвіньня відам расьце і сыцее.
Так сама добра, калі у хлеве папрыбіваны планкі, аб каторые сьвіньня магла-б чэсацца сама.
Трапляюцца сьвіньні, каторые надта глумяць яду, выварачываючы яе з рашкі на зямлю.
На гэта ёсць рада. З двух бакоў пасудзіны зрабіць вушы (з жалеза, ці хоць бы з моцнай вяроўкі), за гэтые вушы падчапіць двума крукамі, асаджанымі на кіях, а кіі гэтые прымацаваць да бэлькі ў гарэ. Гэтак пасуда з ядой не на зямлі будзе стаяць, а вісець і калыхацца, і сьвіньня ня толькі не дасць рады вывярнуць, але і з нагамі туды ня ўлезе, дык яда заўсёды будзе чыстая.