Саха (1912)/1912/5
| ← Кніжка 4 | Саха. Кніжка 5 Часопіс Жнівень 1912 году |
Кніжка 6 → |
Год I—1912. Жнівень 5-ая кніжка. | |||||||
Падпісная цэна на 1 год 1 р. 20 кап. на 6 месяцоу 60 кап., за перамену адрэсу 20 кап. Можна падпісацца і аткрыткай, просячы, каб падпісную цэну налажылі на першы высланы нумэр. Рэдакція: Вільня Завальная 7. | ||||||
Абвесткі працоунікоу, шукаючых мейсц у гаспадарках, друкуюцца за 2 маркі па 7 кап., толькі абвестка павінна мець ня больш 20 слоу. | ||||||
Цэна абвестак за строчку пэтіту у поукалонны: перад тэкстам 40 к., за тэкстам 20 к. За разсылку рэклям пры месячніку вагай да 2 лотоу 7 руб. ад тысячы. | ||||||
да хаты 10 кап. | ||||||
Калі рана вясной па жыце пасеяна чырвоная канюшына і калі яна добра ўзыйшла і расьце буйна, то трэба ждаць, што посьле жніва маладая канюшына пачне крэпка разрастацца. Да палавіны верэсьня маладая чырвоная канюшына можэ ўжо столькі узрасьці, што пачне выпускаць завязь на краскі. Цяпер для гаспадара падыймаецца пытаньне, ці гэта маладая канюшына павінна быць скошэна у першым гаду бяз шкоды для узросту ў будучыне, ці лепей будзе, калі мы спасьвім яе скацінай. Іншые гаспадары думаюць, што маладая чырвоная канюшына у першым гаду павінна быць спасена, а не скошэна. Але гэта абмылка: акуратне зразумеў яе адзін немецкі гаспадар, даючы прыклады з сваей практыкі.
Тры гады ён сеяў па жыце рана вясной чырвоную канюшыну. Жыто дасьпевало к канцу чэрвеня і да палавіны ліпня, і, само сабой, поле рана жалося, — вось, посьле жніва канюшына буйна разрасталася, так што ўжо ў верэсьні паказывалася завязь на краскі. А як на гэтай дзелянцы нельга было спасьвіць
канюшыну, яе скасілі і аддалі на зялёны корм. Не было ніякаго знаку, каб гэта скашываньне пашкодзіло на узрост канюшыны у другім гаду. Наадварот, канюшына на другі год пусьцілася так буйна расьці, што перад часам палегла.
Калі-ж у першым гаду канюшыну скасіць раней, чым пакажуцца краскі, то гэткая касьба лёгка можэ пашкодзіць на ураджай канюшыны у другім гаду, асабліва калі косяць яе познай восеняй ды перад марозамі. У пазалеташнім гаду на пробнай дзелянцы, каторую скасілі восеньню перед краскамі,
была вельмі дрэнная канюшына, ня гледзячы на тое, што з другіх дзелянак на гэтым самым полі быў добры укос канюшыны.
Дзеля гэтаго ніколі ня трэба скашываць маладой канюшыны у першым гаду да красаваньня, але яе трэба спасьвіць скацінай; калі-ж касіць яе на зялёны корм, то трэба касіць высока і, чым пазьней у восень косім канюшыну, тым вышэй мы павінны касіць яе.
У першым гаду буйна разросшаяся канюшына не павінна зазімаваць у полі ня выкарыстанай. Калі маласьнежная зіма і не пашкодзіць канюшыне, то зіма, багатая сьнегам, лёгка можэ атпарыць яе ўсю.
Калі варункі пазваляюць, то як пасьба, так і касьба чырвонай канюшыны у першым гаду павінна быць закончэна тады, калі ешче будзе наперадзі годзі часу на тое, каб маладая канюшына пасьпела адрасьці да марозаў.
Гаспадар.
Годъ I—1912.
Жнівень
5-ая кніжка.
| САХА | ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ МЕСЯЧНІКЪ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. |
- Тутэйшы аграном. Сеўба жыта
- Локос. Як падняць гадоўлю скаціны у дробных гаспадарках нашаго краю
- Юлько з Моладава. Гутарка аб штучных навозах
- М. Б. Як паправіць песчаную зямлю
- А. П. Голяхоўскі. Змаганьне з сыпучымі пяскамі у Міншчыне
- Х. С практыкі пробнай станціі у Беняконях
- Э. Б. Аднадзенная выстаўка селянскай скаціны
Редактар-Выдавец А. Уласоу.
Друкарня „Зніч“ Вільня.
Столькі гавораць і пішуць цяпер аб новых палепшэных адменах збожжа і бульбы, што нават найцямнейшые гаспадары бывае паслухаюць намаўляньня і якіх пуды два-тры гэтаго дарагога насеньня купляюць. Ды не разумеючы якая карысць з гэтаго, яны часта думаюць, што ураджай свой з гэнаго насеньня удасцца ім прадаць, так сама, па вялікай цане. Калі гэты інтэрас ім не паручыць то не раз нарэкаюць.
Збожжэ засеванае па вёсках розніцца ад таго, што с трудом выгадавана у школах збожжэ, як, прымерам, чалавек цёмны ад вучонаго. Бо збожжы гэты, не раўняючы, як дзеці у
школах гадаваны і вучоны. Тые, што у гэто кладуць сваю працу, то добрые людзі, бо яны прыспарываюць сьвету хлеба; яны вучаць збожжэ таго, што найбольш патрэбна — зрабіцца ураджайным.
Праца гэта ня лёгкая. З цэлаго поля выбіраюць адзінакавые найпаўнейшые каласы, ды з гэтых ешчэ найхарашэйшые зерняты, каторые пасьля і сеюць у школках. З сабранаго з гэтых зернят ураджаю ізноў збіраюць найлепшые, найбуйнейшые і ізноў сеюць у школцы. Тутака часта адно, зярно адзін колас паказывае асобны гатунак, тады яго разводзяць, а як гэта ўласнасць паўторыцца у пакаленьнях, робіцца новая адмена. Многа трэба вучыцца, многа пасьвяціць грошы і працы, каб гэту справу давясьці да канца. Дзеля гэтаго добрые адмены збожжа такіе дарагіе. Калі ужо іх развядуць усюды, цэна, на іх спадае, а зярно памалу выраджаецца, злашча там, дзе ня ўмеюць з ім абходзіцца: за густа сеюць, дрэнна зьбіраюць і чысьцяць. Дзеля гэтаго найбольш бывае, што хоць дорага заплаціш за насеньне, гэтай цэны за ўласны ураджай ужо ня возьмеш. Але, падумаймо, ці-ж нам аб гэто ідзе? Ці ў гэтым глаўная карысць? Ды не, ня ў гэтым. Карысць у тым, што маем сягоньня з дзесяціны аўса (напрыклад адмена — „Рыхлік собешынскі“) і жыта Петкускаго да ста пудоў і болей, бульбы Вольтманкі па 1.000–1.500 пудоў і больш. Ці даўней хто чуў каб гэтак радзіла? З палавіны гэтаго рады былі.
Хто палічэ, колькі гэты прыбытак хлеба накарміў галодных, колькі малака напіліся дзеці, дзеля таго, што пабольшало пашы ў гаспадарцы? А хто паліча, на сколькі край наш разбагацеў бы, каб сьвятло навукі усякаму гаспадару атчыніло вочы і каб ён з добраго насеньня пры добрым вырабе з кожнаго загона падвоіў ураджай.
У гэтым была6-6 найлепшая награда за ахвярную працу вучоных, каторые нашэ поле і збожжэ вучаць зрабіцца ураджайнымі.
А калі хто гэтай працы нават зразумець ешчэ ня зможэ нехай, ідучы сьледам за іншымі для сваей карысьці гэтые „вучоные збожжа“ купляе-ткі і сеіць, дый с пабольшэнаго ураджаю нехай грош які адложыць на школу для дзяцей. Яны гэто калісь напэўна зразумеюць.
(„Гаспадар“).
Верэс, як лекарство проці яшчура. (Выпробаванае). Калі захварэе жывёла на яшчур трэба узяць на штуку добрую жменю (бяз карэньня) сабранаго у часе красаваньня верасу на 3/4 ведра чыстай вады, распарыць добра, адцадзіць і даваць хворай скаціне заместа пойла. Скаціна пье атвар верэсу вельмі ахвотна і ужо на 3–4 дзень выздараўлівае.
Верэс трэба абіраць на запас у жніўні, верэсьні калі ён красуе.
Конные граблі без сядзэньня 20 руб. Конные граблі с сядзэньнем ад 51 руб. Косы, сярпы, вагі дзесяцічные, саракавые і сотные, фабрыкі Гесса (на 15 пудоў — ад 16 руб.) Вага, на которыхъ можна важыть воз на 120 пудоў — ад 140 руб. Пажарная і садовая помпа на 2 колкі — ад 66 руб. ручные помпы ад 11 руб. Каталогі высылаюцца дарма. |
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі ды ў ЗША, бо ён быў апублікаваны да 7 лістапада 1917 года (паводле новага стылю) на тэрыторыі Расійскай імперыі.
За выняткам тэрыторый Вялікага Княства Фінляндскага і Царства Польскага, і не быў апублікаваны на тэрыторыі іншых дзяржаваў цягам 30 дзён пасля дня першае публікацыі. Юрыдычна Беларусь (ССРБ), як і Расея (РСФСР), не з’яўляецца спадкаемцам Расійскай імперыі. Таксама агульная міжнародная абарона аўтарскіх правоў на гэты твор не здзяйсняецца, бо Расійская імперыя не падпісвала міжнародных пагадненняў у галіне аўтарскага права.
