Саха (1912)/1912/4
| ← Кніжка 3 | Саха. Кніжка 4 Часопіс Ліпень 1912 году |
Кніжка 5 → |
Год I—1912. Іюля 4-ая кніжка. | |||||||
Падпісная цэна на 1 год 1 р. 20 кап. на 6 месяцоу 60 кап., за перамену адрэсу 20 кап. Можна падпісацца і аткрыткай, просячы, каб падпісную цэну налажылі на першы высланы нумэр. Рэдакція: Вільня Завальная 7. | ||||||
Абвесткі працоунікоу, шукаючых мейсц у гаспадарках, друкуюцца за 2 маркі па 7 кап., толькі абвестка павінна мець ня больш 20 слоу. | ||||||
Цэна абвестак за строчку пэтіту у поукалонны: перад тэкстам 40 к., за тэкстам 20 к. За разсылку рэклям пры месячніку вагай да 2 лотоу 7 руб. ад тысячы. | ||||||
да хаты 10 кап. | ||||||
Як вылечыць наравістаго каня. Наровяцца коні найчасьцей ад таго, што з імі дрэнна абходзяцца: бьюць калі незашто, наваліваюць такі воз, што конь няздужае цягнуць, гэткі конь з наровіўшыся атказываецца цягнуць другі раз і саўсім лёгкі воз.
Калі конь занаровіцца бяруць невялікі камок зямлі і сунуць каню у рот, конь стараецца выкінуць гэту зямлю і пры гэтым забываецца свае норовы і пачынае нормальна цянуць воз.
Калі-ж першы спосаб не памагае, то трэба пробаваць другі, больш пэўны спосаб ззаду да калёс прывязываюць другога каня і паганяюць каб ён цягнуў воз назад. Ад гэтаго наравісты конь, неўпадабаўшы, што яго цягнуць назад, начынае сам цягнуць як трэба. Гэтым спосабам, за колькі разоў можна адвучыць найбольш наравістаго каня.
Як звясьці мух летам у хлявох. Мухі размножыўшыся летам у хлявох страшэнна мучаць скаціну. Каб ратавацца ад іх робяць гэтак: Бяруць невялічкіе павязаные пучкі папаратніку і вешаюць у хлявох пад стропам; пад вечэр на гэтых пучках аседаюць цэлые раі мух. Калі ужо сцямнее, то двое людзей бяруць шырокі мяшок і падносяць раскрытым пад пучок, а трэцьці скорэнька перарэзае шнурок. Толькі перарэзаючы шнурок трэба гэта рабіць лоўка і хутка, каб ня спудзіць мух. Апрача гэтаго кожны гаспадар павінен як найбольш прывучыць ластавак, бо гэто найлепшые памочнікі у гэтым дзеле.
Вада для курэй. У нас мала рупяцца гаспадыні аб тым, каб куры мелі чыстую ваду для піцьця, кажуць, што курыца абы дзе напьецца. Тымчасам бяз сьвежай, добрай вады куры ня могуць быць здаровы. Ваду для курэй трэба наліваць у глінянные начыньня і разы 2–3 у дзень перэменяць яе.
Куры пачынаюць больш знасіць яец, калі дадаваць да корму ім адагрэванаго малака. Амэрыканскіе кураводы пераканаліся, што прыбаўка да корму курам адагрэванаго малака пабольшуе носкасць курэй на 1/2 на 1/4.
Масць для замазываньня дрэу пры абрэзцы і прышчэпцы. Узяць адну часць смалы-жывіцы, столькі сама воску і дадаць алівы мяркуючы каб мазь не была лішне густой. Гэткая мазь дужа добра залеплівае раны на дрэвах і доўга трымае.
Год I—1912.
Іюль
4-ая кніжка.
| САХА | ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ МЕСЯЧНІКЪ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. |
- Стары. Зборка жыта
- В. Тройца. Канюшынішчэ і што з ім рабіць
- Практычны гаспадар. Як уберагчы гусенят, каб ня дохлі
- Лемеш. Авадні
- Г. Бярозка. Як падбіраць мёд
- Алёна. Школка і прышчэпкі
- Л. Р—м. Сэрадэля
- Аграном А. Чорны. Чаму попелам можна унаважываць зямлю і як гэта рабіць
- Гаспадар. Аб падсцілцы
- А. Курынные гаспадаркі
- А. У. Проба палепшэньня торфаваго балота
- А. У. Выстаўка-кірмаш у Мінску 3—5 юня
- Н. Р. г. Дзісна
Редактар-Выдавец А. Уласоу.
Друкарня „Зніч“ Вільня.
Жыцьця 1912 г. |
Найлягчэйшые варункі. Найменш трэба плаціць за страхоўку. Выдаюцца пазыкі. УЗАЕМНАЕ ТАВАРЫСТВО. Страхавацелі атрымываюць частку даходу і загадываюць справамі Таварыства. |
Вільня, Георгіеўскі праспэкт 4. Телефонъ № 830. ПАТРЕБНЫ РУПНЫЕ АГЕНТЫ. |
Усе, каму дорога і блізка справа жыцьця і адраджэньня Беларусі і беларусоу, выпісывайце, чытайце і шырце беларускую газэту „Нашу Ніву“. |
Цена с пересылкай да хаты: 1 год — 2 руб. 50 кап., на 6 м. — 1 р. 25 к., на 3 м. — 65 к., на 1 м. — 25 к. Заграницай: на 1 г. — 4 р., на 6 м. — 2 р., 3 м. — 1 р.
Праз кантору рэдакціі можна выпісываць усе беларускіе кніжкі, якіе дагэтуль друкаваліся.
|
Конные граблі без сядзэньня 20 руб. Конные граблі с сядзэньнем ад 51 руб. Косы, сярпы, вагі дзесяцічные, саракавые і сотные, фабрыкі Гесса (на 15 пудоў — ад 16 руб.) Вага, на которыхъ можна важыть воз на 120 пудоў — ад 140 руб. Пажарная і садовая помпа на 2 колкі — ад 66 руб. ручные помпы ад 11 руб. Каталогі высылаюцца дарма. |
млечарні: |
Прадаюцца бугаі швыцкай пароды ад 6 месяцоў да 2 гадоў у маёнтку Бабоўня Трускаляской; почта Несвіж Мінскай г. Высылаець дарма каталогі кніг па сельскай гаспадарцы і рэмеслах, усім хто прышлець адкрыткай свой адрэс Вільня, Вялікая в. 31. |
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі ды ў ЗША, бо ён быў апублікаваны да 7 лістапада 1917 года (паводле новага стылю) на тэрыторыі Расійскай імперыі.
За выняткам тэрыторый Вялікага Княства Фінляндскага і Царства Польскага, і не быў апублікаваны на тэрыторыі іншых дзяржаваў цягам 30 дзён пасля дня першае публікацыі. Юрыдычна Беларусь (ССРБ), як і Расея (РСФСР), не з’яўляецца спадкаемцам Расійскай імперыі. Таксама агульная міжнародная абарона аўтарскіх правоў на гэты твор не здзяйсняецца, бо Расійская імперыя не падпісвала міжнародных пагадненняў у галіне аўтарскага права.
