Санэт (Багдановіч — На цёмнай гладзі сонных луж балота…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Санэт
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1912
Крыніца: http://rv-blr.com/literature/2693#358



* * *


                               Ne ris point du sonnet, 
                               o critique moqueur. 
                                              S.-Beuve[1]  

На цёмнай гладзі сонных луж балота,

За сьнег нябёснай вышыні бялей,

Закрасавалі чашачкі лілей

Між пачарнеўшых коранёў чарота.


Ўкруг плесьня, бруд, — разводзіць гніль сьпякота,

А краскі ўсё ж ня робяцца гразьней,

Хоць там плыве парою сьлізкі зьмей

І ржаўчына ляжыць, як пазалота.


Цяпер давольна топкае багно:

Гніль сотні год зьбіраючы, яно

Смуроднай жыжкаю узгадавала


Цьвятоў расістых чыстую красу.

Маліся ж, каб зь літоўнасьці стрымала

Тут сьмерць сваю нязвонкую касу.


(1912)



Зноскі

  1. Ня сьмейся з санэта, о зьдзеклівы крытык. С.-Бёў (фр.)