Салавейка мілы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Салавейка мілы...)
Салавейка мілы...
Верш
Аўтар: Карусь Каганец
Крыніца: https://knihi.com/Karus_Kahaniec/Salaviejka_mily.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Салавейка мілы,

Ты красна спяваеш;

І ноччу і рана

Ты гай ажыўляеш.

За красны ця песні

Людзі пахваляюць

І пявучых птушак

Царам называюць.

Ды ты бо на хвальбу

Нічуць не ўважаеш:

Шэра тваё перца,

Скромна пажываеш.

20.ІХ. 1906 г.