Сабор св. Марка ў Вэнэцыі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Сабор св. Марка ў Венецыі)
У Альпах Сабор св. Марка ў Вэнэцыі
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 3-4
Генуэскі рынак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сабор св. Марка ў Вэнэцыі.

Візантыі таўпежнай, —
бліскучай, чваннай і многагрэшнай, —
сівы мармур старэтных сьцен
замацаваў пакайны гімн!
Масыў яго к зямлі прырос,
як собіна сьвятая;
і толькі Апаллонаў воз
імкнецца да нябёс.
Ўнутры, вачамі грозных ўладароў
з залочанага стропу, на шэры дол,
сьвятыя посьнікі, халодным зрокам
з суровасьцю нямой глядзяць!
Яны — імпэрыі нябеснае княжаты, —
багомасьцю багаты, —
нясьлі ў жыцьці крыжы,
дык, ты… цяпер,
дрыжы!
Ці будзь раўнёю ім:
або чарнец, або ўладар…
Спагаду, літасьці табе
ня суліць іхні зрок,
калі зьняважыў, неўнарок,
зямны, ці то — нябесны цэзарызм.
Ўвесь гэты холад, пыху і суровасьць
адно мякчыць: залочана асноведзь.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.