Рэзалюцыя зьезду нацыянальнасьцяў у Жэнэве (1923)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэзалюцыя зьезду нацыянальнасьцяў у Жэнэве
Рэзалюцыя

25 верасьня 1923 году
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 57-58


Рэзолюцыя прадстаўнікоў Украінцаў, Беларусаў і Літвіноў прыгнечаных Польшчай і Немцаў выгнаных Урадам Польшчы, сабраўшыхся на Конфэрэнцыі у Жэнэве 23—25 верасьня 1923 году.

Прадстаўнікі Украінцаў, Беларусаў і Літвіноў, прыгнечаных Польшчай і Немцаў выгнаных Польшчай, сабраўшыся у Жэнэве 23—25 верасьня 1923 году і пасьля абмяркаваньня палажэньня утворанага выш мянаваным нацыянальнасьцям. Урадам Польшчы, сцьвердзілі, што адносна іх не спыняецца стасаваньне несправядлівых спосабаў скіраваных або да поўнага зьніштажэньня іх, або да поўнай іх полёнізацыі.

Нашы нацыянальнасьці пазбаўлены ўсіх сваіх правоў, здадзены на ласку сваіх прыгнетацеляў. Не кажучы аб пазбаўленьні грамадзянскіх правоў, нашы пабратымы зьяўляюцца абьектам самых жорсткіх прасьледаваньняў.

Польскі урад адбірае нашу зямлю, калёнізуючы яе палякамі; яно выганяе нашых братоў, асабліва інтэлігенцыю з роднага краю; яно забараняе ўжываньне нашай роднай мовы у адміністратыўных установах і судах; яно шырыдь польскую школу, закрываючы нашы нацыянальныя школы; яно не дае магчымасьці адкрываць нашы нацыянальныя арганізацыі; яно забараняе пашырэньне нашых газэт, забіраючы рэдактароў у турмы; многа палітычных, кінутых у турмы, прымушаны апавяшчаць галадоўку і яны паддаюцца мукам у часе допытаў і г. п. і г. п.

Гэткая палажэньне ня можа далей трываць!

Веручы высокой місыі, прынятай на сябе Лігай Нацый, мы зьвяртаемся да яе, уважліва просячы, заступіцца, заапекаваўшыся нашай нацыональнай годнасьцю, у інтэрасах цывілізацыі, нават у інтэрасах эўропэйскага міру.

Апіраючыся на нашых дамаганьнях, згодна мэморандумам, якія мы падаем ў гэты самы час, мв зьвяртаемся з верай да Сабраньня і да Рады Лігі Нацый.

1. Украінцы, Беларусы і Літвінв протэстуюць супроць пастановы Конфэрэнцыі Амбасадараў ад 15 сакавіка 1923 году, дытычучай усходняй граніцы Полшьчы, падпарадкавуючай гэткім чынам часьць Украіны, Беларусі і Літвы Польшчы, просяць:

а) перагледзіць мянаваную пастанову, як пярэчачую сэнсу Вэрсальскага трактату, які прызнаў плебісцыт, як канечны варунак пры вызначаньні граніц, нават у стасунку да зваяваных краёў (Шлезвіг, Верхняя Сілезія, Усходная Прусія і т. д. і т. д.)

б) абасьпечыць, пад сваей апекай землям украінскім, беларускім літоўскім права свабоднага самаазначаньня.

2. Немцы выгнаныя з Польшчы просяць прымусіць стасаваць умову аб меншасьцях, якую Польшча абавязалася перад Лігай Нацый выпаўняць і прымусіць яе вярнуць ім пагвалчанае права.

З. Усе вышэй мянаваныя нацыянальнасьці просяць выслаць небаўна у Польшчу кантрольную камісыю каб спыніць несправядлівыя злоўжываньні якіх яны зьяўляюцца аб‘ектам.

Пісан у Жэнэве 25 верасьня 1923 г.

Праф. др. Лозиниски, дэлегат Украінскай Нацыянальнай Рады, быўш. Віцэ-Міністр закардонных спраў.

,В Ластоўскі быўш. Старшыня Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Праф. др. Раніс быўш. Старшыня літоўскага культурнага Т-ва „Рытас“ у Вільні.

Дэлегат сувязі Немцаў Др. К. Якаб.