Перайсці да зместу

Расійска-беларускі слоўнік (1928)/Слоўнік/Щ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ш Щ
Слоўнік
Аўтар: Сцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў
1928 год
Э

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Щ

Щавелевый,-льный — шча́велевы.

Щаве́ль (бот. Rumex Acetosa L.) — шча́вель, шча́ўе (б. т.), шча́вух.

Щадить — 1) шчадзіць, хава́ць, шанава́ць; 2) мілаваць, рабіць ла́ску.

Щажение — ашча́да, шанава́ньне, мілаваньне.

Щара (река) — Шча́ра.

Щебенить (дорогу) — дру́зіць.

Щебёнка — засыпа́ньне дру́зам.

Щебень — друз, жарства́, груз, трус.

Щебетание — шчэбет, шчабята́ньне.

Щебетать — шчабята́ць.

Щебетливый — шчабятлівы, сакатлівы.

Щебетун — шчабяту́н, сакату́н.

Щеглёнок — шчы́глік, шчыгля́, шчыгляня́.

Щегловка — шчыгліца.

Щегол (зоол. Carduelis cardu) — шчыгол.

Щеголевато — чапуры́ста, фарсіста, фігу́рыста.

Щеголеватость — чапуры́стасьць, фарсістасьць, фігу́рыстасьць.

Щеголеватый — чапуры́сты, фарсісты, фігу́рысты, вы́страены.

Щеголиха — фарсу́ха.

Щеголь — фарсу́н, фігура́нт, франт.

Щегольски — фарсіста.

Щегольство — форс.

Щеголять,-льнуть — фарсіць, фарсану́ць.

Щедро — шчодра.

Щедролюбивый — шчодралю́бны.

Щедрость — шчодрасьць.

Щедрый — шчодры, шчадротлівы.

Щека — шчака́, палічка; выпуклость -ки — я́гадка.

Щекастый — шчака́ты, марда́ты.

Щеколда — за́крутка, зава́ла, кля́мка, за́шчапка.

Щекотание — ласката́ньне, лоскат, козыт, казыта́ньне, казлыта́ньне, шлаката́ньне.

Щекотать — ласката́ць, казыта́ць, казлыта́ць, шлаката́ць.

Щекотка — лоскат, ласкотка, ко́зыт, шлокат.

Щекотливо — ласкатліва, шлакатліва; дражліва, ткліва.

Щекотливость — ласкатлівасьць, шлакатлівасьць; дражлівасьць, тклівасьць.

Щекотливый — ласкатлівы, шлакатлівы; дражлівы, тклівы, даліка́тны.

Щекотно — ласкотна, шлокатна.

Щекотный — ласкотны, шлокатны.

Щелеватый, щелистый — шчы́лісты.

Щёлксм. Щолк.

Щёлка — шчэлка, шчы́лінка.

Щёлкание зубами — ля́сканьне, ляската́ньне; по носу — пстры́каньне.

Щёлкать, щелкнуть — луза́ць, лу́згаць, лу́скаць, лузгану́ць.

Щелкать, щёлкнуть зубами — ля́скаць, ля́снуць; по носу — пстры́каць, шчоўкаць.

Щелкопёр — піса́ка.

Щелкотня — ляскатня́.

Щелкун посевный (Agriotes segetis L.) — кава́лік засе́ўны (з. т.); щелкуны (Elateridae) — кавалі (з. т.).

Щелкушка — ляскотка.

Щёлок — луг, зала́, шчолак.

Щелочение — зале́ньне, лужэньне.

Щелочить — заліць, лу́жыць, жлу́кціць.

Щёлочка — шчэлка, шчы́лінка, шчэлачка.

Щёлочный — лу́жны, зольны.

Щелчок — пстры́чка.

Щель — шчэль, шчы́ліна, шпар, шчэрба, вы́скепка, ске́піна; анат. (rima) проразь.

Щемить — шчаміць, сьціска́ць.

Щемление — шчамле́ньне, сьціска́ньне.

Щемло — прас.

Щенёнок — шчаня́тка.

Щениться — шчаніцца.

Щённая (сука) — шчэнная.

Щенок — шчаня́(нё), шчаню́к.

Щепа — шчапа́, трэска, трус.

Щепание — шчапа́ньне, скяпа́ньне.

Щепать — шчапа́ць, скяпа́ць, калоць, дра́ць, лупіць.

Щепной — трэскавы.

Щепетильно — даліка́тна, даткліва.

Щепетильность — даліка́тнасьць, датклівасьць, хліпясьлівасьць.

Щепетильный — даліка́тны, датклівы, хліпясьлівы.

Щепка — трэска, скé(ё)пка, тру́ска, шчэпка.

Щепотка, щепоть — дробка, дробачка, драбок, скру́пулка, нюх, нюшок; на одну-тку — як у кіпці ўзяць.

Щепочка — трэсачка, ске́пачка.

Щербатый — шчарба́ты.

Щербина — шчэрба, шчарбіна; на металле — плёнка.

Щетина — шчэць, шчаціна, поўсьць.

Щетинистый — шчаціністы.

Щетиниться — тапы́рыцца, стаўбу́рчыцца.

Щетинка — шчацінка, паўсьцінка.

Щетиник — шчаціньнік.

Щетинный — шчацінавы.

Щётка — шчотка.

Щёточник — шчотачнік.

Щёчный — шчочны.

Щи — капу́ста, капу́сьнік.

Щиколотка (ноги) — костачкі.

Щипака — шчыпу́н.

Щипальный — шчыпа́льны.

Щипание — шчы́па́ньне, шчы́каньне, скуба́ньне.

Щипать, щипнуть — шчы́па́ць, шчыпну́ць, ушчыпну́ць; шчы́каць, ушчыкну́ць; за волосы — скуба́ць, скубну́ць, ускубну́ць; о перце — пячы́, запячы́.

Щипец — пы́ска, морда; в строении — вільчык, шчыт.

Щипок — ушчы́пак.

Щипун — шчыпу́н.

Щипцовый — абцуговы.

Щипцы — абцугі, кле́шчы, шчы́пцы.

Щипчики — абцужкі.

Щит — шчыт, та́рча; заслона.

Щирица (бот. Amaranthus Blitum L.) — аксамітнік (б. т.), бор, васількі.

Щитовидный (анат.) — шчытава́ты, падобны на шчыт.

Щиток (бот.) — шчыток.

Щитошейный (анат.) — шчыташы́йны.

Щолк! — лусь! лясь! шчоўк!

Щука (зоол. Esox lucius L.) — шчупа́к, шчу́ка; маленькая — шчучаня́.

Щуковый — шчупаковы.

Щуп (железный) — шны́пар, сьвідар.

Щупало — мацу́н. щурар

Щупание — ма́цаньне; курей — шчу́паньне.

Щупать — ма́цаць, абма́цваць; курей — шчу́паць; -пающий курей — курашчу́п.

Щурить,-ться — плю́шчыць, плю́шчыцца, ж(г)му́рыцца.

Щурка (зоол. Merops) — пчалае́дка (з. т.).

Щучин — шчупаковы, шчу́чын.

Щучина — шчупачы́на.

Щучка — 1) шчупачок; 2) луговик дернистый (Deschampsia caespitosa P. B.) — вострыца дзёрнавая (лс. т.).