Расійска-беларускі слоўнік (1928)/Слоўнік/Х
| ← Ф | Х Слоўнік Аўтар: Сцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў 1928 год |
Ц → |
Х.
Ха, ха, ха! — гі-гі-гі! ха, ха, ха!
Хаживать — ча́ста хадзіць.
Хаз — кане́ц тканіны; хоз.
Хайлить — гарла̀ць, галасава́ць.
Хайло — зя́па, ля́па, халя́ва, жарало; чале́сьнік (у пе́чы).
Халат — хала́т.
Халатно — нядба́ла, абы-як.
Халатность — нядба́ласьць, занядба́ньне.
Халатный — 1) нядба́лы, нядба́йны; 2) хала́тны.
Халва́ — халва́.
Халдей — хальдэй.
Халиф — халіф.
Халифат — халіфа́т.
Халуй — халу́й, грубія́н, лагіза, папіха́ч.
Халуйский — халу́йскі, подлы, падлы́жны.
Хальцедон (мин.) см. — Кварц.
Халькотрит (мин.) см. — Колчедан.
Хам — 1) хам, хаму́т; 2) и. соб. — Хам.
Хамелеон (зоол. Chamaeleo) — хамэлео́н.
Хамиты — хаміты.
Хамский — ха́мскі, подлы.
Хамство — ха́мства.
Хан — хан.
Хандра — нуда́, маркота, не́марасьць; нагонять-ру — ну́дзіць.
Хандрить — ну́дзіцца, ны́дзець, маркоціцца.
Ханжа — бажона, сьвяце́ц; сьвяты́ бяз розуму.
Ханский — ха́нскі.
Ханство — ха́нства.
Хаос — хаос, бязла́дзьдзе, гармідар, разгардзія́ш.
Хаотический,-чный — бязла́дны, пераблы́таны.
Хаотично — бяз ла́ду.
Хаотичность — бязла́днасьць, блытаніна.
Хап! — хап, цап!
Хапание — хапа́ньне, хапаніна, ца́паньне.
Ха́пать, ха́пнуть — хапа́ць, ха́пнуць, ца́пнуць.
Хапун — хапу́н, хапу́га.
Хапунья — хапу́ха.
Характер — хара́ктар, прырода, нату́ра, уда́ча; сильный х. — моцны хара̀ктар; человек с упрямым характером — нату́рысты; изменить-тер — пераста́віць (злама́ць) нату́ру.
Характеризовать — характарызава́ць, адзнача́ць.
Характеристика — характары́стыка; мат. знак — знак, сымболь.
Характерно — характэ́рна, адзна́чна, адме́тна, паказа́льна.
Характерный — характэ́рны, адзна́чны, адме́тны, паказа́льны.
Харкание — ха́рканьне, ка́рханьне.
Харкать, харкнуть — ха́ркаць, ха́ркнуць; ка́рхаць, ка̀рхнуць.
Харкота — харкавіна.
Харкотина — харкавіньне, карха́віньне.
Харкун — харку́н, карху́н.
Харкунья — харку́ха, карху́ха.
Хартия — гра́мата, скру́так (л. т.), сувой, ха́ртыя.
Харч — харч, харчы́.
Харчевня — карчма́, харчоўня.
Харчевой — харчовы.
Харя — ха́ра, пы́ка, хра́па, мурло, пы́са, морда, марда́сы.
Хата — ха́та.
Хатка — ха́тка.
Хаять — гу́дзіць, га́ніць.
Хвала — хвала́.
Хвалебный — выхва́льны.
Хваление — хвале́ньне, выхва́ла.
Хваленый — хвалёны.
Хвалитель — выхва́льнік; хвалько.
Хвалить — хваліць, выхваля́ць.
Хвалиться — хваліцца, выхваля́цца, выслаўля́цца.
Хвальба — хвальба́.
Хва́стание — хва́станьне, выхвале́ньне, хвальба́.
Хвастать,-ться — хва́стаць, хва́стацца; хваліцца, выхваля́цца, вяліча́цца, узнасіцца.
Хвастливо — хвасьліва.
Хвастливость — хвасьлівасьць.
Хвастливый,-стовской — хвасьлівы, выхва́льны.
Хвастовски — хва́лячыся.
Хвастовство — самахва́льства, хвасьць; хвальба́, выхва́лка.
Хвастунишка,-стун — хвасту́н, хвасько, хвасьце́нь, хвалько, самахва́л.
Хвастунья — хвасту́ха, самахва́лка, хва́ська.
Хват — зух, маладзе́ц, уга́р.
Хватание — хапа́ньне, хвата́ньне, ла́паньне, лапаніна, ца́паньне.
Хватанный — ха́паны.
Хватать, хватить — хапа́ць, хапну́ць; хвата́ць, хваціць; ца́паць, ца́пнуць; ла́паць, ла́пнуць; га́баць; в безлич. см. — выстарча́ць, вы́старчыць; -тить кого кулаком, палкою — лупану́ць, габану́ць, зье́зьдзіць; -тить через край — ме́рку перабра́ць.
Хвататься, хватиться — хапа́цца, хапіцца; хвата́цца, хваціцца; чапа́цца, зачапіцца; ухопвацца, ухапіцца; бра́цца, узя́цца за што; -титься за ум — паразумне́ць.
Хватка — 1) хопка, хапа́ньне; 2) дзюб (у пту́шак).
Хваткий — хопкі.
Хватом — ра́зам, ра́птам, похапам.
Хватски — зухава́та, жва́ва.
Хватский — зухава́ты, хіжы, жва́вы, маладзе́цкі, адва́жны.
Хвать! — хоп, хап, цап, луп, троп, трах, сьвісь!
Хвойник — хвойнік.
Хвойный — хваёвы, хвойны, ігла́сты, шы́льнікавы (б. т.); -ный лес — бор.
Хворание — хвара́ньне.
Хворать — хварэць, няўздолець, няду́жаць.
Хворост — лама́чча, гальлё, хвораст (лс. т.), хлу́д, хруст, лом.
Хворостина — лазіна, хлудзіна, хлабазьдзіна, хварасьціна, дубе́ц.
Хворостиночка,-нка — ду́бчык.
Хворость — хворасьць, хваравітасьць.
Хворый — хворы, хваравіты, няду́жы.
Хворь — хвароба, хворасьць.
Хвост — хвост; у рыбы — плёс.
Хвостатый — хваста́ты.
Хвостать — хваста́ць, сьцёбаць.
Хвостец (анат.) — гу́зна, гузно.
Хвостик — хвасток.
Хвостище — хвасьціна.
Хвостник (бот. Hippuris vulgaris L.) — пяры́льцы.
Хвостовый — хвастовы.
Хвостцовый — гузновы.
Хвощ (бот. Equisetum) — хвошч.
Хвощевый — хвашчовы; -вый пучок для мытья посуды — хвашча́нка.
Хвоя — ігліца, шы́льнік (б. т.), хвоя.
Хедив — хеды́ў.
Херес (вино) — хéрэс.
Херить — касава́ць.
Херувим — херувім.
Херувимский — херувімскі.
Херувимчик — херувімчык.
Хи, хи, хи! — хі, хі, хі; гі, гі, гі; кі, кі, кі!
Хибарка, хижина — халу́па, халу́пка, хацінка.
Хилеть — рабіцца кволым, занепада́ць, хіле́ць.
Хиленький — кволенькі, хіленькі, хваравіты, слабе́нькі.
Хилость — кволасьць, хіласьць.
Хилый — кволы, хілы, хіля́к, слабава́ты, хваравіты; -лая женщина — хіля́чка.
Химера — хімэ́ра, пачва́ра.
Химерически,-рично — хімэры́чна, дзіва́чна.
Химерический,-ричный — хімэры́чны, дзіва́чны.
Химик — хі(э)мік.
Химический —хі(э)мічны.
Химия — хі(э)мія.
Хина — хіна.
Хинин — хініна.
Хинный — хінны, з хіны.
Хирология (язык глухонемых) — мова рук.
Хиреть — гібе́ць, марне́ць, мадзе́ць.
Хиромантик — хірама́нт, варажбіт.
Хиромантия — хірама́нтыя.
Хиротония — хіратонія, высьвячэньне (на па́па, дзя́кана).
Хиротонисать — высьвяча́ць на папа́ (дзя́кана).
Хирург — хіру́рг.
Хирургический — хірургічны; -ский инструмент — хірургічная прыла́да.
Хитон — хітон, халаміда, доўгая кашу́ля.
Хитренький — хітранькі, хітрава́ты.
Хитре́нько — хітрэнька, хітрава́та.
Хитреть — хітрэць, набіра̀цца хітрасьці.
Хитрец — хітру́н, хітру́га, мудраге́ль, пракура́т, круце́ль.
Хитрецкий — хітру́нскі, мудраге́льскі.
Хитро́ — му́дра, вузлава́та.
Хитро — хітра.
Хитрить — хітрава́ць, мудраге́ліць, віля́ць, круціць, махлява́ць.
Хитроватый — хітрава́ты.
Хитросплетение — хітрыкі, вы́мудры, выкрунта́сы.
Хитростный — см. Хитрый.
Хитрость — хітрасьць.
Хитроумный — хітры на розум, хітраму́дры.
Хитрунья — хітру́ха, хітру́нка, мудраге́лька, пракура́тка.
Хитрый — хітры, му́дры;-рые ласкательства — падбе́гі; хитр — хіцёр, му́дзер.
Хихикание — хіхіканьне, гігіканьне, кікіканьне, кіханьне.
Хихикать — хіхікаць, гігікаць, кікікаць, кіхаць.
Хищение — крадзе́ж, грабе́ж, зьдзірства, расьця́г (т. пр.), хапа́ньне, хапаніна.
Хищник — драпе́жнік.
Хищница — драпе́жніца.
Хищничать — драпе́жнічаць.
Хищнический — драпе́жніцкі.
Хищнищество — драпе́жніцтва.
Хищный — драпе́жны, хіжы;-ные (зоол. Carnivora) — мясажэры;-ные птицы (Accipitres) — драпе́жнікі (з. т.).
Хлад — см. Холод.
Хладнокровие — халоднасьць, непару́хлівасьць, павольнасьць.
Хладнокровно — з халодным сэрцам.
Хладнокровный — з халодным сэрцам, халодны, вытрыва́лы, непару́хлівы; сьлядзёнік.
Хладный — см. Холодный.
Хлам — халу́сьце, рызьзё, тра́нты, бэбахі, грамазда́, сьме́цьце.
Хламида — халаміда.
Хлеб — хлеб, бонда (Нс.), па́па (дзіц.); невыпеченный — гле́йкі, які ма́е зака́лец; белый — бу́лка; пеклеваный — сітны; горбушка хлеба — акра́ец, акра́йчык; х. плоский, пресный — корж; ломтик х. — скіба, скібка; х. на корню — збожжа; х. насущный — штодзённы хлеб; х. озимый — азіміна; х. яровой — ярына́.
Хлебало — сярба́йла.
Хлебание — сёрбаньне, сярба́ньне, хлябта́ньне.
Хлебать — сёрбаць, сярба́ць, хлябта́ць.
Хлебец — хлябе́ц, хле́бчык.
Хлебник — см. Хлебопёк.
Хлебный — хле́бны;-ная корка — скары́нка; -ная торговля — хле́бны га́ндаль; -ные растения — см. Злаки.
Хлебня — см. Хлебопекарня.
Хлебовидный — падобны на хлеб.
Хлебодар — ша́фар.
Хлебок — глыток, сёрб.
Хлебопашенный — хлебаробны, рольніцкі, ральніцкі.
Хлебопашество — хлебаробства, рольніцтва, ральніцтва.
Хлебопашец — хлебароб, рольнік.
Хлебопёк — пе́кар, хлебапёк.
Хлебопекарня — пяка́рня.
Хлебопечение — пячэньне хле́ба.
Хлебородный — хле́бны, хлебародны, ураджа́йны на хлеб.
Хлебопродавец — гандля́р хле́бам, прадаве́ц хле́ба.
Хлеб-соль — хлеб і соль, проша.
Хлебосол — гасьцінны чалаве́к.
Хлебосольный — гасьцінны.
Хлебосольство — гасьціннасьць.
Хлеботорговец — см. Хлебопродавец.
Хлеботорговля — хле́бны га́ндаль.
Хлев — хлеў; большой для скота — абора; для овец — каша́ра; для свиней — сьвіну́шнік; для коров — кароўнік; для волов — валоўня; для лошадей — каню́шня, ста́йня; для гусей — гуся́тнік; при пост. дворе — стадола.
Хлевный — хле́ўны.
Хлевок — хлявок, хляве́ц, хлявушок, заку́та, за́гарадка.
Хлестание — хляста́ньне, сьцяба́ньне, хлыста́ньне, шлёбаньне.
Хлестать, хлестнуть, хлеснуть — хляста́ць, хлясну́ць, хлестану́ць; сьцёбаць, сьцяба́ць, сьцебану́ць; хлыста́ць, хлыстану́ць; шлёбаць, шлёбнуць.
Хлёстко — хлёстка, дасьціпна.
Хлёстский — хлёсткі; зухава́ты.
Хлипание — хліпаньне, хіканьне.
Хлипать — хліпаць, хікаць.
Хлобыс(т)нуть — см. Хлестать.
Хлоп! — лясь! плясь! пок! шчоўк!
Хлопание — ля́сканьне, пля́сканьне; глазами — лы́паньне, лу́паньне.
Хлопать, хлопнуть — ля́скаць, ля́снуць; пля́скаць, пля́снуць; шчоўкнуць; хлопушкой — хлёпаць, хлёпнуць; покаць, покнуць; глазами — лы́паць, лы́пнуць; лу́паць, лу́пнуць; дверями — бра́зкаць, бра́знуць.
Хлопнуться — шлёпнуцца, ля́снуцца, пля́снуцца, гры́мнуцца.
Хлопок — бавоўна, ба́ўна, бавэлна.
Хлопотание — клапата́ньне, за́хады, за́бегі.
Хлопопать — клапаціцца, клапата́ць, ру́піцца, дбаць, стара́цца, рабіць за́хады.
Хлопотливо — клапатліва, рупатліва, дба́йна, стара́нна.
Хлопотливость — клапатлівасьць, рупатлівасьць, стара́ннасьць.
Хлопотливый — клапатлівы, рупатлівы, дба́йны, стара́нны.
Хлопотно — клопатна, сумя́тліва.
Хлопотный — клопатны, неспакойны, сумя́тлівы.
Хлопотня — клапатніна, мітусьня́.
Хлопотун — клапату́н, бяду́н.
Хлопотунья — клапату́ха.
Хлопоты — клопаты, клопат, за́хады; вводить кого в-ты — клапаціць, заклапочваць; с ним не оберешься -пот — з ім шмат (бага́та) клопату; быть в больших -тах — ве́льмі клапаціцца; живет себе без всяких -пот — жыве́ сабе а́ні га́дкі; быть захлопоченным — мець бага́та клопату.
Хлопушка — хлёпаўка, покаўка, ля́скаўка.
Хлопчатник (бот. Gossypium L.) — бавоўнік (б. т.).
Хлопчато-бумажный — баваўня́ны.
Хлопьё — клочча.
Хлор (хим.) — хлёр.
Хлорал (хим.) — хляра́ль.
Хлористый — хлёрысты.
Хлорит (мин.) — хляры́т (г.-м. т.).
Хлорный — хлёрны.
Хлороз — бле́дніца (б. т.).
Хлорофил (бот.) — хлярафіл, лістазе́лень (б. т.).
Хлорофильный,-ные зерна — хлярафільныя дробачкі (б. т.).
Хлороформ — хляраформ.
Хлынуть — хлы́нуць, ры́нуць; паліцца.
Хлыст,-стик — 1) дубе́ц, прут; 2) пу́га; 3) хлюст, джы́нджык.
Хлыстать — см. Хлестать.
Хлыстовщина (секта) — хлыстоўшчына.
Хлыщ — джы́нджык.
Хлябать — плю́хаць.
Хлябь — бяздоньне, прорва.
Хм! — гм!
Хмелевод — хмелявод, хмяля́р.
Хмелевой — хмялёвы, хме́льны.
Хмелёк — хмялёк; он под хмельком — ён пад ча́ркаю, падвы́піўшы.
Хмелеть — хмяле́ць, п‘яне́ць.
Хмелина — хмяліна.
Хмель (бот. Humulus lupulus) — хмель.
Хмельник — хмяльнік.
Хмурить — х(г)му́рыць, насу́пліваць (вочы, твар).
Хмуриться — х(г)му́рыцца, насу́плівацца; о небе — нахма́рвацца.
Хмурый — х(г)му́ры, гму́ра.
Хмыз — су́чча, лама́чча (лс. т.).
Хныкание — кны́ханьне, вя́каньне, стэнканьне, зы́каньне.
Хныкать — кны́хаць, вя́каць, ру́мзаць, стэнкаць, зы́каць.
Хобот — хобат.
Хоботовый — хобатавы.
Хоботок — хабаток, хабаточак; сыса́льца.
Хоботоносный,-ные (зоол. Proboscidea) — хобатано́сныя (з. т.).
Ход — ход, хада́; поступ, рух, бег; уваход; узкий ход — су́ткі; быть в-ду — ужыва́цца; ход часов верный — гадзіньнік добра йдзе.
Ходатай — пасярэднік, абаронец, хада́к, хада́йнік.
Ходатайство — за́хады, клопаты, просьба, пасярэдніцтва; замоўка, хада́йніцтва.
Ходатайствовать — рабіць за́хады, прасіць (за каго), заступа́цца, клапаціцца, хада́йнічаць.
Ходенем ходить — ходарам хадзіць.
Ходить — хадзіць; в см. ухаживать — дагляда́ць; в см. прогуливаться — шпацырава́ць; х. на костылях — ды́баць; ходит слух — ідзе́ чу́тка; ходить по миру — старцава́ць, жабрава́ць;-дить дозором — дазіра́ць.
Ходкий — збы́тны, пакупны́, пашы́раны.
Ходко — збы́тна, лёгка.
Ходкость — збы́тнасьць, пашы́ранасьць.
Ходовой — хадавы́.
Ходок — хада́к.
Ходули — ды́бы, хадакі.
Ходун — хаду́н, хада́к.
Ходьба — хада́, хадзьба́.
Ходячий — хадзя́чы, абе́жны; ужыва́ны.
Хожалый — хаджа́лы.
Хождение — хаджэньне, хажба́,хада́, хадня́.
Хозяйка — гаспады́ня, пані, хаджа́йка.
Хозяйничание — гаспадарава́ньне.
Хозяин — гаспада́р, хаджа́ін, хадзя́ін, хазя́й.
Хозяйничать — гаспадарава́ць, гаспада́рыць, хадзяінава́ць, хадзяява́ць.
Хозяйский — гаспада́рскі.
Хозяйственник — гаспада́рнік.
Хозяйственно — гаспада́рна, ашча́дна.
Хозяйственность — гаспада́рнасьць.
Хозяйственный — гаспада́рны, гаспада́рчы.
Хозяйство — гаспада́рка, хадзя́йства; домашнее -ство — ха́тняя гаспада́рка.
Хозяйствовать — см. Хозяйничать.
Хозяюшка — гаспады́нька, хадзя́ечка.
Холение — пе́ставаньне.
Холить — пе́ставаць, пе́сьціць, кукобіць.
Холера — хале́ра.
Холерик — хале́рык.
Холерина (мед.) — халяры́на.
Холерический (темперамент) — халяры́чны, агністы.
Холерный — хале́рны.
Холка — чубок, гры́ўка.
Холм — узгорак (г.-к. т.), пагорак, груд; высыпанный — капе́ц.
Холмик — узгорачак, пагорачак, грудок.
Холмистость — узгоркаватасьць, пагоркаватасьць.
Холмистый — узгоркаваты, пагоркаваты.
Холмообразный — узгоркаваты, падобны на ўзгорак.
Холод — холад, халадне́ча, халадзе́ча, мароз, сьцю́жа, зімнасьць, зімнота; зю́зя (дзіця́ч.); холода — халады́.
Холодать — халадзе́ць, ядране́ць, бра́цца на мароз.
Холодеть — халадзе́ць, халадне́ць, зімне́ць.
Холодец — халадзе́ц, халаднік; шпара́г.
Холодильник — халадзільнік.
Холодильный — халадзільны.
Холодильня — халадзільня.
Холодить — халадзіць, ахалоджваць, астуджа́ць.
Холодненько,-новато — халаднава́та, трохі холадна (зімна).
Холодненький,-новатый — халаднава́ты, трохі халодны (зімны).
Холоднёхонький,-хонек — халадню́сенькі, зая́драны.
Холодно — холадна, зімна, я́драна, сьцюдзёна, золка, ёдка; в перенос. см. — няве́тліва, няпрыхільна, няла́скава.
Холодное (кушанье) — квашаніна.
Холоднокровный — халоднакро́ўны, з халоднай кроўю.
Холодность — халоднасьць, зімнасьць, сьцюдзёнасьць, золкасьць.
Холодный — 1) халодны, зімны, сьцюдзёны, студзёны, сіверкі, я́драны, золкі, ёдкі; 2) няве́тлівы, няла́скавы;-ное время — халады́;-ный климат — халодны кліма́т.
Холодок — халадок.
Холожение — ахалоджваньне, халаджэньне.
Холоп — халоп, хлоп, падда́ны.
Холопка — халопка, падда́ная.
Холопский — халопскі.
Холопство — халопства, падда́насьць, запабе́гі, выдыга́ньне.
Холопствовать — быць халопам; запабяга́ць, выдыга́цца (пе́рад кім), упада́ць.
Холостёж — не́жані, кавале́ры, нежана́тыя лю́дзі.
Холостильщик — канава́л, лягча́й, спаклада́ч.
Холостить — лягча́ць, спаклада́ць, валашы́ць.
Холостой — нежана́ты, дзяцю́к, кавале́р;-стой парень в летах — марцовы кавале́р;-стая жизнь — бязжонства; вести -стую жизнь — жыць адзінокім;-стой патрон — пустастрэльны набой.
Холостьба — см. Холощение.
Холостяк — не́жань, нежана́ты, дзяцю́к, кавале́р, адзінокі; х. пожилой — марцовы кавале́р.
Холощение — лягча́ньне, спаклада́ньне, валашэньне.
Холощенный — лягча́ны, вы́легчаны, спаклада́ны, вы́валашаны.
Холст — палатно; грубый — радабодзьдзе, радно, дзяру́га; льняной — порт; с набивными узорами — набіва́нка; сверток-та — тру́бка, сувой.
Холстина — палатніна.
Холстинка — палаце́нка.
Холстинковый — палаце́нкавы.
Холстинный, холщёвый — палатня́ны, палаце́нны, з порту.
Хомут — хаму́т.
Хомутный — хамутовы.
Хомуток — хамуток.
Хомяк (зоол. Cricetus) — хамя́к.
Хор — хор.
Хорал (муз.) — хора́л.
Хоральный — хара́льны.
Хорда — струна́, хорда (м. т.).
Хордовый,-вые (зоол. Chordata) — стру́ньнікі (з. т.).
Хорёвый — тхаровы.
Хорей (лит.) — харэй.
Хорёк (зоол. Putorius foetidus Gr.) — тхор, тхарск, шашок.
Хорея (мед.) — харэя.
Хорист — хары́сты.
Хористка — хары́стка.
Хоровод — карагод.
Хороводиться (с кем) — таварышава́ць, сябрава́ць.
Хороводный — карагодны.
Хоровой — харавы́, гуртавы́.
Хоромы — драўля́ныя пала́цы, пакоі, харомы.
Хоронение — хава́ньне.
Хоронить — хава́ць.
Хорохориться — харахоніцца, інды́чыцца.
Хорошее — добрае, дабро.
Хорошенький — добранькі, гожанькі, прыгожанькі, пе́кненькі, харошанькі.
Хорошенько — добра, харашэнька.
Хорошество — хараство, пекната́.
Хорошеть — прыгажэць, пякне́ць, пышнець, харашэць.
Хороший — добры, дабра́чы, гожы, ла́дны, пе́кны, харошы; находить-шим — уважа́ць за добpae.
Хорошо — добра, гожа, ла́дна, пе́кна, ла́дам, хораша;-шо, что — балазе́; не очень-шо — ня ве́льмі добра.
Хоругвь — пратэса, хару́гва.
Хорунжий — хару́нжы.
Хоры — хоры.
Хорь — тхор.
Хорьковый — тхаровы;-вая шуба — шу́ба на тхарох.
Хотение — хаце́ньне (пс.-л. т.), пахаце́ньне, бажа́ньне, жада́ньне, хоць; сильное — карце́ньне; на хотенье есть терпенье — на пахаце́ньне ёсьць пацярпе́ньне.
Хотеть — хаце́ць, жада́ць, бажа́ць, хцець;-ться — хаце́цца, ру́піць, ры́мсьціць; сильно — карце́ць; перестать-ть — перахаце́ць; хочешь не хочешь — хо́цькі ня хоцькі; не живи, как хочется, а как можется — трэба жыць, як набяжы́ць.
Хотя, хоть — хаця́, хоць.
Хохлатеть — чуба́цець.
Хохлатка (бот. Corydalis DC) — чуба́тка (б. т.).
Хохлатый — чуба́ты; кудла́ты, кашлаты.
Хохлач — см. Хохлатый.
Хохлик — 1) чубок; 2) см. Украинец.
Хохлиться — тапы́рыцца, стаўбу́рчыцца.
Хохлище — вялікі чуб.
Хохлушка — см. Украинка.
Хохол — 1) чуб, чупры́на, хахол; 2) см. Украинец.
Хохолок — чубок.
Хохот — рогат, рагата́ньне, гігіканьне.
Хохотать — рагата́ць, гігікаць.
Хохотливый — рагатлівы, рагату́н.
Хохотня — рагатня́.
Хохотун — рагату́н.
Хохотунья — рагату́ха.
Храбрец — сьме́лы, сьмяля́к, адва́жны, хра́бры.
Храбреть — набіра́цца сьме́ласьці (адва́гі), хра́брыцца.
Храбрецкий — зухаўскі, адва́жны.
Храбриться — асьме́львацца, высьме́львацца, зу́хаць, храбры́цца.
Храбро — сьме́ла, адва́жна, хра́бра.
Храбрость — сьме́ласьць, адва́га, хра́брасьць.
Храбрый — сьме́лы, адва́жны, хра́бры, харобры (ср. Храбрец).
Храм — сьвяты́ня (т. гр.), храм.
Храмик — царкоўка, капліца.
Храмина — см. Хоромина.
Храмовник (ист.) — тампліе́р.
Храмовой — царкоўны, што нале́жыць да сьвяты́ні (царквы́);-вой праздник — фэст, залажэньне, кірма́ш, чупры́ньнік.
Хранение — хава́ньне, сховы.
Хранилище — хава́льня.
Хранитель — хава́льнік, вартаўнік; ангел-хранитель — анёл-абаронца.
Хранительница — хава́льніца, вартаўніца.
Хранить — хава́ць, захоўваць, пільнава́ць, сьцерагчы́, шанава́ць.
Храп,-пёж,-пение — хропат, храпа́к, храпе́ньне.
Храпеть — храпці, храпе́ць.
Храпнуть — 1) храпану́ць, зада́ць храпака́; 2) хра́пнуць, вы́цяць.
Храпун — храпу́н.
Храпунья — храпу́ха.
Хребёт — хрыбе́т; х. горный (геогр.) — сьцяг горны (г.-к. т.).
Хребётный — хрыбтовы;-ная кость — хрыбціна.
Хрен — хрэн.
Хреновый — храновы.
Хрестоматия — вы́пісы, чыта́нка.
Хризолит (мин.) —хрызаліт (г.-м. т.), злотака̀мень.
Хризотил (мин.) — хрызаты́л, вужня́к злотажо̀ўты (г.-м. т.).
Хрипливо — хрыпліва.
Хрипливый — хрыплівы.
Хрипение — хрыпе́ньне, хры́пы.
Хрипеть - хрыпе́ць.
Хрипло — хры́пла.
Хриплый — хры́плы.
Хрипнуть — хры́пнуць, хры́пці, асіпнуць.
Хрипота — хры́пка, хры́паўка, сіпка, асіпка.
Хрипящий (мед.) — хры́пкі.
Хрипун — хрыпу́н.
Хрипунья — хрыпу́ха.
Христарадничать — старцава́ць, жабрава́ць.
Христианин — хрысьціянін.
Христианка — хрысьція́нка.
Христиански — пахрысьція́нску.
Христианский — хрысьція́нскі, кшчоны.
Христианство — хрысьція́нства.
Христов — хрыстовы;-тов день — Вялікдзень.
Христолюбивый — хрысталю́бны.
Христопродавец — хрыстапрада́вец, ю́да.
Христос — Хрыстос.
Христосование — хрыстосаваньне.
Христосоваться — хрыстосавацца.
Хрия — хры́я, выпрацава́ньне (л. т.).
Хром (кожа) — хром.
Хромание — кульга́ньне, калдыба́ньне, (ш)канды́ба́ньне, куля́ньне, чыкіля́ньне.
Хроматизм (физ.) — храматы́зм.
Хроматический — храматычны.
Хромать — кульга́ць, калды́баць, (ш)канды́ба́ць, крывуля́ць, куля́ць, чыкіля́ць, храма́ць; хромая притти — пры(ш)канды́баць.
Хромистый (хим.) —хромісты.
Хромит (мин.) — храміт.
Хромой — кульга́вы, храмы́, крывы{{subst:націск} (ср. Хромоногий).
Хромоногий — ку́льга, кульга́вы, калды́ба, калдыба́йла, клышаногі.
Хромоножка — ку́льга, клыш, канды́ба, калды́ба.
Хромоскоп (физ.) — храмаскоп.
Хромота — кульга́васьць.
Хроника — хроніка, кроніка.
Хроникер — храніке́р.
Хронически — хранічна.
Хронический (мед.) — хранічны.
Хронограф — хранограф, часапісец.
Хронография — хранагра́фія, ча́сапіс.
Хронология — храналёгія, часалічэньне.
Хронологический — храналягічны.
Хронометр — храномэ́тар, часаме́р.
Хроноскоп (физ.) — хранаскоп.
Хрупкий — крохкі, кру́хкі, кволы.
Хрупко — крохка.
Хрупкость — крохкасьць, кволасьць.
Хруснуть — хру́снуць, хра́снуць, хру́пнуць, тру́снуць.
Хруст — хруст.
Хрусталик (анат.) — крышталёк (пс.-л. т.).
Хрусталь — крышта́ль; чистый, как -ль — чы́сты, як сьляза́.
Хрустальный — крышталёвы.
Хрустеть — хрусьце́ць, хру́(м)стаць, хрумце́ць, трашча́ць.
Хрущ (зоол. Melolontha) — хрушч; х. июльский (пестрый) (Роlyphylla fullo) — хрушча́к ле́тні (з. т.).
Хрыч — стары́ дзед, грыб, пасьля́к, вы́пса, псюк.
Хрычовка — корга.
Хрюканьне — рохканьне.
Хрюкать — рохкаць.
Хрящ — 1) храшч, храсток; 2) жарства́.
Хрящеватый — храшчава́ты.
Хрящевина — храшчавіна.
Хрящевой — храшчовы, храстковы.
Хрящик — храсток.
Хрящеперые (зоол. Chondropterygii) — храсткапёрыя (з. т.).
Худенький — худзе́нькі, хударля́венькі.
Худеть — худзе́ць, худа́ць, марне́ць, мізарне́ць.
Худо сущ. — ліха, зло, злы́беда, злы́дні, кры́ўда, шкода.
Худо нар. — бла́га, пага́на, ке́пска, нягожа.
Худоба — 1) ху́дасьць, хударля́васьць, 2) мана́ткі.
Худоватый — худава́ты.
Художественно — памаста́цку.
Художественность — маста̀цкасьць.
Художественный — маста́цкі;-ная литература — прыгожае (кра́снае) пісьме́нства.
Художество — маста́цтва.
Художник — маста́к, маля́р.
Художница — маста́чка; маля́рка.
Художнический — мастаковы.
Худой — 1) благі, пага́ны, ке́пскі, ліхі, нягожы, нядобры; 2) худы́, хударля́вы, мізэрны, шчу́плы, сухі, сухарля́вы, худа́к;-дая слава — нясла́ва;-дые семена — паза́дкі.
Худородный — мізэрнай уроды.
Худосочие — ху́дасьць, хірасьць.
Худосочный — худы́, хіры.
Худощавость — сухарля́васьць, хударля́васьць.
Худощавый — сухарля́вы, хударля́вы, худы́, шчу́плы, кашча́вы.
Худший — горшы, падле́йшы.
Хуже — 1) горш, горшы, горай, гарэй, горы; хуже всего — найгорш за ўсё; как можно хуже — як найгорш; стало хуже — пагоршала; час от часу хуже — усё горш ды горш; делаться-же — ху́жыць, хужэць, гаршэць; 2) худзе́й, хударля́вей.
Хула — агу́да, га́ньба, ла́янка, нага́на.
Хуление — га́неньне, га́ньбеньне.
Хулиган — хуліга́н.
Хулиганский — хуліга́нскі.
Хулиганство — хуліга́нства.
Хулитель — агу́днік, перагу́д.
Хулить — гу́дзіць, га́ніць, га́ньбіць.
Хутор — ху́тар, фу́тар, фольварак, засьце́нак.
Хуторянин — хутара́нін, гаспадар ху́тару, фальварковец.