Расійска-беларускі слоўнік (1928)/Слоўнік/К
| ← И | К Слоўнік Аўтар: Сцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў 1928 год |
Л → |
К.
К пред. — к (чаму), да (чаго); к западу, востоку — на за̀хад, усход; дело было к осени — спра̀ва была̀ пад восень; подходя к селу — падыходзячы да сяла́; приближаться к чему — набліжа́цца да чаго; к вечеру — пад ве́чар.
Кабак — карчма́, шынок.
Кабала — няволя, прыгон.
Кабаление — няволеньне.
Кабалить — няволіць, занявольваць, прадава́ць у няволю.
Кабальный — нявольніцкі, прыгонны.
Кабан 1) дикий — дзік; 2) домашний — вяпру́к, каба́н; 3) нехолощенный — кныр, кнораз, гука́ч;-бан, оставленный на выкорм — кормны каба́н;-бан некормленный — надворны каба́н.
Кабаний — дзікавы, вяпруковы, кабановы.
Кабанина — кабаніна.
Кабатчик — карчма́р, шынка́р.
Кабатчица — качма́рка, шынка́рка.
Кабацкий — карчма́рскі, шынка́рскі.
Кабачить — карчмава́ць, шынка́рыць.
Кабачки — кабачкі, гарбу́зікі.
Кабачный — карчма̀рскі, шынка̀рны;-ный промысел — карчма́рства.
Кабачок — карчомка, шынок.
Кабель,-льный — ка́бэль,-льны.
Кабинет — габінэт, пакой.
Кабинетик — габінэтык.
Кабинетный — габінэтны.
Каблук — абса̀ц, за́днік.
Каблучник,-ный мастер — абса́цнік.
Каблучница — абса̀цніца.
Каблучный — абса́цны.
Каботаж — кабата́ж.
Каботажный — кабата́жны.
Кавалер — кавале́р.
Кавалерийский — кавалеры́йскі, конны.
Кавалерист — кавалеры́сты, коньнік.
Кавалерия — коньніца, кавале́рыя.
Кавалерский — кавале́рскі.
Кавардак — гармідар, разгардзія́ш, гама́рня, мешаніна.
Кавардачить — гармідарава́ць.
Кавардачный — гармідарны.
Каверза — ка̀пасьць, абмова, нагавор, ка́верза.
Каверзник — ка̀пасьнік, ка̀верзьнік, абмоўнік, баламу́т.
Каверзница — ка́пасьніца, ка́верзьніца, абмоўніца, баламу́тка.
Каверзничать — ка́пасьнічаць, каверзава́ць, абмаўля́ць, зводзіць, баламу́ціць.
Каверзный — ка́пасны, ка́верзны.
Кавказ — Каўка́з,
Кавказец — каўка́зец.
Кавказский — каўка́скі.
Кавычки — ду́жкі, чужаслоў.
Кагал — кага́л.
Кагальный — кага́льны.
Кагор — кагор (віно).
Кадастр — када́стар, ацэнка зяме́льнай маёмасьці.
Кадет — кадэт.
Кадетский — кадэцкі.
Кадило — кадзіла; жыга́ла.
Кадильница — кадзільня.
Кадильный — кадзільны.
Кадить — кадзіць, жыга́ць.
Кадка, кадушка — дзяжа́, дзе́жка, каду́шка, ка́дка, ка́даўба; для мытья белья — бале́я.
Кадочка — дзе́жачка; с ушками — фа́ска; сельдяная — селядоўка; из липы — ліпаўка; с крышкой и замком — ку́бел, ку́блік.
Кадочник — бондар.
Кадр,-ровый — кадр,-равы.
Кадык — кады́к, гарля́нка.
Кадычный — кадыковы.
Каемка,-мочка — беражок, ускра́ек.
Каждодневно — абыдзе́нна, штодзенна, што-дзень,
Каждодневный — абыдзе́нны, што-дзе́нны.
Каждолетний — штогодні, шторочны.
Каждомесячный — штоме́сячны.
Каждоминутный — штомінутны.
Каждонедельный — штотыднёвы.
Каждочасный — штогадзінны.
Каждение — каджэньне.
Каждый — кожны (сокращ. — кожан), абы́ хто, уся́кі, усяля́кі; при отрицании — жа́дны;-дый день — што-дзень, дзень-у-дзень, дзень-пры-дню;-дую ночь — што-ноч, што-ночы; решительно каждый — кажню́сенькі.
Кажется гл. безлич. — здае́цца, здэцца, ба́чыцца, падобна.
Казак — каза́к.
Казакин — казачы́на.
Казацкий,-чий — каза́цкі, казаковы.
Казачёк,-чок — казачок.
Казачка — каза́чка.
Казачить — казакава́ць.
Казарма — каза́рма, каша́ры.
Казарменный — каза́рменны, каша́равы, камаровы.
Казать что — пака́зваць (что).
Казаться — пака́звацца; гл. безл. — здава́цца.
Казеин (хим.) — казэін.
Каземат — казэма́т.
Казёнка — пры́печак; каморка, сьпіжа́рня; манаполька.
Казённый — скарбовы, дзяржа́ўны, казённы;-ная часть ружья — за́дняя часьціна стрэльбы.
Казимир — Казіме́р.
Казисто — пака́зна, прыкла́дна.
Казистый — пака́зны, прыкла́дны.
Казна — скарб, скарбніца.
Казначей — ска́рбнік;-йский — скарбовы.
Казначейство — скарбоўня.
Казначейша — жонка ска́рбніка.
Казнить каго — кара́ць сьмерцю, ка́таваць (каго).
Казниться — му́чыцца.
Казнь — ка́ра, ка́ра сьме́рцю, ка́таваньне; приговорить к смертной казни — асудзіць на сьмерць.
Казнохранилище — скарбоўня, скарбахава́льня.
Казнохранитель — ска́рбнік.
Казовый — паказны́.
Казус — прыгода, вы́падак, здарэньне.
Кайма — бе́раг, ускра́ек, аблямоўка.
Каин — Каін.
Как — як; как-бы — як бы, нібы́; как же — чаму́-ж; как же не так — чаму-ж не; как-либо, как-нибудь — як-не́будзь, як-колечы, абы-я́к; как-то — не́як, я́кась; как-будто — мэрам; як бы́ццам, нібы́, нібы́-то; как будто так — то-бо-то, то-бо-то-што; как будто не — як бы́ццам не; как ни как — як ні як; как придется — як тра́піцца, як зда́рыцца; как угодно — як зна́еце, як хаця́; как следует — як нале́жыць, як ма́е быць; как вдруг — аж-вось; как скоро — як толькі; как попало — як-не́будзь, нядба́ла; как нарочно — як на тое, як наўмы́сьля; как раз — як раз; как так — як то; как есть — зусім, цалком, чы́ста.
Какао — кака́ва.
Каков,-вой, — які; каково — як; каково вам живется — як ма́ецеся.
Какой — які; какой-либо,-нибудь — які-не́будзь, які-колечы, абы́-які, сякі-такі; какой-то — якійсь, якісь.
Кактус (бот. Cactus) — ка́ктус.
Кал — кал; гной.
Каламбур — жарт, жартаслоўе (л. т.)
Каламбурист — жартаўнік, жартасловец.
Каламбуристка — жартаўнічка.
Каламенок — калама́йка.
Каланча — вежа, ба́кшта; каланча́.
Калач — кала́ч, пірог;-чик — кала́чык.
Калачник — кала́чнік;-ца — кала́чніца.
Калачный — кала́чны.
Каледа — см. Коледа.
Калейдоскоп — калейдаскоп.
Календарный — калянда́рны.
Календарь — калянда́р;-дарчик — калянда́рык.
Календы — кале́нды.
Калека — кале́ка, кале́чка.
Каление — гартава́ньне; расьпяка́ньне; пражэньне.
Каленкор — парка́ль;-ровый — паркалёвы.
Каленый — гартава́ны, га́ртны; расьпе́чаны; пра́жаны.
Калечить — кале́чыць, бязьве́чыць.
Калечный — кале́кі, пакале́чаны, скале́чаны, абязьве́чаны.
Калиберный — калібравы.
Калибр — калібар.
Калиевый — ка́ліевы.
Калий — ка́лі.
Калика — ста́рац.
Калильный — гартава́льны.
Калильня — гартава́льня, гартоўня.
Калина (бот. Viburnum opulus L.) — каліна.
Калинник — каліньнік;-новый — калінавы.
Калита — каліта́, машна́; кожаная — шабе́та.
Калитка — фортка;-точка — фортачка.
Калкун — інды́к.
Калить — гартава́ць; расьпяка́ць, пра́жыць, сма́жыць.
Каллиграф — калігра́ф, прыгожапісец.
Каллиграфия — калігра́фія, прыгожапіса́ньне.
Калмык,-чка — калмы́к,-чка.
Калорий — калёры.
Калорийность,-ный — каляры́йнасьць,-ны.
Калориметр — каляры́мэтр.
Калоша — калоша.
Калуга (гор.) — Калу́га.
Калужница (бот. Caltha L.) — лапаце́нь, лопаць (б. т.).
Калуфер (бот. Tanacetum Balsamita L.) — см. Кануфер.
Калым — калы́м, даніна.
Калькулятор — такса́тар, калькуля́тар.
Калькуляция — таксава́ньне, калькуля́цыя.
Кальсоны — споднія, ма́йткі, штаны́.
Кальций — ка́льцы.
Кальцит — кальцы́т, шпат вапняковы (г.-м. т.).
Калякание — бала́каньне, гамонка, раздаба́рваньне, дуду́каньне.
Калякать — бала́каць, гаманіць, зю́каць, раздаба́рваць, дуду́каць.
Камаши — кама́шы, чаравікі.
Камбала (зоол. Pleuronectes) — камбала.
Камбий — мязга́, твор.
Камедь — гу́ма;-дь свинцовая — смолка валавя́ная (г.-м. т.).
Камелия (бот. Camellia L.) — камэлія.
Каменистый — камяністы.
Каменка — ка́менка.
Каменный — каме́нны, мурава́ны;-ный дом — камяніца;-ный фундамент — падму́рак;-ная настилка — брукоўка;-ная стена — мур;-ная болезнь — ка́мень;-ный уголь — каме́нны ву́галь.
Каменобитный — каменябітны.
Каменобитня — каменябітня.
Каменование,-вать — каменава́ньне;-ва́ць.
Каменолом — каменялом.
Каменоломка — см. Камнеломка.
Каменоломный,-ня — каменаломны;-ня.
Каменотесный — каменячосны.
Каменноугольный — каме́нна-ву́гальны.
Камень — ка́мень; к. адский — к. пяке́льны; к. амазонский — к. амазонскі, амазаніт; к. аспидный — лупня́к а́сьпідны, к. гры́фельны; к. горновой — к. горнавы; к горшечный — к. гаршэчны, тальк; к. драгоценный — дарагі ка́мень; к. жерновой — к. жорнавы, к. млыновы; к. квасцовый — к. галыновы, галы́н, алюніт; к. краеугольный — к. нарожны; к. лунный — к. ме́сячкавы; к. лучистый — к. прамяністы; к. облицовочный — к. ніцава́льны; к. оловянный (касситерит) — цыня́к (касітэры́т); к. пробный (чорная яшма) — ліды́йскі кварц; спробны ка́мень, чорная яшма́, к. роговой — к. рагавы́; к. солнечный — к. сонечны; к. точильный — к. тачы́льны; к. тяжелый (шеелит) — к. цяжкі; к. филисофский — к. філязофскі; — надгробный камень — надгробак.
Каменщик — му́ляр, му́раль.
Камера — камора.
Камердинер — пакаёвы.
Камеристка — пакаёўка.
Камешек,-мушак — каме́ньчык.
Камея — камэя.
Камзол — камзэлька, камізэлька.
Камилавка — каміла́ўка.
Камин — комін.
Камка — адама́шка.
Камлот — камлёт.
Камнеломка (бот. Sax fraga L.) — каменяломнік (б. т.).
Камнесечение — каменясячэньне.
Кампания — кампа́нія, тавары́ства, сяброўства; паход.
Кампаньён — кампаньён;-нка — кампаньёнка.
Камчадал — камчада́л.
Камчатка — Камча́тка.
Камчатый — адама́шкавы.
Камфарник (бот. Camphora officinalis L.) — камфорнік.
Камфора,-рка — камфора,-форка.
Камфорный,-ровый — камфоравы.
Камыш (бот. Scirpus L.) — чарот, міліца, сітня́к (б. т.).
Камышевка — чаратоўка.
Камышевый — чаротавы.
Канава — кана́ва, роў.
Канавка — кана́ўка, равок.
Канал — кана́л, ход, кана́ва; к. желчный (анат.) — к. жаўцёвы; к. мочеиспускательный (анат.) — к. мачавы́; к. пищепроводный (анат.) — страваход; к. морской — к. морскі; к. обходный — к. абходны; к. оросительный — к. абвадня́льны; к. осушительный — к. асуша́льны; к. речной — к. рэчны; к. соединительный — к. злуча̀льны; к. судоходный — к. суднаходны; к. ствола оружия (воен.) — куляход ру́лі.
Канализация — каналіза́цыя.
Канализировать — каналізава́ць.
Канальский — шальмоўскі.
Каналья — шэльма, пага́нец, паску́да.
Канапе — кана́па.
Канареечка — кана́рачка.
Канареечный — кана́ркавы;-ное дерево (бот. Сanarium commuпе L.) — кана́ркавае дрэва.
Канарейка (зоол. Fringilla canariensis) — кана́рка; кана́рак.
Канарейник (бот. Phalaris L.) — чаротніца;-ное семя (бот. Phalaris canariensis L.) — чаротніца кана̀рская (б. т.).
Канат — ліна, кана̀т.
Канатик — лінка; мату́з, матузок, паўроз, паўрозік.
Канатный — кана́тны, лінавы.
Канва — канва́.
Кандалы — ланцугі, кандалы́, кайда́ны, пу́ты, зяле́зы;-лы деревянные — калодкі.
Кандальник — ланцу́жнік, калоднік.
Канделябр — кандэля́бар.
Кандидат — кандыда́т;-тка — кандыдатка;-тский — кандыда́цкі.
Каникулы — вака́цыі, адпачы́нак.
Каникулярный — вакацы́йны, адпачы́начны,-нкавы.
Канителить — мару́дзіць.
Канитель — цяганіна, мару́да.
Канительный — мару́дны.
Канифас — каніфа́с.
Канифоль — жывіца, каніфоля.
Каннибал — людае́д;-лизм — людае́дзтва.
Канон — пра́віла, норма.
Канон — канон.
Канонада — канана́да, бамбава́ньне, гарма́тная страляніна.
Канонерка — канане́рка, гарма́таўка.
Канонир — кананір, гарма́тнік.
Кансиона — кансыёна.
Кант 1) лит. — кант.; 2) край — кант, бе́раг, руб.
Кантата — канта́та, хва́льная пе́сьня.
Кантон — кантон, акру́га, паве́т.
Кантонист — кантаністы.
Канун — пераддзе́нь, перадсьвя́та; Рождества — куцьця́; Крещения — галодная куцьця́; Нового года — бага́тая куцьця́; шчодрык, шчодрая куцьця́, шчодры ве́чар.
Канура — см. Конура.
Кануть — ка́пнуць, кра́пнуць; прапа́сьці, запрапа́сьці, зьнікнуць, патану́ць.
Кануфер (бот. Tanacetum Balsamita L.) — калу́фер (б. т.).
Канцелярист — канцыляры́сты.
Канцелярия — канцыля́рыя;-рский — канцыля́рскі, канцыляры́йны.
Канцион (лит.) — канцыён.
Канцлер — ка́нцлер;-рский — ка́нцлерскі.
Канцона (лит.) — канцона.
Канюк (зоол. Strix scopus) — ка́ня.
Канючить — назаля́ць, ка́нькаць, цыга́ніць.
Каолин — каалін, белаглінь (г.-м. т.) бе́лая гліна.
Капание — ка́паньне, кра́паньне.
Капать,-пнуть — ка́паць, ка́пнуць; кра́паць, кра́пнуць.
Капелла — капэля.
Капелька — ка́пелька, ка́пачка, кропелька, крапінка, сьлязінка, бры́зка.
Капельмейстер — капэльма́йстар, кіраўнік арке́стру.
Капер — капе́р, морскі разбойнік.
Каперс (бот. Capparis spinosa L.) — ка́пар.
Каперцы — ка́пары.
Капитал — капіта́л, грошы, іста; к. вспомогательный — к. дапаможны; к. оборотный — к. зваротны; к. основной — к. асноўны, іста.
Капиталец — капіта́льчык, грашаня́ты.
Капиталист — капіталісты, багаты́р.
Капиталистический — капіталісты́чны.
Капиталистка — капіталістка, багаты́рка.
Капитальный — капіта́льны, грунтоўны, асноўны.
Капитан — капіта́н.
Капитель (архит.) — капітэль, ма́каўка.
Капитул — капіту́л.
Капитулировать — капітулява́ць, здава́цца.
Капитуляция — капітуля́цыя.
Капишон — см. Капюшон.
Капище — мольбішча, бажніца.
Капкан — па́стка; на птиц — сіло.
Каплун — каплу́н;-ный — каплуновы.
Капля — ка́пля, кропля, ка́пка; к. росы — расіца; к. жира на воде — ска́лка.
Капор — капту́р.
Капот — капота.
Капрал — капра́л;-льский — капра́льскі.
Каприз — капры́с, вы́брык.
Капризник — капры́сьнік.
Капризничать — капры́сіць, наравіцца, карожыцца.
Капризный — капры́сны, наравісты, нату́рысты.
Капсула — ка́псюля.
Капсуль — ка́псюль, пістон;-льный — ка́псюльны, пістонавы.
Капуста (бот. Brassica L.) — капу́ста; к. брюссельская (В. oleracea gemmifera L.) — к. брусе́льская; к. кочанная (В. ol. capitata) — к. качановая; к. савойская (В. ol. Sabauda) — к. савойская; к. спаржевая (В. ol. asparagoides) — к. шпараговая; к. цветная (B. ol. caulifera) — к. кучара́вая, каліфа́равая; заячья (бот. Sedum maximum Suff.) — расходнік вялікі; сечь капусту — шаткава́ць, крышы́ць капу́сту.
Капустка (бот. Sedum acre L.) — см. Очиток едкий.
Капустница — бе́лы маты́ль.
Капустный — капу́сны.
Капут — капу́т, капе́ц, саду́хі.
Кара — ка́ра, кара́ньне.
Карабин — карабін.
Карабиновый — карабінавы, стрэльбавы.
Карабкание — кара́бканьне, дра́паньне.
Карабкаться — кара́бкацца, дра́пацца.
Каравай — карава́й, бохан.
Каравайчик — карава́йчык.
Караван — карава́н.
Карагазин (бот. Anabasis aphylla L.) — карагазы́н.
Караган (зоол. Canis melanotus) — карага́н, стэпавы ліс.
Карагатка (зоол. Anas rutila) — чырвоная ка́чка.
Карагач (бот. Ulmus campestris) — бе́раст (б. т.).
Караим — караім.
Каракатица (Sepia officinalis) — сьлізень.
Караковый — руды́, цёмнагне́ды.
Каракулевый — смушковы.
Каракуль — сму́шак.
Каракуля — крыву́ля, грымзаніна.
Каракушки — кукярэчкі.
Карандаш — аловак, каранда́ш;-шик — аловачак, каранда́шык.
Карантин — каранты́н.
Карантинный — каранты́навы.
Карапуз,-зик — курду́пель, -плік, каранты́ш.
Карапузистый — курду́плісты, каранты́шны.
Карась — кара́сь.
Карат (мера) — кара́т.
Каратель — ка́рнік, кара́цель.
Карательный — ка́рны.
Карать кого — кара́ць.
Караул — ва́рта, старожа, калаву́р; вступать в караул — стаць на ва́рту; караул! — рату́йце! кричать караул — на гвалт крыча́ць.
Караулить — вартава́ць, калаву́рыць, сьцерагчы́, пільнава́ць.
Караульник,-ный,-щик — вартаўнік, вартавы́, вартаўнічы, калаву́рны.
Караульная,-ня — калаву́рка, ва́хта, бу́дка, старожка.
Карачун — карачу́н, капе́ц.
Карболка — карболка, карболь.
Карбонат (мин.) — карбана́т, вугля́к, сьвідрава́льны ка́мень (г.-м. т.).
Карбункул (мин.) — іскра́к; (мед.) — карбу́нкул.
Карга — карга́, качарга́.
Каргаль (зоол. Аnas tadorta) — ка́чка, чы́рка.
Карда — часа́лка.
Кардамон (бот. Amonum Cardamonum L.) — кардамон.
Кардинал — 1) церк. — кардына́л; 2) (зоол. Tanagra) — кардына́л.
Кардинальный — кардына́льны, галоўны.
Карета — карэта, калама́жка;-тка — карэтка.
Каретник — калёсьнік, стальма́х.
Каретный — карэтны, калама́жкавы.
Карий — ка́ры.
Карикатура — карыкату́ра.
Карикатурист — карыкатуры́сты.
Каркание — кра́каньне, ка́рканьне, каўканьне.
Каркать,-кнуть — кра́каць,-кнуць; ка́ўкаць,-кнуць; накліка́ць, наклікаць (бяду́).
Карл — Кароль.
Карлик — ка́рла.
Карлица — ка́рліца.
Карличий — ка́рлавы.
Кармазин — кармазы́н.
Кармазиновый — кармазыновы.
Карман — кішэня, кішэнь.
Карманник (вор) —кішэньнік, машнарэз.
Карманный — кішэнны, кішанёвы.
Кармашек,-нчик — кішэнька, кішонка.
Кармин — кармін.
Карминовый — карміновы.
Карнавал — карнава́л.
Карнавальный — карнава́льны.
Карниз — гзымс, карніз, ліштоўка, паліца; прыкамінак (у пе́чы).
Карнизный — гзы́мсавы, карнізавы.
Карпаты — Карпа́ты.
Карп (зоол. Сyprinus carpio) — карп.
Карта — ка́рта, ма́па; играть в карты — гуля́ць у ка́рты.
Картавить — карта́віць.
Картавость,-вый — карта́васьць,-вы.
Картёж — заўзя́тае гуля́ньне ў карты, карты́ж.
Картёжник — карты́жнік, картагра́ч.
Картёжница — карты́жніца, картагра́чка.
Картёжный — карты́жны.
Картечь — картэча.
Картина,-тинка — малю́нак,-начак, абраз,-зок; карціна, карцінка.
Картинность — маляўнічасьць, вобразнасьць.
Картинный — маляўнічы, вобразны.
Картишки — ка́ртачкі.
Картография — картагра́фія.
Картон — картон, кардон, бібула; к. горный (мин.) — а́ркуш зе́мны, асбэст (г.-м. т.).
Картофелина,-лька — бу́льбачка, картоплінка.
Картофель (бот. Solanum tuberosum L.) — бу́льба, картопля, бараболя.
Картофельник,-ное поле — бульбоўнішча, картапля́нішча.
Картофельный — бульбяны́, картапля́ны;-льная зелень — бульбоўнік, картапля́нік.
Карточка — ка́ртка, ка́ртачка.
Карточный — ка́рткавы.
Картуз — ша́пка з казырком.
Карусель — карусэля, круцёлка.
Карцер — ка́рцар, кату́х.
Карьер — трушок; в карьер — трушком, наўзгалёп.
Карьера — кар‘е́ра.
Карьерист — кар‘еры́сты.
Каряка — раскірэка.
Карячить — раскірэчваць.
Касание — датыка́ньне, дачыне́ньне, чы́рканьне, дакрана́ньне, каса́ньне; точка касания (мат.) — пункт дотыку.
Касательно — даты́чна, адносна.
Касательство — даты́чнасьць, дачыне́ньне.
Касательный — даты́чны.
Касаться чего, до чего — датыка́цца, дакрана́цца, чы́ркацца, торкацца (чаго, да чаго); займа́ць, чапля́ць (каго, што), каса́цца; что касается до меня — што да мяне́; это мало меня касается — гэта ма́ла мяне́ даты́ча, абходзіць.
Касатик (бот. Jris L.) — каса́ч, касіца;-тик водяной, болотный, желтый (I. pseudacorus L.) — каса́ч жоўты (б. т.), вужа́чкі.
Касатка — лябёдка.
Каска — ка́ска.
Каскад — каска́д, вадаспа́д прысту́пкавы (г.-к. т.).
Каспий,-пийское море — Касьпійскае мора.
Касса — ка́са; несгораемая — незгара́льная; сберегательная — ка́са ашчэднасьці.
Кассационный — касацы́йны.
Кассация — каса́цыя.
Кассиопея (созвездие) — Вісажа́р.
Кассир — касір, ска́рбнік.
Кассирование — касава́ньне.
Кассировать — касава́ць.
Кассирша — касірка, ска́рбніца.
Кассовый — ка́савы.
Каста — ка́ста.
Кастелян — кашталя́н.
Кастить — касьціць, га́дзіць.
Кастор — кастор.
Кастор (Альфа Близнецов') — Ка́стар.
Касторка — рыцы́на.
Касторовый — касторавы, рыцы́навы;-вая шляпа — капялю́ш.
Кастрат — кастра́т, лягча́нец, спаклада́ны.
Кастрация — кастра́цыя, лягча́ньне, спаклада́ньне.
Кастрирование — лягча́ньне, спаклада́ньне.
Кастрировать — лягча́ць, спаклада́ць.
Кастрюлька,-ля — рондаль, кастру́ля.
Катавасия — катава́сія, сва́рка, калатне́ча, гармідар, завіру́ха.
Катакомбы — катакомбы, пячоры.
Каталепсия — катале́псія.
Каталептик — катале́птык.
Каталог — каталёг, рэчасьпіс, кнігасьпіс.
Каталогизация,-зирование — каталягава́ньне,-зировать — каталягава́ць.
Катальный — кача́льны;-ный станок — ма́галь, кача́лка.
Катальщик,-ца — кача́льнік,-ца.
Катание — пае́здка, паяжджа́ньне; па льду — коўзаньне; белья — маглява́ньне, маглёўка, прасава́ньне, кача́ньне.
Катанный — кача́ны, маглява́ны, пасу́каны.
Катать — кача́ць, каціць; вазіць; бельё — маглява́ць, прасава́ць.
Кататься — кача́цца, е́зьдзіць; гойдацца;-ться со смеху — сьмяя́ца, аж за бакі бра́цца;-ться по льду — коўзацца.
Катаракта (мед.) — катара́кта, бяльмо.
Катар (мед.) — ката́р.
Катастрофа (драм.) — катастрофа, разьвязка.
Катафалк — катафа́лк.
Категорический,-чный — катэгарычны; рашу́чы, бязумоўны.
Категорично — рашу́ча, бязумоўна.
Категория — катэгорыя.
Катенька (ласк.) — Кацяры́начка.
Катерина — Кацяры́на, Катары́на.
Катер — ка́тэр.
Катет (мат.) — ка́тэт.
Катетер (хир.) — катэтэр.
Катить — каціць, ту́рыць;-ться — каціцца.
Катихизис — катахізм.
Катки — качолкі, ма́глі.
Каткий — коткі.
Катком — кацьма́.
Каткость — коткасьць.
Катод (физ.) — катод.
Каток — кача́лка, ма́галь; коўзанка, коўзалка, сьлізкаўка, каўзе́ль.
Католик — каталік.
Католикос — каталікос.
Католицизм,-чество — каталіцы́зм, каталіцтва.
Католический — каталіцкі.
Католичка — каталічка.
Катоптрика — катоптрыка.
Каторга — ка́тарга.
Каторжанин,-жник — ка́таржнік.
Каторжанка — катаржа́нка.
Каторжный — ка̀таржны.
Катушечка — шпу́лечка.
Катушка — шпу́лька.
Катюша,-тя — Ка́ся.
Каурка — була́нка.
Каучук — каучу́к, гу́ма, гумаля́стык.
Каучуковый — каўчу́кавы, гумаля́стыкавы.
Кафельный — кахля́ны.
Кафедра — катэдра, каза́льніца.
Кафедральный — катэдра́льны;-ный собор, костел — катэдра.
Кафля — ка́хля.
Кафтан — капта́н; жупа́н.
Качалка — калы́ска, зыбка.
Качание — кача̀ньне, калыха́ньне, гу́таньне, гоцаньне, люля́ньне, хіста́ньне;-ние воды насосом — пампава́ньне.
Качать — кача́ць, калыха́ць, гу́таць, гоцаць, зы́баць, мата́ць;-ть воду — пампава̀ць;-ться — кача́цца, калыха́цца, гойдацца, гу́тацца, зы́бацца, хіста́цца.
Качель,-чели — гу́шканка, гу́шкалка, арэлі, гутарэлі.
Качественный — я́касны.
Качество — я́касьць.
Качим (бот. Gypsophila L.) — вáпнаўка (б. т.).
Качка — хіста́ньне, гойданьне, гойдаўка, калыха́нка.
Каша — ка́ша; жидкая — куле́ш; в перен. см. — гармідар.
Кашевар — кашава́р.
Кашель — ка́шаль.
Кашемир — кашамір.
Кашемировый — кашаміравы.
Кашица,-шка — ка́шка.
Кашляние — ка́шляньне, кахіканьне.
Кашлять,-нуть — ка́шляць, кашляну́ць, кахікаць, кахікнуць.
Кашне — ша́лік.
Кашник — 1) гаршчок ад ка́шы; 2) кашалю́б, кру́пнік.
Каштан (бот. Fagus costanea) — кашта́н; конский (Aesculus Hippocastanum L.) — кашта́н конскі.
Кащей 1) сухой человек — шкільда, шкіляндзя́; 2) скупец — скна́ра, скупяндзя́; 3) миф. — кашчэй.
Каюта — каю́та, пакой на караблі.
Каютный — каю́тавы.
Каяк — кая́к.
Каяние — ка́яньне;-ться — ка́яцца, паку́таваць, шкадава́ць.
Квадерный песчаник (мин.) — кантаслу́павы пескавік (г.-м. т.).
Квадрант — квадра́нт.
Квадрат — квадрат.
Квадратный — квадратовы,-тны
Квадратура — квадрату́ра.
Квака (зоол. Botaurus) — ча́пля.
Квакание — квакта́ньне, кракта́ньне.
Квакать,-кнуть — квакта́ць,-кну́ць; кракта́ць, ку́мкаць.
Квакер — ква́кер;-рский — ква́керскі.
Квакуха,-кушка — жа́ба; ка́чка.
Кварта — ква́рта.
Квартал — кварта́л, цы́ркуль.
Квартальный — кварта́льны.
Квартет,-ный — квартэт,-ны.
Квартира — кватэра, дамоўка.
Квартирант — кватэра́нт.
Квартирантка — кватэра́нтка.
Квартирка — кватэрка.
Квартирмейстер — кватэрма́йстар.
Квартирный — кватэрны.
Квартирование — кватэрава́ньне.
Квартировать — кватэрава́ць.
Квартиронаниматель — кватэранайма́льнік.
Квартиросдатчик,-рохозяин — гаспада́р кватэры.
Квартовый,-точный — ква́ртавы.
Кварц (мин.) — кварц, крамня́к.
Квас — квас; березовый — бярозавік; кленовый — кляновік.
Квасить — ква́сіць, кісьліць;-ться — ква́сіцца.
Квасноватый — кваснава́ты.
Квасной,-ный — ква́сны.
Квасовар — квасава́р;-ренный — квасава́рны;-ренный завод — квасава́рня.
Квасок — квасок.
Квасцовый — галыновы.
Квасцы — галы́н, галу́н.
Кваша — запа́ра.
Квашение — ква́шаньне.
Квашенина — квашаніна, халадзе́ц, сту́дзень.
Квашенный — ква́шаны.
Квашня — дзяжа́.
Кверху — дагары́, угару́.
Квинта (муз.) — квінта.
Квит,-ты — квіт, квіты.
Квитанция — квіт, квіток.
Квохтать — квакта́ць.
Кегель — кéгэль.
Кегельный — кэглявы.
Кеглевидный,-образный — кэглява́ты.
Кегля — крэгля.
Кедр (бот. Рinus Cedrus L.) — кедр.
Кедровый — ке́дравы.
Кейпер — кейпэр (г.-м. т.)
Келарский — ке́ларскі.
Келарь — ке́лар.
Келейник — кяле́йнік.
Келейно — сакрэтна, тае́мна, адзін на адзін.
Келейность — сакрэтнасьць.
Келейный — сакрэтны, тае́мны.
Келия,-лья — ке́льля, ке́льня.
Кельнер,-рша — ке́льнэр,-рка.
Кенгуру — кангу́р.
Кентавр — цэнта́ўр.
Керамика — кера́міка.
Кербер (созв.) — Цэрбэр.
Керкание — кірканьне;-ть — кіркаць.
Керосин — га́за, на́фта, карасіна.
Керосинка — бляша́нка на га́зу.
Керосиновый — га́завы, карасінавы;-вая лампочка — газоўка.
Кесарский — цэзарскі,-рь — цэзар.
Кефаль (зоол. Mugil) — кефа́ль.
Кибитка — бу́да, буда́н.
Кивание — ківа́ньне.
Кивать,-внуть — ківа́ць, кіўну́ць.
Кивок — кіў, ківок.
Кивот — ківот, аса́да на абраз, скры́ня.
Кидальщик — кіда́льнік.
Кидание — кіданьне.
Кидать — кідаць, шпурля́ць.
Кидаться — кідацца, ры́нуцца; кидается в глаза — б‘е ў вочы.
Кидком — кідма́.
Киев — Кіеў.
Кизельгур — кізэльгу́р.
Кизерит — кізэры́т.
Кизяк — су́шаны каровячы гной (на апа́л).
Кий — кій.
Кикимора — мара́, вычва́ра.
Кила — кіла́, грызь.
Кило — кілё.
Килограмм — кілягра́м.
Килолитр — кілялітр.
Километр — кілямэтр.
Килосечение — апэра́цыя кілы́, кіласячэньне.
Килуат-час — кілуа́т-гадзіна.
Киль — трам, кіль.
Килька (зоол. Clupea latulus) — кілька.
Кимвал — цымба́лы.
Кинжил — штыле́т, кінджа́л.
Кинжальный — кінджа́льны.
Киноварный — цынобравы.
Киноварь — цынобра.
Кинематограф — кіно, кінэматограф.
Кинематографический — кінэматаграфічны.
Киновия — кіновія; бра́цтва.
Кинофильма — кіно-фільма.
Кино-сеанс — кіно-сэа́нс.
Кинутый — кінуты.
Кинуть — кінуць, ры́нуць;-ться — кінуцца, ры́нуцца.
Киоск — кіёск.
Киот — ківот, скры́ня.
Кипа — пак, па́чка, вя́зка, рэза (папе́ры).
Кипарис (бот. Cupressus L.) — цыпры́с, кіпары́с.
Кипарисовый — цыпры́савы, кіпары́савы.
Кипение — кіпе́ньне.
Кипеть — кіпе́ць, гатава́цца, шумава́ць; сильно — клеката́ць, бульката́ць.
Кипрей (бот. Epilobium L.) — скры́пень (б. т).
Киприан — Купрэй.
Кипучесть — кіпкасьць, кіпу́часьць.
Кипучий — кіпкі, кіпу́чы.
Кипятильник — гатава́льнік, кіпяцільнік, каза̀н.
Кипятить — гатава́ць, вары́ць.
Кипяток — вар, кіпень, кіпяток.
Кипяточный — кіпяточны, кіпнёвы.
Кипячёный — гатава́ны (гатава́ная вада́)
Кипячий,-щий — кіпу́чы.
Кир — Кір.
Кирасир — па́нцырнік, кірасір.
Киргиз — кіргіз;-зский — кіргіскі.
Киргизия — Кіргізія.
Кирик — Кірык.
Кирилл — Кіры́ла.
Кириллица (азбука) — кіры́ліца.
Кирка — капаніца, маты́ка, кірка.
Кирпич — цэгла; непаленный — сырэц;-чина — цагліна.
Кирпичник — цаге́льнік, цагля́р.
Кирпичный — цагля́ны, мурава́ны;-ный завод — цаге́льня,-ный дом — камяніца.
Кирха — кірха.
Киса — шабе́та, капшу́к.
Киса,-санька — котка.
Кисейный — мусьліновы, сітава́ты.
Кисель — кісе́ль; овсяный — жур.
Кисельный — кісе́льны.
Кисет — кісэт, капшу́к.
Кисея — мусьлін.
Киска — котка.
Кисление — кісьле́ньне.
Кисленький — кісьленькі, ква́сьненькі;-нько — кісьленька.
Кислить что — кісьліць, ква́сіць.
Кислиться — кісьл'іцца, ква́сіцца.
Кислица (бот. Oxalis L.) — кісьліца; обыкновенная (О. acetosella) — зае́чы шчаве́льэ
Кисличные (Oxalidaceae DC) — кісьлічныя (расьліны).
Кисло — кісла, ква́сна.
Кисловато — кісьля́ва, кіслава̀та, кваснава́та.
Кисловатый — кісьля́вы, кіслава́ты, кваснава́ты.
Кислорд — тлён, кіслатвор (Ласт.).
Кислосладкий — кісласалодкі.
Кислота — кісласьць, кісьліня́, кісьля́, квас.
Кислый — кіслы, ква̀сны; сделать кислую мину — скрывіцца, як серада́ на пя́тніцу.
Кислятина — кісьля́, кісьліня́.
Киснуть — кіснуць, ква́снуць.
Кистевой — пясьцёвы, кутасовы, гра́нкавы.
Кистень — кісьце́нь.
Кисточка — гра́начка, кута́сік; пэнзьлік.
Кисть орехов, ягод — гра́нка, гронка; кукурузы — кія́х; у пояса — кута́с; для рисования — пэнзаль; для мазания — квач.
Кит (зоол. Balaena) — кіт; (созв.) — Рыбазьве́р (г.-к. т.)
Китель — кулёк, кіцель.
Китовый — кітавы.
Китолов — кіталоў.
Китоловство — кіталоўства.
Китаец — кітáец.
Китай — Кітай.
Китайка,-янка — кіта́йка.
Китайский — кіта́йскі.
Кичиться — пы́шыцца, фанабэрыцца, выстаўля́цца, высока не́сьціся.
Кичливо — фанабэрыста, пышліва.
Кичливость — фанабэрыя.
Кичливый — фанабэрысты, пышлівы.
Кишение — кішэньне, капашэньне.
Кишеть — кішэць, капашы́цца.
Кишечка — кішачка.
Кишечный — кішкавы.
Кишка — кішка́;-ка прямая — ку́тніца.
Клавиша — кля́віш, пішчык.
Клад — скарб.
Кладбище — могілкі, магілкі, магільнік, могліцы.
Кладбищенский — могілкавы.
Кладение — кладзе́ньне, уклада́ньне; лягча́ньне.
Кладеный — 1) кла́дзены; 2) вы́легчаны, спаклада́ны.
Кладка — 1) кладзе́ньне; 2) лягча́ньне, спаклада́ньне.
Кладовая — камора, клець, сьпіжа́рня; для овощей — істопка, варыўня́.
Кладь — кладзь, пакла́жа.
Кланяться — кла́няцца, укланя́цца, віта́ць (каго), віта́цца (з кім).
Клапан — кля́па;-нчик — кля́пка.
Кларнет — клярнэт.
Класс — кля́са; разьдзе́л.
Классик — кля́сык.
Классический — клясы́чны.
Классификация — клясыфіка́цыя, падзе́л.
Классифицировать — клясыфікава́ць, падзяля́ць.
Классный — кля́сны, кля́савы.
Классовый — кля́савы.
Класть — кла́сьці, паклада́ць, лажы́ць; кирпичи — мурава́ць; земные поклоны — біць паклоны.
Клевание — клява́ньне, дзяўба́ньне.
Клевать — клява́ць, дзяўба́ць, дзю́баць, клю́каць;-ть носом — дзяды́ вадзіць.
Клевер (бот. Trifolium L) — каню́шына, дзя́целіна (б. т.); дзя́тліна.
Клевета — абмова, зводы, кля́паньне, намоўка, плятня́.
Клеветание — абмаўле́ньне, абнясла́ўленьне, кля́паньне.
Клеветать на кого — абмаўля́ць, зводзіць (каго); кля́паць, плясьці, браха́ць (на каго); шальмава́ць (каго), ю́дзіць.
Клеветник — абмоўнік, паклёпнік, звод, зводзень.
Клеветница — зводніца, абмоўніца, паклёпніца.
Клеветничать — зводнічаць.
Клеветнический — зводнічы.
Клевец — кляве́ц, сьпіча́к.
Клеврет — ся́бар, тава́рыш, папле́чнік; падхле́бнік.
Клееварный — клеява́рны;-ный завод — клеява́рня.
Клееватый — клеява́ты.
Клеевой — кле́евы.
Клеёнка — цыра́та;-чатый — цыра́тавы.
Клеильный — кляільны.
Клеистость — кляістасьць
Клеистый — кляісты.
Клеить — кле́іць, ляпіць;-ться — кле́іцца; не клеится — ня выходзіць.
Клей — клей. ня вы-
Клейкий — кле́йкі, ліпкі, ліпу́чы.
Клейковатость — клейкава́тасьць, ліпу́часьць.
Клейковатый — клейкава́ты, ліпу́чы.
Клейкость — кле́йкасьць, ліпкасьць.
Клеймение — кляйме́ньне, зна́чаньне, таўрава́ньне.
Клеймить — зна́чыць, таўрава́ць, штампава́ць, адбіва́ць.
Клеймо — кляймо, кляйно, знак, штэмпаль, таўро; пяча́тка.
Клейстер — кле́йстар.
Клёк — кракта́ньне (жаб).
Клён (бот. Acer) — клён.
Кленовый — кляновы.
Клепала — біла.
Клепать — кляпа́ць, пля́ска́ць; літава́ць.
Клёпка — клёпка.
Клерикал — клерыка́л.
Клерикальный — клерыка́льны.
Клёст (зоол. Loxia curvirostra) — крыжадзю́б (з. т).
Клетка — 1) кле́тка; 2) каморка.
Клеточка — кле́тачка, каморачка.
Клеточный — каморкавы;-ный сок — каморкавы сок;-ная оболочка — каморкавая абалонка;-ное ядро — каморкавае ядро (б. т.)
Клетушка — камора.
Клетчатка — абалоніна.
Клетчатый — у кле́тачкі.
Клеть — клець, камора, сьвіран.
Клецк (гор.) — Кле́цак.
Клёцка — клёцка.
Клешневый — клю́шневы.
Клешня — клю́шня.
Клещ (зоол. Acarus) — клешч.
Клещи — абцугі; кляшчы́ (у хамута́).
Клиент — кліе́нт.
Клизма — клізма, прамыва́чка.
Клик — клік, поклік крык, гук, гука́ньне.
Клика — кліка, згра́я.
Кликание — кліканьне, гу́каньне.
Кликать,-кнуть — клікаць,-кнуць; гука́ць,-кну́ць.
Кликуша — апанта́ная, дурная, гістэры́чка.
Клим — Клім.
Климат — клімат; к. влажный, сырой — к. вільготны; к. жаркий — к. гара́чы; к. континентальный — сухазе́мны; к. морской — к. морскі; к. подтропический — к. падзваротнікавы; к. сухой — к. сухі; к. умеренный — ме́рны; к. холодный — к. халодны (г.-к. т.).
Климатический — кліматы́чны;-ская станция — кліматы́чная ста́нцыя.
Климатология — кліматалёгія.
Климент — Клімэнт.
Клин — клін, скаба́.
Клиника — клініка.
Клинить — клінава́ць.
Клинический — клінічны.
Клиновидный, клинообразный — клінава́ты.
Клинок — клінок, штыле́т, лязо.
Клинцевать — клінцава́ць.
Клир — клер, духаве́нства.
Клирик — кле́рык, духоўнік.
Клирос — кры́лас.
Клистир — клізма, ка́нка.
Клитор (анат.) — клітар, сікель, се́кіль.
Клич — кліч, покліч, за́клік,
Кличка — мяну́шка, прозьвішча.
Клише — клішэ.
Клобук — капту́р, падка́пак.
Клозет — су́тачкі, клязэт.
Клок — клок, жмут, шкума́т, пу́к, чуб, па́сма (валасоў).
Клокот — клёкат, шлёхат.
Клокотание — клеката́ньне, бульката́ньне.
Клокотать — клеката́ць, шлехата́ць, бульката́ць.
Клонить — хіліць, нахіля́цца, гнуць;-ться — хіліцца, хіну́цца, нікнуць; набліжа́цца;-ться к упадку — занепада́ць; к чему это клонится — да чаго яно йдзе.
Клоп (зоол. Сimex) — клоп; полевой — бзьдзю́ль.
Клопик — клапок.
Клоповник — клапоўнік; (бот. Ledum palustre L.) — багу́н балотны.
Клопс — клёпс.
Клохтание — квакта́ньне.
Клохтать — квакта́ць, кохаць.
Клохтунья — квакту́ха.
Клочёк — клачок, жмуток, шкуматок, пучок, чубок.
Клочение — клы́чаньне;-чить — клы́чыць, склы́чваць;-читься — склычва́цца.
Клочковатый — клы́чаны.
Клочья — клочча, шкумацьцё.
Клуб — клю́б.
Клубить — клубіць;-ться — клубіцца; дым клубится — дым шуга́е.
Клубника (Fragaria collina L.) — клубніца; (Fragaria viridis Duch.) — тру́скаўкі.
Клубничный — клубнічны, сунічны.
Клубный — клю́бны.
Клубовидный — клубкава́ты.
Клубок — клубок;-чек — клубочак.
Клумба — клю́мба, кве́тня.
Клуша — квакту́ха, хлуя́.
Клык — ікла, кел, зуб.
Клыкастый — ікла́сты.
Клюв — дзю́ба, дзю́бка, дзёўб.
Клюка — кульба́, качарэжка, ля́ска, кавяня́.
Клюква (бот. Vaccinium Oxусоссus L.) — журавіны.
Клюквенный — журавінавы, журавінны.
Клюковка — журавінка.
Клюнуть — клю́нуць, дзеўбану́ць, дзю́бнуць.
Ключ 1) от замка — ключ; 2) источник — крыніца.
Ключевой — ключовы, крынічны.
Ключик — клю́чык; крынічка.
Ключица (анат.) — ду́жка, лучок.
Ключник — клю́чнік, ахмістар.
Ключница — ахмістры́ня, клю́чніца.
Клякса — пля́ма.
Клянчение — ка́ньканьне;-чить — ка́нькаць, кля́нчыць.
Кляпец — па́стка.
Кляпка — за́тычка; кляп тебе в рот — каб цябе́ зарва́ла.
Клясть — кля́сьці, пракліна́ць.
Клясться — кля́сьціся, прысяга́цца.
Клятва — кляцьба́; праклён, прысяга́ньне, бажба́; зарок.
Клятвенно — з кляцьбой, прысяга́ючыся.
Клятвенный — прыся́жны.
Клятвопреступление — крывапрыся́гa.
Клятвопреступник — крывапрыся́жнік, вералом:
Клятвопреступный — крывапрыся́жны, вераломны.
Кляуза — абмова, паклёп, ка́верза.
Кляузник — абмоўнік, ка́пасьнік, ка́верзьнік.
Кляузница — абмоўніца, ка́пасьніца, ка́верзьніца.
Кляузный — абмоўны, паклёпны.
Кляузы — абмовы, плёткі, ка́пасьці.
Кляча — кля́ча, шка́па, шаўлю́жка, дра́ба, па́дла.
Книга — кніга; к. домовая — к. дамовая; к. жалобная — кніга для ска́ргаў; к. конторская — кніга канторская; к. разносная — к. разносная; к. входящих бумаг — кніга атрыма́ных папе́р; к. исходящих бумаг — к. адасла́ных папе́р.
Книгоиздатель — выдаве́ц кніг.
Книгоиздательство — выдаве́цтва кніг.
Книгоноша — кніганоша.
Книгопечатание — друкава́ньне.
Книгопродавец,-торговец — кніга́р.
Книготорговля — кніжны га́ндаль.
Книгохранилище — бібліятэка; кнігахава́льня.
Книженка,-жечка,-жка — кніжка, кніжачка.
Книжник — кніжнік.
Книжный — кніжны;-ный магазин — кніга́рня;-ная палата — кніжная пала́та.
Книзу — данізу, унізу, дадолу.
Кнопка — кнопка, цьвічок.
Кнут — пу́га, бізу́н, канчу́к, біч, гара́пнік.
Кнутик — пу́жка, бізунок.
Кнутовище — пугаўё.
Княгиня — княгіня.
Княжение — княжэньне.
Княжеский — кня́жацкі, князёў.
Княжество — кня́ства.
Княжий — князёў, кня́жы.
Княжить — князява́ць, кня́жыць.
Княжна — князёўна;-нин — князёўнін.
Князек — князёк.
Князь — князь; великий к. — вялікі князь;-зь на крыше — грэбень.
Коалиционный — кааліцы́йны.
Коалиция — кааліцыя.
Кобальт (мин.) — каба́льт.
Кобель — саба́ка, пёс (саме́ц).
Кобелятник — сабака́р.
Кобенить — ку́рчыць, выкрыўля́ць;-ться — ку́рчыцца, выкрыўля́цца, тапы́рыцца.
Кобза — кобза;-зарь — кабза́р, ле́рнік.
Кобец (зоол. Falco apivorus) — ка́ня.
Кобура — кабура́, похва.
Кобчик — кабе́ц.
Кобыла — кабы́ла, кабыля́ка.
Кобылица — кабыліца.
Кобылка — кабы́лка.
Кобылятина — кабыля́ціна, кабы́ліна, каніна.
Кование — кава́ньне.
Кованный — кованы, ку́ты.
Ковать — кава́ць, куць.
Коварный — здра́длівы, падсту́пны, крываду́шны.
Коварство — здра́да, подступ.
Ковач — кава́ль, кава́ч.
Ковер — дыва́н, кілім, кабе́рац.
Коверкание — скажэньне, крыўля́ньне, псава́ньне.
Коверкать — казіць, ку́рчыць, перакру́чваць, кале́чыць, псава́ць, крышы́ць, лама́ць, крывіць.
Ковка — кава́ньне, падкоўваньне (коняй).
Ковкий,-кость — коўкі,-касьць.
Ковна (гор.) — Коўна.
Коврига — лу́ста, скіба; бохан, кулідка.
Коврижка — лу́стачка, скібачка.
Коврик — дыванок, кабе́рац.
Ковровый — дывановы, кабе́рцавы.
Ковчег — скры́ня; карабе́ль.
Ковш,-шик — коўш, конаўка, карэц, чарпа́к, чарпе́нь.
Ковы — подступ; строить ковы — падкопвацца пад каго.
Ковыль (бот. Stipa L.) — кавы́ль.
Ковыляние — клы́паньне, канды́баньне;-ть — клы́паць, канды́баць, шканды́баць.
Ковырком — кулём, стрымгалоў.
Ковыряние — калупа́ньне, карпа́ньне, длу́баньне.
Ковырять — калупа́ць, карпа́ць, длу́баць.
Когда — калі; когда-бы — каб; когда-либо,-нибудзь — калі-небудзь, абы-калі; когда-то — калісь, ці, не́калі, не́як, даўне́й; когда-же — а як; когда-угодно — абы-калі, калі-хаця́.
Коготок — кіпцік, капцюрок.
Коготь — кіпець, капцю́р, кіпцю́р, пазу́р.
Кодекс — ко́дэкс, зборнік законаў.
Кое-где — абы́-дзе, дзе-ня-дзе, дзе-а-дзе, дзе-колечы; кое-как — мясца́мі, абы-як, так-сяк, ні-то ні-сё, нішто, нічога, нічаге́нька, як колечы; кое-когда — абы́-калі, калі-ні-калі, дзе-калі; кое-кто — абы́-хто, не́хта, дзе-хто, хтось; кое-куда — абы́-куды́, дзе-куды́; кое-что — абы́-што, не́шта, дзе-што, кое-чего — абы́-чаго, дзе-чаго.
Кожа — ску́ра, ску́рка, шку́ра; лушпа́йка; лушпіна; выделанная (в кусках) — скура́т, шкура́т; шкурла́т; невыделанная — сырэц; сыромятная — сыры́ца;-жа горная (мин.) — тканіна мінэра́льная; змеиная — зьлінак; ягненка — сму́шак.
Кожан (зоол. Vespertilio) — кажа́н.
Кожанный — скураны́, шкураны́.
Кожевенник — гарба́р, кажамя́ка.
Кожевенный — гарба́рны;-ный завод — гарба́рня.
Кожевничать — гарбарава́ць.
Кожевничество — гарба́рства, кажамя́цтва.
Кожевнический — гарба́рскі, кажамя́цкі.
Кожеед (зоол. Dermestes) — скурае́д.
Кожемяка — см. Кожевенник.
Кожица — ску́рка, шку́рка; пле́ўка.
Кожистый — скурава́ты.
Кожный — ску́рны, шку́рны.
Кожура — лушпа́йка, пле́ўка; шалупа́йка, луска́; ску́рка.
Кожуринка — ску́рачка, лушпа́ечка, пле́вачка.
Коза — каза́.
Козак — см. Казак.
Козел — казёл.
Козелец (бот. Scorconera L.) — чорнакорань (б. т.).
Козелки (бот. Pastinaca sativa L.) — пастарна́к.
Козельник (бот. Tanacetum vulgare L.) — піжма.
Козий — казіны, казя́чы.
Козиться — казіцца, каціцца.
Козица — козка, козачка, казіца.
Козлёнок — казьляня́.
Козлик — козьлік.
Козлиный — казьліны, казловы.
Козлить (петь козлиным голосом) — ке́пска сьпява́ць.
Козлобородник (бот. Tragopogon) — казлабарод (б. т.).
Козловый — казловы.
Коздоногий — казланогі.
Козлорогий — казларогі.
Козлы — перадок, козлы; казлы́, рыштуна́к.
Козляк (бот. Boletus granulatus L.) — казьля́к.
Козлятина — казьліна, казьля́ціна.
Козлячий — казьля́чы, казьліны.
Козни — подступы, падкопы, ка́пасьці; строить козни — падкопвацца пад каго.
Козодой (зоол. Caprimulgus europaeus) — ле́жань, ляля́к.
Козуля (зоол. Cervus capreolus) — са́рна.
Козырёк — брыль, казырок.
Козыристый — казы́рысты.
Козырной,-ный — казы́рны.
Козырь — козыр; свои козыри (игра) — воз.
Козырять,-рнуть — казыра́ць,-рну́ць.
Козюля — казю́ля.
Козявка,-вочка — казя́ўка, казю́лька, казу́рка.
Кой, кая, кое — які, яка́я, якое.
Койка — ложак, койка.
Кой-как — см. Кое-как.
Кой-какой — абы-які, такі-сякі.
Кой-кто — см. Кое-кто.
Кокарда — кука́рда.
Кокетка — баламу́тка, баламу́тніца, залётніца, харашу́ха.
Кокетливо — баламу́тна, залётна.
Кокетливый — баламу́тны, залётны.
Кокетство — баламуцтва, залёты.
Коккостеус (рыба, — мин.) — чарапы́, косткі.
Коклюха — вераце́нца.
Коклюш — коклюш.
Кокон — ля́лька, капшучок, вопрадзень. (Ласт.).
Кокорыш (бот. Aethusa cynapium L.) — блёкат.
Кокос (бот. Cocos nucifera L.) — какос.
Кокотание — саката́ньне;-ть — саката́ть.
Кокотун — сакату́н;-нья — сакату́ха.
Кокошник — какошнік, чапе́ц.
Кокс — кокс, каме́нны ву́галь.
Коксовый — коксавы.
Кол — кол, колік, друк, дручок, па́лка, па́ля, ты́чка; мн. ч. — кольле.
Колба — коўба;-бачка — коўбачка.
Колбаса — каўбаса;-са из внутренностей — вантрабя́нка;-са кровяная — крывя́нка.
Колбасник — каўба́сьнік;-сьница — каўбасьніца.
Колбасная — каўба́сьня, каўба́сная.
Колдовской — вядзьма́цкі, вядзьма́рскі, зна́харскі, чараўніцкі.
Колдовство — вядзьма́цтва, вядзьма́рства, чараўніцтва, зна́харства.
Колдовать — вядзьма́чыць, ведзьмакава́ць, чарава́ць, знахарава́ць, варажы́ць, шапта́ць.
Колдун — вядзьма́к, вядзьма́р, чараўнік, зна́хар, варажбіт, шапту́н.
Колдунья — ве́дзьма, вядзьма́чка, вядзьма́рка, чараўніца, зна́харка, варажбітка, шапту́ха.
Колебание — вага́ньне, віха́ньне, хіста́ньне, зы́баньне, кача́ньне.
Колебательный — вага́льны, зы́бісты.
Колебать — вага́ць, віха́ць, хіста́ць, зы́баць, гойдаць, ша́стаць, калыха́ць, ру́хаць, ківа́ць;-ться — віха́цца, вага́цца, трасьціся, хіста́цца, зы́бацца, ру́хацца, ківа́цца, гойдацца.
Колеблемость — вага́льнасьць, хісткасьць, зы́бкасьць;-мый — вага́льны, хісткі, зы́бкі.
Колейный — каляінавы.
Колеить — рабіць каляіны.
Коленко — кале́нка, кале́нца.
Коленкор — парка́ль, ма́міс;-ровый — паркалёвы.
Коленный — кале́нны, кале́ністы;-ная чашка — галёнка.
Колено — кале́на; мн. ч. — кале́ны.
Коленопреклонение — кле́нчаньне,-нно — укле́нчыўшы.
Коленце — кале́нка, кале́нца.
Коленчатый — кале́нчасты, каленкава́ты.
Колер — колер, масьць.
Колесить — калясіць, гавары́ць наўздага́д.
Колесник — калёсьнік, стальма́х.
Колёсный — колавы, калёсны;-ная мазь — каланіца, коламазь.
Колесо — кола; две пары колес — каток.
Колесование — калесава́ньне, ка́таваньне.
Колесовать — калесава́ць, ка́таваць.
Колесовидный — калесава́ты, падобны на кола.
Колесовой — колавы, кругавы́.
Колесцо — колка.
Колечко — пярсьцёначак, абру́чык, колка, кольца, колца.
Колея — каляіна.
Колибри (зоол. Trochillus) — калібры.
Коливо — куцьця́.
Колика — колька.
Количественный — колькасны, лічэбны.
Количество — колькасьць, лічэбнасьць, лічба.
Колка — расколка, калоцьце, скяпа́ньне.
Колкий — колкі, калю́чы, ске́пкі, тклівы, упіклівы, ура̀зьлівы.
Колко — ткліва, упікліва, ура́зьліва.
Колковатость — тклівасьць, ура́зьлівасьць.
Колковатый — тклівы, ура́зьлівы, упічны, ушку́льны.
Колкость — ске́пкасьць, пры́тыка, тклівасьць, упіка, ушчы́плівасьць;-сти — дамовы, пстрычкі, дапінкі, шкуля́ньне, пры́тыкі.
Коллега — кале́га, тава́рыш.
Коллегиальный — калегія́льны.
Коллегия — кале́гія.
Колледж — кале́дж.
Коллектив — калекты́ў, гурток.
Коллективизм — калектывізм.
Коллективный — калекты́ўны, зборны, суспольны, гуртавы́.
Коллекционер — кале́кцыянер.
Коллекция — кале́кцыя, збор.
Коллизия — суспрэчнасьць.
Колобок — баха́нка.
Колоброд,-ник — плятка́р, зброд.
Колобродить — плясьці, зброднічаць, блазнава́ць.
Коловерт,-ть — вір.
Коловорот — сьве́рдзел, сьвідар; вір.
Коловратно — зьме́нна, колаваротна.
Коловратность — зьме́ннасьць, колаваротнасьць;-ный — зьме́нны, няпэўны; колаваротны.
Колода — калода, калодка, пень, жолаб, кары́та;-да карт — та́лія.
Колодезь — калодзеж, сту́дня.
Колодезный — калодзежнық;-ный журавль — коварат, вочап.
Колодка — калодка; для сапог — капы́л.
Колодник — вя́зень, нявольнік, арышта́нт.
Колодница — нявольніца.
Колокол — звон;-ла — званы́.
Колоколенка — званічка;-нный — званічны.
Колоколец — званок, балабон, бражджодка, бома (М. Багд.),
Колокольный — званічны.
Колокольня — званіца.
Колокольчик — званочак;-ки (бот. Campanula L.) — званкі, ворлікі.
Колокольчиковые (Campanulaceae) — званковыя (расьліны).
Коломазь — каланіца, коламазь.
Коломенская верста — ды́лда, дырда, дзы́га.
Колониальный — калянія́льны, вы́сялковы, аса́дніцкі;-ныя товары — бакале́я.
Колонизация — каляніза́цыя, аса́дніцтва.
Колонизировать — калянізава́ць, аса́джваць.
Колонист — каляністы, высяле́нец, аса́днік.
Колония — калёнія, вы́селак, аса́да.
Колонка — калёнка, калю́мка, слупок.
Колоннада — каляна́да, калюмна́да.
Колорит — каляры́т, афарбоўка.
Колоритность — каляры́тнасьць, яскра́васьць.
Колоритный — каляры́тны, яскра̀вы, барвісты.
Колос — колас; мн. ч. — калосьсе, каласы́.
Колосистый — каласісты;-ться — каласіцца, каласава́ць.
Колосница (бот. Stachys L.) — чы́сьцец.
Колосок — каласок.
Колосс — волат, ве́ліч.
Колоссальный — вялічэзны, вяліза̀рны.
Колотилка,-товка — бойка.
Колотить бить — біць, зьбіва́ць, таўчы́, пе́таваць, пе́таць, трапа́ць, лупцава́ць; бельё — праць; грушу — трасьці.
Колотуха,-шка — доўбня, даўбе́шка.
Колотырить — гандлява́ць; займа́цца плёткамі, браха́ць.
Колотырка — плятка́рка, браху́ха.
Колотырник — плятка̀р, браху́н.
Колоть — калоць, шчапа́ць, скяпа́ць, варса́ць, басьці;-ть в глаза — упіка̀ць.
Колотье — 1) колька, коліка; 2) см. Колка.
Колочение — біцьцё, забіва́ньне, пе́таваньне; бра́зканьне.
Колпак — ка́ўпак, капту́р; целяпе́нь, разя́ва.
Колпачок — каўпачок, каптурок.
Колтун (мед. plica polonica) — каўту́н; каўцю́х.
Колтуноватый — каўтунава́ты, кудлава́ты.
Колупание — калупа́ньне, карпа́ньне, длу́баньне.
Колупать,-пнуть — калупа́ць,-пну́ць; карпа́ць, карпану́ць; длу́баць, длубану́ць.
Колчан — каўча̀н.
Колчедан — іскра́к.
Колченогий — клышаногі, клыпа́ты, клыша́ты, куля́вы, кульга́вы, клышу́н, шканды́ба.
Колыбель — калы́ска, зы́бка, лю́лька.
Колыбелька — калы́сачка.
Колыбельный — калы́скавы.
Колымага — калама́га, калама́жка, рыдва́н.
Колыхание — калыха̀ньне, зы́баньне, гойданьне, кача́ньне.
Колыхать — калыха́ць, зы́баць, гута̀ць, гойдаць, кача́ць;-ться — калыха́цца, гойдацца, зы́бацца, гу́тацца, кача́цца.
Колышек — калок, калочак, ты́чка.
Коль — як, калі.
Кольнуть — кальну́ць, калану́ць.
Кольца древесины (бот.) — драўніновыя персьцяні (б. т.)
Кольцевание (бот.) — абручкава́ньне (б. т.).
Кольцевидный — кальцава́ты, пярсьцёністы.
Кольцевой — кольцавы, кругавы.
Кольцо — пе́рсьцень, пярсьцёнак, жуковіна, кольца; абру́чык; ба́нька, скру́тка; кала́ч;-цо с печатью — сыгнэт; торговец кольцами — пярсьцёначнік.
Кольчатый — кальча́ты, кольчаты, пярсьцёністы.
Кольчуга — па́нцыр.
Колючесть — калю́часьць.
Колючий — калю́чы, колкі.
Колючка — калю́чка.
Колючник (бот. Carlina Tourn.) — урочнік (б. т.).
Колюшка (зоол. Gasterosteus aculeatus) — калю́чка.
Коляда — каляда́;-дный — каля́дны.
Колядовать — калядава́ць, шчадрава́ць.
Коляска — каля́ска.
Ком — камя́к, камлы́га, гру́дка, бры́ла.
Команда — кама́нда, зага́д.
Командир — камандзір.
Командировать — камандырава́ць, выпраўля́ць.
Командировка — камандыроўка, выпраўле́ньне (куды́).
Командировочный — вы́правачны, камандыровачны.
Командирша — жонка камандзіра.
Командование — кама́ндаваньне.
Командовать — кама́ндаваць, зага́дваць.
Командующий — камандзір, нача́льнік войска.
Комар (Culex) — кама́р; в см. соб. — камарэча.
Комбинация — камбіна́цыя, злучэньне.
Комбинировать — камбінава́ць, злуча́ць.
Комедиант — камэдыя́нт, камэдыя́ншчык.
Комедиантка — камэдыя́нтка, камэдыя́ншчыца.
Комедия — камэдыя; кумэдыя; кукольная комедия — батле́йка.
Комелёк — камінак; камлёк.
Комель — каме́ль.
Комендант — камэнда́нт.
Комендантский — камэнда́нскі.
Комендатура — камэндату́ра.
Комета — камэта, мятла́.
Комизм — камізм, сьме́шнасьць.
Комик — комік, сьме́шнік.
Комический — камічны, сьме́шны, праку́дны.
Комиссар — каміса́р.
Комиссарский — каміса́рскі.
Комиссариат — камісарыя́т; Внутренних дел — Уну́траных спраў; Иностранных дел — Чужазе́мных, Заме́жных спраў; Земледелия — Земляробства, Ральніцтва; Просвещения — Асьве́ты, Путей сообщения — Шля́хаў зносін; Социального Обеспечения — Сацыя́льнае забясьпе́кі; Внешней торговли — Заме́жнага га́ндлю; Труда' — Пра́цы; Почт и Телеграфа — Пошты й тэлегра́фу; Юстиции — Юсты́цыі, Судовых спраў; Финансов — Грашовых спраў; Военный — Вайсковых спраў.
Комиссионер — камісыянэр.
Комиссионный — камісі́йны.
Комиссия — камісія.
Комитет — камітэт;-тский — камітэцкі.
Комкать — мяць, комкаць.
Комковатый — зьмя́ты, памя́ты, камякава́ты, грудава́ты.
Комком — камяком, жму́там.
Комментарий — тлумачэньне.
Комментатор — тлума́ч.
Коммерсант — гандля́р.
Коммерция — га́ндаль, камэрцыя.
Коммерческий — камэрцы́йны, гандлёвы.
Коммуна — каму́на.
Коммунист,-стка — камуністы,-стка.
Коммунизм — камунізм.
Коммунистический — камуністы́чны;-ский союз молодежи — камуністы́чны саю́з моладзі;-ский интернационал — камуністы́чны інтэрнацыяна́л.
Комната — пакой, бакоўка, сьвятліца, камора.
Комнатка — пакойчык, баковачка, сьвятлічка, каморка.
Комнатный — пакаёвы.
Комод — камода.
Комок,-мочек — камок, камячок.
Компактный — сьціслы, шчы́льны.
Компания — кампа́нія, кумпа́нія, сяброўства, тавары́ства, хэўра.
Компанейский — тавары́скі, кампане́йскі.
Компаньон — ся́бра, супольнік, кумпа́ньнік.
Компаньонка — сяброўка, супольніца.
Компас — компас.
Компенсация — узнагарода, адшкадава́ньне, кампэнса́цыя.
Компенсировать — узнагараджа́ць, адшкадоўваць, кампэнсава́ць.
Компилировать — кампілява́ць, падбіра́ць.
Компилятивный — кампіляцыйны, зборны.
Компилятор — кампіля́тар.
Компиляция — кампіля́цыя, збор, зьбіраніна.
Комплекс — комплекс.
Комплект — кампле́кт, поўналік.
Комплектование — камплектава́ньне.
Комплектовать — камплектава́ць.
Комплимент — лёстка, камплімэнт.
Композитор — кампазы́тар.
Композиция — кампазы́цыя.
Компост — гной.
Компресс — кампрэс, пры́парка.
Компрометировать — бясчэсьціць, бэсьціць, пага́ніць.
Компромисс — усту́пка; згода.
Комфорт — камфорт, раскашава́ньне, раскоша.
Конвенция — канвэнцыя, умова, згода.
Конверт — канвэрт, агортка (Ласт.).
Конвой — канвой.
Конвоир — канвойны;-ировать — ве́сьці пад канвоем.
Конвульсии — корчы, су́тарга; к'іданьне.
Конгломерат — канглямэра́т, зьле́пішча, зьляпня́к, мешаніна.
Конгресс — кангрэс.
Кондитер — цуке́рнік.
Кондитерская — цуке́рня;-рский — цуке́рны.
Кондиция — канды́цыя, умова.
Конденсация — кандэнса́цыя, згушчэньне.
Кондрашка — пара́люш.
Кондуктор — канду́ктар.
Коневод — канявод;-ство — гадоўля коняй.
Конёк — конік, конічак; (на крыше) — шчыт, грэбе́нь.
Конец — кане́ц, край, канча́так, ускра́й, шчэнт, пасьле́дак, каю́к, амін, саду́хі, капе́ц; ствола — каме́ль; в конец — дарэшты, дашчэнту, упе́нь; в конце концов — нарэшце; с конца в конец — ад кра́ю да кра́ю, тут ему и конец — тут яму́ й капцы́, саду́хі.
Конечно — кане́чна, конча, пэўна, вядома, а ўжо-ж, а тож, а як-жа.
Конечность — канцовасьць, кане́чнасьць.
Конечный — канцовы, кане́чны, канчатковы, канча́тны, аста́тні.
Коник — конік.
Конина — каніна, каня́ціна.
Конический — канічны, стажковы.
Конка — конка.
Конкретный — канкрэтны, прадме́тны.
Конкурент — канкурэнт, су́пар.
Конкуренция — канкурэнцыя.
Конкурировать — канкурава́ць.
Конкурс — конкурс.
Конкурсный — конкурсны.
Конник — коньнік.
Конный — конны.
Коновал — канава́л, лягча́й.
Коновалить — канава́ліць, лягча́ць, спаклада́ць.
Коновязь — пры́вязь для коняй.
Конокрад — канакра́д.
Конокрадство — кра́дзеж коняй.
Конопатить — шпаклява́ць, канапа́ціць, імшы́ць.
Конопачение — шпаклява́ньне, канапа́чаньне, імшэньне.
Конопля (бот. Cannabis sativa L.) — каноплі, канапля́.
Коноплянка (зоол. Fringilla cannabina) — канапля́нка.
Коноплянник,-ное поле — канапля́ньнік, канапля́нішча.
Конопляный — канапля́ны;-ное масло — але́й.
Консерватор — кансэрва́тар.
Консерватория — кансэрваторыя.
Консервация,-вирование — кансэрва́цыя, кансэрвава́ньне.
Консервировать — кансэрвава́ць.
Консервы — кансэрвы.
Консилиум — кансы́ліюм, нара́да (ле́караў).
Консистория — кансысторыя.
Конский — конскі, каня́чы, канёвы;-ский волос — валасьня́.
Конспиративный — патае́мны.
Константин — Касту́сь, Костусь, Косьцік.
Констатирование — зацьвярджэньне.
Констатировать — зацьвярджа́ць, зацьвердзіць.
Конституционный — канстытуцы́йны.
Конституция — канстыту́цыя.
Конструкция — канстру́кцыя, пабудова.
Консул — консул.
Консульство — консульства.
Контингент — кантынгент, набор.
Континент — кантынэнт, сухазе́м‘е.
Континентальный — сухазе́мны.
Контора — кантора.
Конторка — канторка.
Конторский — канторскі.
Конторщик — канторшчык.
Контакт — канта́кт, згода, су́вязь.
Контра — су́праць; сущ. — супярэчка.
Контрабанда — контраба́нда, шмукля́рства.
Контрабандист — контрабанды́сты, шму́клер.
Контрабандистка — контрабанды́стка, шму́кля́рка.
Контрабандный — контраба́ндны, шму́клерскі.
Контрабас — басэтля, банду́ра.
Контрагент — контрагэнт.
Контрагентство — контра́гэнцтва.
Контракт — кантра́кт, умова;-товый — канкра́ктавы,-товы.
Контраст — кантра́ст, супраціўнасьць.
Контрастный — супраціўны.
Контрибуция — кантрыбу́цыя, даніна.
Контролер — кантралёр.
Контролировать — кантралява́ць, павяра́ць, назіра́ць.
Контроль — кантроль.
Контр-революционер — контр-рэвалюцыяне́р.
Контр-революционный — контр-рэвалюцы́йны.
Контузить — канту́зіць, падбіва́ць, бязьве́чыць, кале́чыць,
Контузия — канту́зія, калѐчаньне.
Контур — а́брыс.
Конура,-рка — бу́дка, закану́рка, зату́лак.
Конус — конус, стажок.
Конусовидный — стажкава́ты.
Конфедерат — канфэдэра́т.
Конфедеративный — канфэдэрацы́йны;-ция — канфэдэра́цыя, су́вязь.
Конференция — канфэрэнцыя, нара́да.
Конфета,-тка — цуке́рка.
Конфиденциальный — сакрэтны, тае́мны.
Конфискация — канфіска́цыя.
Конфисковать — канфіскава́ць, забіра́ць маёмасьць у казну.
Конфликт — канфлікт.
Конфликтный — канфліктны.
Конфуз — сорам.
Конфузить,-ся — сараміць,-цца.
Конфузливый,-зный — сарамлівы; сарамя́жны, сарамя́жлівы.
Конфузно — саромліва, сарамя́жна.
Концевой — канцовы.
Концентр — канцэнтар, круг.
Концентрация — канцэнтра́цыя, асяроджаньне, згрупава́ньне.
Концентрировать — канцэнтрава́ць, асяроджваць, групава́ць, гуртава́ць.
Концентрический — канцэнтрычны, згрупава́ны, згуртава́ны.
Концепт,-ция — паня́цьце, разуме́ньне.
Концерт,-тный — канцэрт,-тны.
Концессионный — канцэсійны.
Концессия — канцэсія, пераўсту́пка.
Кончать,-чить — канча́ць, сканча́ць, скончыць; выконваць, вы́канаць;
Кончаться,-читься — канчацца, скончыцца; умирать — пакана́ць, паме́рці; о сроке — выхадзіць.
Кончик — кончык.
Кончина — кана́ньне, скана́ньне, пакон, капу́т, саду́хі.
Конь — конь;-нь скаковой — скаку́н.
Коньки (для катанья) — конікі.
Конькобежец — коўзанік.
Коньяк — канья́к.
Коньячный — канья́чны, каньяковы.
Коньюктура — каньюкту́ра.
Конюх — каню́х.
Конюшенный — стае́нны.
Конюший — ста́йнік.
Конюшина — см. Клевер.
Конюшня — ста́йня, каню́шня.
Коняковка (бот.) — см. Вика.
Кооператив — каапэратыў.
Кооперативный — каапэраты́ўны.
Кооператор — каапэра́тар.
Кооперация — каапэра́цыя, суполка.
Кооптация — каапта́цыя, далучэньне.
Кооптировать — кааптава́ць, далуча́ць.
Координаты (мат.) — каардына́ты.
Координация — каардына́цыя, узгадне́ньне (пс.-л. т.)
Коордированный — узгоднены.
Координировать, -ться — узгадня́ць,-цца, каардынава́ць,-цца.
Копа — капа́.
Копальный — капа́льны.
Копальщик,-патель — капа́льнік, капа́ч.
Копание — капа́ньне.
Копать,-ться — капа́ць,-цца.
Копеечка — капе́ечка.
Копеечный — капе́ечны.
Копейка — капе́йка.
Колейный — кап’ёвы, дзідавы.
Копейщик — капёўшчык.
Копёнка — копка.
Копёр — ба́ба для забіва́ньня паль; укроп.
Копиист — кап’ява́льнік.
Копилка — скарбонка.
Копильщик — зьбіра́ч.
Копить — зьбіра́ць, склада́ць.
Копировальный — кап’ява́льны.
Копирование,-вать — кап’ява́ньне,-ва́ць.
Копия — копія.
Копна — капа́;-ны волос — ку́длы, ку́чмы.
Копоть — копаць, копат, ку́рава.
Копошиться — капашы́цца, варушы́цца.
Коптеть — капце́ць, чадзіць.
Коптилка — смарка́чын, газьніца.
Коптильный — капцільны, дыма́рны.
Коптильня — капцільня, дыма́рня, ку́рня, вандля́рня.
Коптильщик — капцільнік, дыма́р, вандля́р.
Коптить — капціць, задымля́ць, заку́рваць.
Копуляция — капуля́цыя, спалкава́ньне (б. т.).
Копун;-нья — мару́да.
Копчение — капчэньне, вандлява́ньне.
Копченый — копчаны, вандлява́ны.
Копыль (мест.) — Капы́ль.
Копытень (бот. Asarum europaeum L.) — пад’але́шнік (б. т.), капы́тнік.
Копытный — капы́тны.
Копыто,-тце — капы́та,-тца.
Копь — капа́льня (г.-к. т.);-пь известковая — ва́пніца, ва́пнішча;-пь железная — ру́дня.
Копьё — кап’ё, дзіда, піка.
Копьеносец — см. Капейщик.
Копьевидный,-образный — падобны на кап’е, дзідава́ты, востры.
Кора — кара́, шкару́па.
Корабельный — карабе́льны, караблёвы.
Корабельщик — карабе́льнік.
Кораблекрушение — згу́ба карабля́.
Кораблеплавание — пла́ваньне на караблі.
Кораблик — кара́блік.
Корабль — карабе́ль;-ль воздушный — паве́траны балён.
Коралл — кара́ль.
Коралловый — кара́лявы.
Корда — корда.
Кордон,-ный — кардон,-нны.
Корел,-ляк — карэл.
Корелия,-льский — Карэлія,-льскі;-ская берёза — чачотка.
Коренастый — аса́дзісты, прыса́дзісты, карча́сты.
Корениться — караніцца.
Коренной (зуб) — карэнны;-ной житель — тубы́лец, тутэйшы.
Коренчатый — караньковы.
Корень — карэнь, корань; корни — корані, карані; в собир. см. — карэньне;-рень уравнения (мат.) — разьвя́зак раўна́ньня (м. т.)
Коренье (собир.) — карэньне.
Корешок — карэньчык.
Корешковый — карэньчыкавы.
Коржавый — кара́вы, каржа́вы, зашкару́плы.
Корзина,-нка — кош, кошык.
Корзиночка — кошычак.
Корзиночник,-нщик — кошнік.
Корзиночный — кошыкавы.
Корить — дапіка́ць (каму́).
Корифей — карыфе́й.
Корица (бот. Laurus cinnamonum L.) — цынамон.
Коричневый — цынамонавы.
Корка — корка;-ка хлеба — скары́нка.
Корма — карма́, зад.
Корм — корм, пакорм, спажы́ва; к. подножный — па́ша.
Кормёжка — жыр, папа́с, папа́ска.
Кормилец — гадава́ньнік, гаду́н, дабродзей.
Кормилица — ма́мка.
Кормить,-ться — карміць,-цца; гадава́ць,-цца; жывіць,-цца; па́сьвіцца; жырава́ць,-цца.
Кормление — гадоўля, гадава́ньне, кармле́ньне, жырава́ньне.
Кормный — кормны, гла́дкі.
Кормовой — кармавы́, спажы́ўны.
Кормчий — карма́ч, сьцірнік;-чая книга — кормчая кніга.
Корнать — абціна́ць, абсяка́ць, абраза́ць, карна́ць.
Корневатик — кошык з карэньня.
Корневатый,-видный — каранява́ты.
Корневище — сьцябло-корань (б. т.), каранішча, корч.
Корневой — каранёвы, карчовы;-вой чехлик — каранёвы каптурок (б. т.).
Корнеплод — корань-плод (б. т.), кораняплод.
Корнеплодный — кораняплодны.
Корнет — карнэт.
Корнишоны — карнішоны, марынованыя гуркі.
Корноухий — карнаву́хі.
Короб — кораб, дораб, кош.
Коробейник,-йщик — кошнік.
Коробить,-ться — караба́ціць,-цца; ку́рчыць,-цца; крывіць,-цца.
Коробка — каробка, пу́шка.
Коробление — караба́чаньне.
Коробчатый,-бовой — каробкавы.
Коробочка,-бушка — каробачка, пу́шачка, скры́начка.
Коробочник — каробачнік.
Коробочный — каробачны.
Корова — карова;-ва молодая — цёлка, цялу́шка;-ва яловая — я́лавая карова, я́лаўка, пярэдайка.
Коровай — карава́й, бохан.
Коровий — каравя́чы.
Коровка — кароўка; божья коровка (зоол. Соссіnella) — божжа кароўка.
Коровник — кароўнік.
Коровяк (бот. Verbascum L.) — дзіва́нна, каўту́чнік, па́нна-дзіва́нна.
Королева — карале́ва, караліха.
Королевич — карале́віч.
Королевна — карале́ўна.
Королевский — карале́ўскі.
Королевство — карале́ўства.
Королёк — каролік.
Король — кароль.
Коромысло — каромысел; -ло у колодца — жураве́ль.
Корона — карона.
Коронационный — каранацы́йны.
Коронация — карана́цыя.
Коронный — каронны.
Коронование — каранава́ньне.
Короновать,-ться — каранава́ць,-цца.
Короста — кароста.
Коростель (зоол. Rallus crex) — дзярга́ч, драч, хрусьце́ль.
Коростовник (бот. Knautia arvensis Coult.) — паўночнік (б. т.), ра́ньнік.
Коростовый — кароставы, карасьця́ны, карасьлівы.
Коротание (времени) — карата́ньне.
Коротать (время) — карата́ць, ба́віць.
Коротенький — кароценькі.
Короткий — кароткі, ку́цы; быть с кем на короткой ноге — быць за панібра́та.
Коротко — каротка; блізка (знаёмы).
Коротковатый — караткава́ты.
Коротковолосый — кароткавалосы.
Короткогривый — кароткагры́вы.
Короткокрылый — кароткакры́лы.
Коротконогий — куцаногі.
Короткорукий — кароткару́кі, куцала́пы.
Короткость — кароткасьць.
Короткохвостый — куцахвосты.
Короткошерстный — нізкашэрсты.
Короткошея — кароткашы́і.
Коротыш,-шка — каранты́ш, курду́пель.
Короче — караце́й; как можно короче — найкараце́й.
Корочка — корка, корачка, скары́начка.
Корочный — коркавы, скары́нкавы.
Корочун — капу́т, саду́хі, капе́ц.
Корпение,-петь — гарбе́ньне,-бе́ць.
Корпия — корпія.
Корпорация — карпара́цыя, асабовы склад.
Корпус — корпус; це́ла;-пус пулемёта — ту́лава кулямёта (в. т.).
Корпусный — корпусны.
Корректив — папра́ўка.
Корректный — спра́ўны, тактоўны.
Корректирование — карэктава́ньне, выпраўле́ньне.
Корректировать — карэктава́ць, выпраўля́ць (друка́рскія памы́лкі).
Корректор — карэктар, выпраўшчык (л. т.).
Корректорша — карэктарка, выпра́ўшчыца.
Корректорский — карэктарскі;-ская (комната) — карэктарскі пакой.
Корректура — карэкту́ра, выпра́ўка (л. т.).
Корректурный — карэкту́рны.
Корреспондент — дапішчык, карэспандэнт (л. т.).
Корреспонденция — допіс (л. т.), карэспандэнцыя.
Корридор — калідор.
Корридорный — калідорны.
Корсаж — карса́ж.
Корсет — гарсэт, каба́т.
Корсетик — гарсэцік, каба́цік.
Корсетница — гарсэтніца.
Корсетный — гарсэтны;-ная мастерская — гарсэтня.
Кортик — корцік.
Корточки — кара́чкі, ку́кішкі, кукарэчкі.
Корч — корч.
Корчага — дзе́жка.
Корчевание — карчава́ньне.
Корчевальный — карчава́льны.
Корчевать — карчава́ць, выкарчоўваць.
Корчемник — карчма́р.
Корчемница — карчма́рка.
Корчемничество — карчма́рства.
Корчение — карэчаньне, курчэньне.
Корчи — корчы, ку́рчы, кіданьне.
Корчить,-ться — корчыць,-цца; карэчыць,-цца; ку́рчыць,-цца.
Корчма — карчма́.
Коршун (зоол. Falco Milvus) — каршу́н, коршак;-к. стервятник — шуля́к; к. курятник — (Milvus regalis) — ка́ня.
Корыстность,-столюбие — хцівасьць.
Корыстный,-столюбивый — хцівы.
Корысть — зыск, кары́сьць.
Корыто — кары́та; для водопоя — камя́га; для белья — начоўкі.
Корытный — кары́тны.
Корытце — кары́тца, начовачкі (ср. Корыто).
Корь (болезнь) — адзёр, водра.
Корюха,-шка (зоол. Osmerus eperlanus) — корушка.
Корявый — кара́вы, кару́злы, заскару́злы, каржа́ны.
Коряга — карча́га.
Коряка — раскірэка.
Корячить,-ться — кірэчыць,-цца.
Коса — 1) землед. орудие — каса́; 2) у женщины — каса́, коска; 3) географ. — гак, пярэспа (г.-к. т.), стрэлка; конец косы — пя́тка; лента в косе — жы́чка, касьнік.
Косарь — касе́ц.
Косатик — см. Касатик.
Косач (зоол. Tetrao tetrix) — цецяру́к.
Косачка — цяце́рка.
Косвенно — ускосна.
Косвенный — ускосны, пабочны;-ный падеж (грам.) — зале́жны склон.
Косец — касе́ц.
Косилка — касілка.
Косить 1) траву — касіць; 2) глазами — касаву́рыцца.
Косичка — касіца, коска.
Косматеть — кашла́цець, кудла́цець.
Косматость — кашла́тасьць, кудла́тасьць, кудлава́тасьць.
Косматый — кашла́ты, кудла́ты, кудлава́ты.
Космач — кудла́ч.
Косметика — касмэтыка, парфу́ма.
Косметический — касмэты́чны, парфу́мавы.
Космический — сусьве́тны (л. т.).
Космогония — касмагонія.
Космография — касмагра́фія, сьветазна́ўства.
Космология — касмалёгія.
Космос — су́сьвет (л. т.).
Космополит — касмапаліт, сусьве́тнік.
Космы — касмыкі, ку́длы, ку́чмы, па́смы, касмоцьце.
Коснение — закаране́ньне, зацьвярдзе́ньне.
Коснеть — закарэньвацца, цьвярдзе́ць.
Косность — закаране́ласьць, зацьвярдзе́ласьць, упа́ртасьць.
Козноязычие — гамза́тасьць, гугня́васьць, гугніўства, заіклівасьць.
Косноязычный — гамза́ты, гамзе́ль, гамзу́н, гугнівы, заіка́ты.
Косный — закаране́лы, упа́рты; мару́да.
Косо — коса, скоса, кры́ва.
Кособокий — крывабокі.
Косоватость,-тый — касава́тасьць,-ты.
Косоворотка — кашу́ля з косым каўняром.
Косоглазие,-зый — касавокасьць,-кі.
Косогор — спад, узбочына.
Косой — косы, крывы́, укосны.
Косолапый — клыша́сты, клышаногі, клыпаногі.
Косоротый — касароты, крывароты.
Косоугольник — крывавугольнік, крываку́тнік.
Косоугольный — з крывы́м вуглом, кутом.
Костел — касьцёл.
Костельный — касьцёльны;-ный служитель (служка) — арганісты.
Костенение,-неть — касьцяне́ньне,-не́ць.
Костеобжигание — косьцяапале́ньне.
Костеобжигательный — косьцяапа́льны;-ный завод — касьцяапа́льня.
Костёр — вогнішча, цяпло, касьцёр.
Костерь костря (бот. Bromus L.) — каласоўнік (б. т.), кастры́ца.
Костистый, -стлявый — кастля́вы.
Костный — касьцяны́.
Костоватость,-тый — касьцява́тасьць,-ты.
Костоед (мед.) — кастае́д, касьцяе́д.
Костолом — касталом, касьцялом.
Косточка — костка, костачка.
Кострец (анат.) — крыж, лядво, сьцягно.
Кострика — кастры́ца.
Кострюль,-лька — кастру́ля, рондаль, рондлік.
Костыль — мы́ліца, ку́льба.
Костыльный — мы́лічны.
Костылять — 1) шканды́баць; 2) біць, акла́даць мы́ліцай або кіем.
Кость — косьць, костка;-сть голенная — цэўка, галёнка;-сть ноги от колена — сулды́га;-сть ребра — ска́ба.
Костюм — гарніту́р.
Костюмировать,-ться — гарнітурава́ць,-ва́цца.
Костюмный — гарніту́рны.
Костя — Кастусь, Косьця.
Костяк — касьця́к, касьцятру́п.
Костяника (бот. Rubus saxatilis) — касьця́нка (б. т.), камяніца.
Костянка (бот. — костаўка (б. т.), касьця́нка.
Костяной — касьцяны́.
Костяшка — касьцяны́ гу́зік.
Косуля — ра́ла, кава́дла.
Косынка — на́метка.
Косьба — касавіца.
Косяк боковой — вуша́к; верхний — кася́к.
Кот — кот; к. морской (зоол. Phoca ursina) — кот морскі.
Котёл — кацёл, каза́н.
Котелок — казанок, казане́ц, кацялок.
Котельник,-ный — катля́р,-рны.
Котёнок — кацяня́, каця́тка.
Котик — каток, коцік.
Котиковый — коцікавы.
Котиться — каціцца.
Котище — вялікі кот.
Котлета,-ты — зра́зы, катле́ты.
Котловидный,-образный — лагава́ты.
Котловина — лагчы́на (г.-к. т.), нізіна, лог.
Котомка — хатомка, торба, ка́йстра, клу́мак, хату́ль.
Котомочка — хатомачка, тарбінка.
Который,-рая,-рое — які, яка́я, якое; каторы,-рая,-рае;-рый-нибудь — які-небудзь; абы-хто.
Коты — каты́.
Кофе — ка́ва.
Кофеин — кафэін.
Кофейник — імбры́чак да ка́вы.
Кофейный — ка́вавы.
Кофейня — кавя́рня.
Кофта — кофта, кофтачка
Кочан — кача́н, галоўка (капу́сты).
Кочаниться (о капусте) — завіва́цца.
Кочевание,-вать — вандрава́ньне,-ва́ць.
Кочёвка — вандроўка, вандрава́ньне.
Кочевник — вандроўнік.
Кочевой — вандроўны.
Кочевье — вандроўе (г.-к. т.), вандровішча.
Кочегар — качага́р.
Коченеть — дубе́ць, дубяне́ць, дранцьве́ць, кале́ць.
Кочерга — качарга́, кавяня́, кацюба́.
Кочерыга,-рыжка — хра́пка; кача́н.
Кочет — пе́вень.
Кочешок — кача́нчык.
Кочка — ку́піна, ку́пінка, ку́пка, гру́дка;-ки в собир. см. — ку́пнік, куп‘ё.
Кочковатый — ку́пісты.
Кошатина — каця́чына, кашэчына.
Кошатник — каціны ба́цька.
Кошачий — каціны, каця́чы;-чьи лапки (бот. Anternaria dioica L.) — ага́ткі рознапнёвыя (б. т.), сухотнік палявы́;-чья петрушка (бот. Cicuta virosa L.) — см. Вех;-чья трава (бот. Valeriana L.) — см. Маун.
Кошелёк — партманэцік; для табака — капшу́к.
Кошель — кашэль, торба; каліта́.
Кошение — кашэньне.
Кошениль 1) зоол. Coccus — чарве́ц; 2) краска — кармазы́н.
Кошер,-рный — кошар,-рны.
Кошечка — котка, котачка, кошачка.
Кошка — кошка, котка.
Кошкодав — каталу́п.
Кошмар — не́марасьць.
Кощунник,-ница — блюзьне́р;-рка.
Кощунничать,-нствовать — блюзьніць.
Кощунство — блюзьне́рства.
Коэффициент — каэфіцые́нт, паказа́льнік, раўнава́льнік.
Кравчий — краве́ц.
Краденый — кра́дзены.
Краевед — краяве́д, краязна̀вец.
Краеведение — краяве́даньне, краязна́ўства.
Краеведный;-дческий — краяве́дны, краязна́ўчы.
Краевой — краёвы.
Краешек — кра́йчык.
Краеугольный — нарожны.
Кража — крадзе́ж.
Край — край, краіна; бок, бе́раг, руб; острый — кант; край полы — крыса́, теплый край — вы́рай.
Крайне — надзвыча́йна, ве́льмі, пільна.
Крайний — кра́йні; узьбярэжны, канцавы́;-ние члены пропорции — канцавы́я чле́ны прапорцыі (м. т.); по крайней мере — прына́мсі;-няя необходимость — пільная патрэба.
Крайность — кра́йнасьць (л. т.), надзвыча́йнасьць; помочь в-сти — дапамагчы́ ў бядзе́.
Кракание — кра́каньне, ка́рканьне.
Кракать — кра́каць, ка́ркаць.
Краков (гор.) — Кра́каў.
Краковяк (танец) — кракавя́к.
Крамола — здра́да, калатне́ча.
Крамольник — здра́днік; баламу́т, бунтаўнік.
Крамольничать — здра́днічаць, баламу́ціць.
Кран — крант.
Крап — кропкі.
Крапание — кра́паньне, ка́паньне.
Крапать — кра́паць, ка́паць.
Крапива (бот. Urtica dioica L.) — крапіва́;-ва жгучая (U. urens) — джыгу́чка (б. т.), жгу́чка, жы́чка, стрыка́чка.
Крапивистый — крапівісты.
Крапивный — крапіўны.
Крапина,-нка — кра́пка.
Крапленый — у кропкі.
Краса — краса́, хараство, аздоба.
Красавец — красён, харашу́н, прыгожы.
Красавица — красу́ня, харашу́ха;-ца ночная (бот. Hesperis matronalis L.) — вячорніца (б. т.).
Красивее,-вей — прыгажэй;-вее делаться — прыгажэць.
Красивенький — прыгожанькі, пе́кненькі.
Красиво — прыгожа, хораша, пе́кна; пазорна.
Красивый — прыгожы, пекны, пазорны, кра́сны.
Красильный — фарбоўны;-ное вещество (бот.) — фарбоўнік (б. т.).
Красильня — фарбоўня.
Красильщик — фарбя́р.
Красить,-ться — фарбава́ць,-ва́цца.
Краска — фа́рба, кра́ска, лазу́рка; белила — пабе́ла.
Краскотёр — фарбацёр.
Красненький — чырвоненкі.
Краснение,-неть — чырване́ньне,-не́ць.
Красно — чырвона.
Красноармеец — чырвонаарме́ец.
Красноармейский — чырвонаарме́йскі.
Краснобай — красамоўца, гаварок.
Краснобайный — красамоўны, гаваркі.
Краснобайство — гаварлівасьць.
Краснобров (зоол. Phoenicopterus) — чырвонаброўка.
Краснобурый — чма́ры, чырвонару́ды.
Красноватость — зачырване́ласьць, чырванава́тасьць.
Красноватый — зачырване́лы, чырванава́ты.
Красногубый — чырвонаву́сны, чырвонагу́бы.
Красножелтый (цвет) — чырвонажоўты.
Краснозем — чырвоназе́м (г.-м. т.).
Краснокожий — чырвонаску́ры.
Краснолицый — чырвонатва́ры.
Краснопёрка (зоол.) — плотка.
Креснопёрый — чырвонапёры.
Краснописец — прыгожапісец (л. т.).
Красноречивый — красамоўны (л. т.), моўны.
Красноречие — красамоўства (л. т.), красамоўнасьць, моўнасьць.
Краснота — чы́рвань, чырвонасьць.
Красноцвет (бот. Butomus umbellatus L.) — гарыцьве́т.
Красноцветный — чырвонага колеру.
Красношейка (зоол. Sylvia rubecula) — чырвонашы́йка.
Краснощекий — -чырвонашчокі, чырвонатва́ры.
Краснуха (мед. rubeola) — красну́ха, крапіўніца.
Красный — 1) чырвоны, румя́ны; 2) прыгожы, кра́сны, гожы, пе́кны; 3) я́сны, пагодны;-ный звер — хутравы́ зьвер;-ный Крест (Полумесяц) — Чырвоны Крыж (Паўме́сяц);-ный лес — ігла́сты лес (г.-к. т.), хваёвы лес;-ный угол — покуць;-ная Армия — Чырвоная Армія;-ная горка — вясновыя дзяды́;-ная девица — ірдзель-дзяўчы́на; сарамя́жная дзяўчы́на;-ная изба — сьвятліца;-ная строка — новы радок;-ное дерево — чырвонае дрэва;-ное крыльцо — пярэдні га́нак;-ное солнышко — я́снае сонейка;-ные товары — крамніна.
Краснянка (бот. Erythraea centaurium L.) — см. Золототысячник.
Красование — красава́ньне.
Красоваться — красава́цца, пы́шыцца.
Красота — хараство, прыгожасьць, гожасьць, пе́кнасьць, пекната́, краса́, урода.
Красотка — 1) красу́ня, красу́ха; 2) (бот. Amaranthus caudatus L.) — прале́сачка.
Красочно,-ный — маляўніча,-чы.
Красть — кра́сьці, выкрада́ць.
Красться — кра́сьціся, падкрада́цца, падціка́цца.
Кратер — кра́тэр, жарало;-ры лунные — кра́тэры ме́сяцавыя (г.-к. т.).
Краткий — кароткі, сьціслы.
Кратко — каротка, сьцісла.
Кратковременно — нядоўга, малача́сна.
Кратковременность — малача́сна, нядоўгача́сна.
Кратковременный — малача́сны, нядоўгача́сны, нядоўгі.
Краткожизненый — нядоўгаве́чны.
Краткосрочный — на кароткі тэрмін, кароткатэрміновы.
Краткость — кароткасьць, сьцісласьць.
Крах — банкру́цтва.
Крахмал — крухма́л.
Крахмалить — крухма́ліць.
Крахмальный — крухма́льны;-ные зерна (бот.) — крухма́льныя га́лачкі (б. т.).
Крахмальщик,-ца — крухма́льнік,-ца.
Краше — прыгажэй, пякне́й, харашэй, лепш.
Крашение — фарбава́ньне.
Крашенина — фарбава́нае палатно.
Крашенный — фарбава́ны, пафарбава́ны.
Краюха (хлеба) — акра́ец, лу́ста.
Кредит — крэды́т, паве́р; в кредит — напаве́р; иметь кредит — быць у даве́раньні.
Кредитив — даве́рны ліст.
Кредитка — крэды́тка.
Кредитный — крэдытовы, паве́рны, пазычковы;-ный билет — крэдытовы біле́т.
Кредитование — крэдытава́ньне.
Кредитовать — крэдытава́ць, пазыча́ць.
Кредитор — крэдытор, пазыча́льнік, ве́рнік.
Кредитоспособность (юрид.) — крэдытаздольнасьць.
Кредитоспособный — крэдытаздольны.
Крейсер — крэйсэр;-сер броненосный — па́нцырны крэйсэр.
Крем — крэм.
Кремешок — краме́ньчык.
Кременистый — крамністы, ска́лкавы.
Кремень — краме́нь, крэмух, ска́лка.
Кремлевский — крамлёўскі.
Кремль — крэмль.
Кремнёвый — краме́нны, ска́лкавы.
Кремний (хим.) — крэмні.
Кренговать — нахіля́ць, схіля́ць.
Кренделёк — кала́чык, абара́начак.
Крендель — кала́ч.
Кренить,-ся — нахіля́ць,-цца (на бок).
Креозот (хим.) — крэазот.
Крепить — узмацня́ць, падсільваць.
Крепиться — узмацня́цца, падсільва́цца, трыма́цца, трыва́ць.
Крепкий — моцны, ду́жы, цьвёрды, трыва́лы, нязломкі, крэпкі, здаровы;-кий напиток — моцны напой;-кий сон — глыбокі сон.
Крепко — моцна, ду́жа, ту́га, крэпка, трыва́ла, грунтоўна.
Крепнуть — мацне́ць, дужэць; здараве́ць; о морозе — ядране́ць.
Крепостной 1) человек — прыгоньнік, падда́ны; 2) как прил. — прыгонны, крапасны́;-ное право — па́ншчына, прыгон.
Крепость 1) как свойство — моц, моцнасьць, ду́жасьць, крэпкасьць; 2) воен. — крэпасьць, цытадэля;-сть-склад — крэпасьць-кладоўня (в. т.);-сть духа — адва́га, нязломкасьць; купчая крепость — см. Купчая.
Крест — крыж; положить (на себя) крест — перахрысьціцца, перажагна́цца; нести кр. — паку́таваць; распинать на кр. — крыжава́ць; на крест — на́крыж.
Крестец (анат.) — кры́ж, храсты́, сярэдзіна.
Крестцовый — крыжовы.
Крестик — кры́жык, хрэсьцік.
Крестильница (церк.) — купе́ля, хрысьцільніца.
Крестильный — купе́льны.
Крестины — хрысьціны, хрэзьбіны, ксьціны.
Креститель — хрысьціцель, ксьціцель.
Крестить — хрысьціць, ксьціць, жагна́ць.
Креститься — хрысьціцца, ксьціцца, жагна́цца.
Крестник — хрэсьнік, хрышчэнік.
Крестница — хрэсьніца, хрышчэніца.
Крестная (мать) — хросная (ма́ці).
Крестный (отец) — хросны (ба́цька).
Крестный — крыжовы;-ный ход — працэсія;-ное распятие — укрыжава́ньне.
Крестовик (зоол. Ереіга) — крыжавік (з. т.).
Крестовидно,-образно — на́крыж, кры́жам.
Крестовидный,-образный — крыжовы, крыжа́сты.
Крестовик (бот. Polygala vulgaris L.) — см. Истод.
Крестовник (бот. Senecio L.) — старасьце́нь (б. т.).
Крестовый — крыжовы; (в картах) — жыровы;-вый поход — крыжа́цкі паход;-вый брат — пабрацім.
Крестоносец (ист.) — крыжа́к.
Крестоносный — крыжа̀цкі.
Крестопоклонный,-ная неделя — хростапаклонная нядзе́ля.
Крестчатый — крыжа́сты, крыжава́ты.
Крестьянин — селянін, валасьця́нін.
Крестьянка — сяля́нка.
Крестьянский — сяля́нскі;, мужы́чы, мужы́цкі.
Крестьянство — сяля́нства, мужыкі.
Кретин,-низм — крэты́н,-нізм.
Кречет (зоол. Falco gyrofalco) — сокал.
Крещальный — хрысьцільны.
Крещение — хрышчэньне, кшчэньне, хрэст (ср. Крестины); праздн. — Вадохрышча, Кшчэньне.
Крещенский — кшчэнскі;-ский сочельник — посная куцьця́.
Крещеный — кшчоны, хрышчоны.
Кривая (линия) — крыва́я, ускосьніца.
Кривда — кры́ўда.
Кривдить — кры́ўдзіць.
Кривизна — крывізна, крывіна́, кры́васьць.
Кривить — крывіць;-ть душой — віля́ць душой, вілаводзіць.
Кривиться — крывіцца.