Перайсці да зместу

Расійска-беларускі слоўнік (1928)/Слоўнік/Ж

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Е Ж
Слоўнік
Аўтар: Сцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў
1928 год
З

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ж.

Жаба (зоол.) — жа́ба, рапу́ха; медиц. (болезнь) — жа́ба, я́шчар.

Жабенок — жабяня́.

Жаберный — жэбравы, зе́(я́)бравы.

Жабий — жабіны; жабья икра — жабуры́ньне.

Жабинец (раст.) — см. Лютик.

Жабник (бот. Stachys silvatica L.) — калма́тка — (б. т.)

Жабный — жабіны.

Жабо — жабо.

Жабрей (бот. Galeopsis Ladanum L.) — зя́бер (б. т.).

Жабровидный — зябрава́ты.

Жабры — жэбры, зя́бры, шчы́бры.

Жавкание — жва́каньне, ча́ўканьне.

Жавкать — жва́каць, ча́ўкаць.

Жаворонок (зоол. Falco nisus) — жа́ўранак, жа́ўрык;-нок лесной — янчу́к; птенец жаворонка — жаўраня́ (мн. ч. — жавараня́ты).

Жадничать — хцівіцца, пра́гнуць, сква́піцца.

Жадно — прагавіта, сква́пна, хціва, жадліва.

Жадность — прагавітасьць, сква́пнасьць, хцівасьць, жадлівасьць.

Жадный — хцівец, хцівы, прагавіты, сква́пны, жадлівы, ненажэрлівы.

Жажда — прагне́ньне, сма́га, жа́да, жадоба; утолить жажду — прагна́ць сма́гу.

Жаждать — пра́гнуць; в см. желать — жада́ць.

Жаждущий — спра́глы, сасма́глы.

Жакет,-тка — жаке́т, жаке́тка.

Жалеть 1) сожалеть — шкадава́ць, жалкава́ць; 2) щадить — шанава́ць.

Жалить — джгаць, куса́ць; крапивою — стры́каць.

Жалиться — джга́цца, куса́цца.

Жалкий — 1) жа́ласны, жа́ласьлівы; 2) мізэрны, убогі, злы́дзень.

Жалко 1) чего — жаль, шкода; 2) жалобно — жа́ласна, жа́ласьліва.

Жало — джа́ла, жа́ла, джга́ла, жыга́ла.

Жалоба — ска́рга, жальба́, нарака́ньне; приносить жалобу — ска́ржыцца, ска́рдзіцца (на што).

Жалобно — жа́ласна, жа́ласьліва, жалобліва.

Жалобный 1) — жа́ласны, жа́ласьлівы, жалоблівы; 2) относящийся к жалобе — скарговы (скарговая кніга).

Жалобщик — ска́ржнік.

Жалованье — 1) дарава́ньне, надава́ньне; 2) пэнсія, запла́та, пла́та, утрыма́ньне, да́жа (Ласт.).

Жалованный — дарава́ны, нада́ны.

Жаловать 1) кого — быць прыхільным да каго; рабіць ла́ску каму́; 2) кому что — дарава́ць, надава́ць, абдароўваць; 3) к кому — хадзіць, даве́двацца (да каго).

Жаловаться, на что нибудь, на кого-нибудь — ска́ржыцца, ска́рдзіцца, жа̀ліцца; нарака́ць, бедкава́цца.

Жаловидный — джалава́ты.

Жалон — ты́чка, вітка.

Жалостно — жа́ласна, жа́ласьліва, жалобна.

Жалостный — жа́ласны, жа́ласьлівы, жалобны.

Жалость — жаль (род. — жа̀лю), літасьць; какая жалость — які жаль! яка̀я шкода!

Жаль существ. — см. Жалость; наречие — жаль, шкода.

Жалюзи — заслона.

Жандарм — жанда́р; жена-ма — жанда́рыха.

Жандармерия — жандармэрыя.

Жандармский — жанда́рскі.

Жанр (литературный) — жанр.

Жанровый — жанравы, бытавы.

Жар — 1) жар, сьпе́ка, пал, гарачыня́; 2) уголья — жар; быть в жару — пала́ць агнём.

Жара — сьпе́ка, сьпякота, пякота, сквар, сква́ра; адская жара — пяке́льная сьпе́ка.

Жараток — прыпе́чак.

Жаргон — жаргон, мяша́ная мова.

Жаргонный — жаргонны.

Жарение — сма́жаньне, пражэньне, пячэньне.

Жареный — сма́жаны, пра́жаны.

Жарить — сма́жыць, пра́жыць, сква́рыць, пячы.

Жариться — сма́жыцца, прагчы́ся, сква́рыцца, пячы́ся; (обжигаться) — смаліцца.

Жаркий — гара́чы, па́лкі, сква́рны;-кий бой — заўзя́ты, гара́чы бой;-кий день — гара́чы, ду́шны дзень.

Жарко — горача, па̀лка, сква́рна, пякотна.

Жаркое — смажаніна, пражаніна, пячы́стае.

Жаровник — вогнішча.

Жаровня — жароўня.

Жасмин (бот. Jasminum officinale L.) — язьме́н.

Жасминный,-новый — язьме́навы.

Жатва — жніво; начало жатвы — зажы́нкі; окончание жатвы — дажы́нкі.

Жатвенный — жніўны;-ная машина — жняя́рка.

Жать (жму) — ціскаць, ціснуць; гне́сьці, гнясьці, сьціска́ць; об обуви — му́ліць; жать масло — біць ма̀сла.

Жать (жну) — жаць; начинать жать — зажына́ць; оканчивать жать — дажына́ць.

Жаться (жмётся) к чему, к кому — ціснуцца, ціскацца, туліцца, гарну́цца, жма́цца; 2) — см. Ёжиться.

Жаться (жнётся) — жа́цца.

Жбан — збан; уменьш. — збанок, збаночак.

Жвакание — жва́каньне, жвя́каньне.

Жвакать — жва́каць, жвя́каць.

Жвачка — жва́чка, жу́йка; как процесс — жва́каньне.

Жвачный — жва̀чны, жу́йны.

Жгун-корень — (бот. Cnidium Сuѕѕ.) — кляве́шчына (б. т.)

Жгут — джгут, бізу́н; игра — джгут.

Жгутик — джгу́цік (б. т.), джгуток, бізунок.

Жгутовый — джгу́тавы.

Жгутообразный — джгутава́ты.

Жгуче — па́лка, палю́ча, пяку́ча, востра, горача.

Жгучесть — па́лкасьць, пяку́часьць, палю́часьць.

Жгучий — па́лкі, палю́чы, пяку́чы, востры, гара̀чы;-чая кровь — гара́чая кроў;-чая боль — пяку́чы боль; жгучий мороз — лю́ты мароз.

Ждание — чака́ньне, жда́ньне, жда́нкі.

Ждать — чака́ць, ждаць, часава́ць, спадзява́цца (каго, чаго); ждал, ждал и не дождался — ждаў, дый жда́нкі пае́ў.

Же — жа, ж.

Жевание — жава́ньне, жва́каньне,

Жевательный — жава́льны.

Жевать — жава́ць, жва́каць, жма́каць.

Жегало — жыга́ла.

Жезл — ля́ска, булава́.

Желаемый — жада́ны, пажада́ны.

Желание — жада́ньне, бажа́ньне; сильное — бажавольле, жадоба, прагне́ньне; по собственному, желаниию — па сваёй воле; против желания — су́праць волі.

Желательно — жада́на, пажада́на.

Желательность — жада́насьць, пажада́насьць.

Желательный, желанный — жада́ны, пажада́ны.

Желать — жада́ць, бажа́ць, воліць; зы́чыць; сильно — пра́гнуць, бажаволіць;-лающий — ахвочы (да чаго).

Желвак — жаўла́к, гу́ля, гуз;-ки фосфоритовые — га́лкі фасфары́тавыя (г.-м. т.).

Желвачок — жаўлачок, гу́лька;-чки у бобовых растений — каранёвыя бародаўкі (б. т.).

Желе — жэле́.

Железа (glanula) — залоза.

Желе́зистый — залозісты.

Железистый — зелязісты, жалязісты.

Железко — зяле́зца, жале́зца.

Железник (бот. Caragana Hutesceпа L.) — дзераза́.

Железнодорожник — чыгу́начнік.

Железнодорожныйчыгу́начны;-ный поездпоезд.

Железный — зяле́зны, жале́зны;-ная дорога — чыгу́нка;-ный болт — ніт, просва;-ный рудник — ру́дня;-ный корень — (бот. Centaurea scabiosa L.) — валошка вялікакве́тная (б. т.).

Железняк (камень) — зялязьня́к;-няк шпатовый — палявік зя́ле́зны (г.-м. т.).

Железо — зяле́за, зале́за, жале́за; листовое — аркушовае зяле́за.

Железоделательный завод — гама́рня.

Железосодержащий — зелязісты, жалязісты.

Желна (зоол.) — жаўна́.

Желобоватый — жалабава́ты.

Желобок,-чек — жалабок, лотак.

Желтение — жаўце́ньне.

Желтеть — жаўце́ць, жоўкнуць, палаве́ць.

Желтёхонек,-нький — жаўцю́сенькі.

Желтизна — жаўцізна́, жаўціня́.

Желтить — жаўціць.

Желто — жоўта.

Желтобрюхий — жоўтапу́зы.

Желтоватость,-тый — жаўтава́тасьць,-ва́ты.

Желтозелёный — жоўтазялёны.

Желток — жаўток.

Желтокрасный — жоўтачырвоны.

Желтолен (бот. Peucedanum officinale L.) — цьмяне́ц ле́кавы (б.т.).

Жёлтостьсм. Желтизна.

Желтоцвет (бот. Adonis) — гарыцьве́т, жоўтацьве́т.

Желтоцветник (бот.) — см. Пахучий колосок.

Желточный — жаўтковы.

Желтуха (мед.) — жаўта́чка, жаўту́ха.

Желтушник (бот. Erysimum L.) — жаўту́шка (б. т.).

Желтый — жоўты;-тый огурец — жаўту́н.

Желудник (бот. Aesculus Hippocastanum L.) — кашта́н дзікі (б. т.)

Желудок — кіньдзю́к, шлу́нак, трыбу́х; несварение-ка — нястра́ўнасьць.

Желудочек — кіньдзючок, шлу́начак, трыбушок.

Желудочный — кіньдзюковы, шлу́начны, трыбуховы.

Жёлудь — жолуд.

Желчный — жоўчны.

Желчь (анат. bilis) — жоўць; говорить с желчью — гавары́ць са злосьцю.

Жеманистый,-ный — мане́жны, мане́рны

Жеманиться — мане́жыцца, фігурава́цца.

Жеманница — фігура́нтка.

Жеманность,-ство — мане́жнасьць, мане́рнасьць, фігурава́ньне.

Жемчуг — пэрлы.

Жемчужина — пэрла.

Жемчужный — пэрлавы.

Жена — жонка (мн. — жонкі); в см. супруга — дружы́на; жена брата — бра́тавая; жена дяди — дзя́дзіна, дзя́дна; разведенная жена — разводка; жена Ивана, СтепанаЯнчыха, Сьцяпа́ніха і т. д.; взять в жены — ажаніцца з кім, узя́ць сабе́ за жонку.

Женатый — жана́ты.

Жениться на ком — жаніцца (сов. — ажаніцца, пажаніцца) з кім, пабра́цца з кім, узя́ць сабе́ за жонку, адружы́цца.

Женитьба — жаніцьба, ажане́ньне, шлюб.

Жених — жаніх, малады́.

Женихаться — жаніха́цца, заляца́цца.

Женолюбивый,-бец — ба́бнік, бабзды́р, ахвочы да жанок.

Женолюбие — бабзды́рства.

Женоподобный — падобны да ба́бы.

Женский — жаночы, жаноцкі, кабе́чы;-кий род (грам.) — жаночы род;-кая болезнь — жаночае;-кий цветок — слупковая кве́тка (б. т.).

Женственность,-ный — жаночнасьць,-чны.

Женщина — жанчы́на, кабе́та, ба́ба; молодая — маладзіца.

Жердина, жердь — жардзіна, жэрдка; для придавливания снопов на возу — рубе́ль, рубліна; у колодца — асьве́р.

Жердочка — жэрдачка.

Жеребенок — жарабя́, жарабё, жарабчык.

Жеребец — жарабе́ц, вогер; молодой — жарабок.

Жеребиться — жарабіцца.

Жеребьёвка — лесава́ньне.

Жеребьёвщик — лесава́льнік.

Жерло,-ловина — жарало.

Жернов — жоран (мн. — жорны)

Жерновой — жорнавы.

Жертва — ахвя́ра, дар, нада́ньне.

Жертвенник — ахвя́рнік, аўта́р.

Жертвенный — ахвя́рны, ахвярава́льны.

Жертвователь — ахвяроўнік, ахвярава́льнік.

Жертвовательница — ахвяроўніца, ахвярава́льніца.

Жертвовать — ахвярава́ць, дарава́ць, надава́ць.

Жертвоприношение — ахвя́ра, ахвярава́ньне.

Жеруха (бот. Nasturtium B. Br.) — кустоўнік (б. т.).

Жестикулировать — мігава́ць.

Жестикуляция — мігава́ньне.

Жесткий — жорсткі, каля́ны, цу́пкі, шорсткі, му́лкі, цьвёрды.

Жестко — жорстка, каля́на, му́лка, цьвёрда.

Жестковатый — жарсткава́ты, мулкава́ты.

Жесткокрылый — цьвёрдакры́лы.

Жесткость — жорсткасьць, каля́насьць, му́лкасьць, цьвёрдасьць

Жестокий — лю́ты, акру́тны, жорсткі, неміласэрны.

Жестоко — лю́та, акру́тна.

Жестоконравный — нялю́дзкі.

Жестокосердиесм. Жестокость.

Жестокость — лю́тасьць, акру́тнасьць, жорсткасьць, суровасьць, неміласэрнасьць.

Жесточайший — зана́дта лю́ты.

Жесть — бля́ха; кусок жести — бля́шка.

Жестяник — бля́хар.

Жестянка — бляшанка.

Жестянный,-ной — бляша́ны.

Жечь — паліць, пячы́; крапивою — стры́каць; жечь кирпичи — паліць цэглу.

Жечься — паліцца, пячы́ся, смаліцца; крапивою — стры́кацца.

Жжение — пале́ньне; крапивою — стры́каньне.

Жжёнка — гарэлка.

Жжёт безлич. — пячэ, сква́рыць.

Живется безлич. — паводзіцца, жыве́цца.

Живёхонько — ху́ценька, борзьдзенька.

Живее — хутчэй, баржджэй.

Живительный — жы́ўны, жыватворчы.

Живить — жывіць, ажыўля́ць.

Живица — жывіца.

Живность — жы́ўнасьць.

Живо — жва́ва, жы́ва, спры́тна, ху́тка, ра́птам, у момант.

Живоглот — жывае́д.

Живодёр — скурадзёр, лупе́ка, гіцаль.

Живодёрня — скурадзёрня, гіцлоўка.

Живой 1) — жывы́, жыцьцёвы; 2) оживленный — жва́вы, спры́тны, шпа́ркі; -вой мальчик — жэўжык; -вая лошадьпорсткі конь; остаться в живых — вы́жыць; задеть к.-л. за живое — ушку́ліць, даня́ць, дапячы́.

Живокость (бот. Delphinium Consolida L) — казёлкі, рагулькі (б. т.)

Живописец — маля́р.

Живописно — маляўніча.

Живописный — маляўнічы;-сная мастерская — маля́рня.

Живопись — малява́ньне; как профессия — маля́рства.

Живость — жва́васьць, спры́тнасьць, руха́васьць.

Живот 1) жизнь — жыцьцё, жывот; 2) чрево — жывот, чэрава, пу́за, трыбу́х; с большим животом — чарава́ты, чарава́ль; надсадить живот — надарва́цца; надорвать животики, смеясь — парва́ць з рогату кішкі.

Животворныйсм. Живительный.

Животина — твары́на.

Животик — чэраўца.

Животноводство — гадоўля жывёлы (г.-к. т.).

Животное — жывёла (р. — лы), жывёліна;-ное дикое — зьвяры́на, зьвяру́га;-ные млекопитающие — сысуны́;-ные позвоночные — хрыбтовыя;-ные пресмыкающиеся — паўзуны́.

Животный — жывёлінны, зьвяры́ны, жывотны.

Животропещущий — поўны жыцьця́.

Живучесть,-чий — жыву́часьць,-чы.

Живучка бот. 1) Ajuga reptans L. — казакі; 2) Sempervivum soboliferum L. — гарля́нка (б. т.), скочка.

Живчик 1) о человеке — жэўжык; 2) — жы́ўчык, зароднік (б. т.).

Жигучка — джыгу́чка, стрыка́тка.

Жидсм. Еврей.

Жидкий — рэдкі; 2) ва́дкі, цяку́чы, плы́нны.

Жидко — 1) рэдка; 2) ва́дка.

Жидковатый — радкава́ты.

Жидкость — ва́дкасьць, жы́жка.

Жидовасм. Еврейство.

Жидовствовать — жыдзе́ць.

Жидовствующий — зжыдзе́лы.

Жижа — жы́жка.

Жиже — радзе́й.

Жизнедатель — жыцьцяда́вец.

Жизнедеятельность — жыцьцячы́ннасьць.

Жизнедеятельный — жыцьцячы́нны.

Жизненность — жыцьцёвасьць.

Жизненный — жы́цьцёвы;-ная сила — клёк, жыве́ц.

Жизнеописание — жыцьцяпіс.

Жизнеописательный — жыцьцяпісны.

Жизнерадостный — жыцьцяра́дасны, жыцьцяра́ды.

Жизнеспособный — жыцьцяздольны.

Жизнь — жыцьцё, жывот;-нь загробная — тагосьвѐтнае жыцьцё;-нь совместная — жыцьцё супольное; провести жизнь — зьвекава́ць.

Жила 1) — жы́ла; минеральная — зложжа (г.-м. т.); 2) о человеке — скна́ра.

Жилет,-тка — камзэлька, жылетка.

Жилетный — камзэлькавы, жыле́тны.

Жилец — 1) жыха́р; 2) кватарант.

Жилистый — 1) жылава́ты, ду́жы; 2) скупы́.

Жилиться — 1) напру́джвацца, жы́ліцца; 2) скна́рыцца.

Жилица — 1) жы́харка; 2) кватара́нтка.

Жилище — памяшка́ньне, жытло́, гаспода, кватэра.

Жилищный — кватэрны, памяшка́льны;-ное товарищество — кватэрнае тавары́ства.

Жилка — жы́лка; иметь поэтическую жилку — мець нахіл да паэзіі.

Жилой — жылы́, памяшка́льны.

Жильё — жытло, дамоўка, памяшка́ньне, жыльлё.

Жильный — жы́льны, зложжавы.

Жимолость (бот. Lonicera L.) — бружме́ль, брызьліна.

Жир — тлу́шч, тлу́стасьць, са́ла, сыць, тук; гусиный — шма́лец; овечий, бараний — лой; свиной на брюхе — здор; вытопки жира — шква́ркі.

Жираф,-фа (зоол.) — жыра́фa.

Жиреть — тлусьце́ць, сыце́ць, гладчэць, таўсьцець.

Жирно — тлу́ста, сы́та.

Жирность — тлу́стасьць, сы́тасьць, гла́дкасьць.

Жирный — тлу́сты, сы́ты, гла́дкі, тоўсты;-ный человекгладу́н;-ная капля на воде — ска́лка.

Жировик — 1) тлушча́к (г.-м. т.); 2) кагане́ц.

Жировой — тлу́шчавы.

Жиротоп,-пня — салатоп,-пня.

Житейский — жыцьцёвы, абы́дзенны, звыча̀йны.

Житель — жы́хар, мяшка́нец, насе́льнік; исконный — тубылец, тутэйшы.

Жительница — жы́харка, мяшка́нка, насе́льніца.

Жительство — асе́ласьць, перабыва́ньне, побыт, мяшка́ньне.

Жительствовать — жы́харстваваць, жыць, мяшка́ць, мець acéласьць.

Жительствующий — асе́лы.

Житиесм. Жизнь.

Житница — збожніца, жы́тніца, ару́д, гумно.

Житный — жы́тні.

Жито — жы́та, збожжа.

Жить, 1) — жыць, існава́ць; 2) где — мяшка́ць, трыва́ць, перабыва̀ць; жить век — векава́ць; жить чем — жыць з чаго; жить роскошно — раскашава́ць; жить кое-как — мадзе́ць; жить по-барски — панава́ць; жить в соседстве — сусе́дзіць; жить в семье жены — быць у пры́мах; житься — жыць сабе́; живет хорошо — жыве́ сабе́ ані га́дкі; не живи, как хочется, а как велено — трэба жыць, як набяжы́ць.

Житьё — жыцьцё.

Жмуриться — гму́рыцца.

Жмурки — жму́ркі.

Жмыхи — маку́ха, жма́кі.

Жнейка, жнея — жне́йка, жняя́.

Жнец — жнец (р. — жанца́).

Жолна — жаўна́.

Жокей — джаке́й, гайду́к.

Жолудь — жолуд.

Жонглёр — жанглёр.

Жох — зух, праноза.

Жраньё — жраньнё.

Жрать — жэрці, лопаць, трэскаць, лы́гаць.

Жребий — лёс, кон, доля;-бий метать — лёсава́ць.

Жрец — капла́н, ахвя́рнік, жрэц, аўта́рнік.

Жреческий — капла́нскі, ахвя́рніцкі, жрэцкі.

Жречество — капла́нства, жрэцтва.

Жрица — жры́ца, аўта́рніца.

Жужелица,-лка (зоол. Carabus) — жу́жаль.

Жужжание — зык, зы́каньне, гудзе́ньне.

Жужжать — зы́каць, гусьці.

Жук (зоол. Coleopteron) — жук; навозный (Geotrypes) — гнаявік; майский (Melolontha vulgaris) — хрушч; древесный — ша́шаль.

Жулик — жу́лік, зброд, зброднік, круце́ль, банкру́т.

Жульничать — жулікава́ць, банкрутава́ць.

Жульничество — жулікава́ньне, банкрутава́ньне.

Жупан — жупа́н.

Журавль — жураве́ль, жораў; у колодца — вочап, жураве́ль.

Журить — жу́чыць, свары́цца (на каго), ла́яцца, прабіра́ць.

Журнал — журна́л, дзе́ньнік, часопіс, ча́сапіс.

Журналист — журналісты, дзяньніка́р.

Журналистика — журналістыка, дзяньніка́рства.

Журнальный — журна́льны, дзяньніка́рскі, часапісны.

Журчало (зоол. Bombylius) — шэршань, бу́рка.

Журчание — цурча́ньне, гурча́ньне, бурча́ньне.

Журчать — цурча́ць, гурча́ць, бурча́ць.

Жуткий — жу́дасны, жахлівы.

Жутко — жу́дасна, жахліва, стра́шна.

Жуть — жуда́, страхата́, жах.

Жучка — чорны саба́чка.

Жучок — жучок.