Перайсці да зместу

Расійска-беларускі слоўнік (1928)/Слоўнік/Г

З пляцоўкі Вікікрыніцы
В Г
Слоўнік
Аўтар: Сцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў
1928 год
Д

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Г.

Га (междом.) — га!, ага́!

Гавань — га́вань, пры́стань, порт.

Гавкание — га́ўканьне, браха́ньне.

Гавкать — га́ўкаць, браха́ць.

Гавриил — Габру́сь, Гаўры́ла.

Гага (зоол.) — га́га.

Гагара (зоол.) — гага́ра.

Гагат — гага́т, чорны буршты́н.

Гад — гад, га́дзіна.

Гадальщик — варажбіт.

Гадальщица — варажбітка.

Гадание — варажба́, варажэньне.

Гадательно — наўздага́д, здага́дна, няпэўна.

Гадательный — здага́дны, няпэўны.

Гадёныш — гадзяня́.

Гадать — гада́ць, варажы́ць.

Гадина — га́дзіна, поскудзь.

Гадить — га́дзіць, гідзіць, паску́дзіць, касьціць; псава́ць.

Гадкий — гідкі, бры́дкі, агідны, паску́дны, пага́ны.

Гадко — гідка, бры́дка, агідна, пага́на.

Гадливость — гідлівасьць.

Гадливый — гідлівы.

Гадость — гідасьць, гідота, агіда, брыда́, бры́дкасьць, погань.

Гадюка (зоол. Vipera berus) — гадзю́ка, вужа́ка.

Гадючий — гадзю́чы.

Гаер — бла́зан, штука́р.

Гаечка — га́ечка, тру́бка,-бачка.

Газ — газ; ядовитый — атру́тны газ.

Газель — газэля (з. т.), дзікая каза́.

Газета — газэта, часопіс.

Газетный — газэтны.

Газетчик — газэтнік.

Газовидный — газападобны, газава́ты.

Газовый — га́завы.

Газомер — газаме́р.

Газоосвещение — га́завае асьвятле́ньне.

Газопроводимость — газаправоднасьць.

Газопроводимый — газаправодны.

Газопроводчик — газаправоднік.

Газохранилище — газоўня.

Газон — дзірва́н, мурава́.

Гайворон (зоол. Corvus frigelugus) — грак.

Гайда — га́йда!, гэй напе́рад!

Гайдамак — гайдама́к.

Гайка — га́йка, тру́бка, мутэрка.

Галантерейный — галянтарэйны.

Галантерея — галянтарэя.

Галантир — халадзе́ц.

Галантно,-ный — даліка́тна,-ка́тны.

Галда,-дёж — га́лас, гармідар, гарла́ньне, тлум, гоман.

Галдеть — галасава́ць, тлу́міць, гаманіць: место где галдят — гама́рня.

Галера — гале́ра.

Галереясм. Галлерея.

Галета — гале́та, су́шка.

Галиматья — лу́хта, бяссэнсіца, бязглу́зьдзіца.

Галица (зоол. Суnips) — га́ліца.

Галиция — Галіччына, Чырвонару́сь.

Галичанин — галіча́нін.

Галичанка — галіча́нка.

Галка — га́лка, ка́ўка.

Галлерея — галерэя, кры́ты пераход.

Галликанский — галіка́нскі.

Галлицизм — галіцы́зм.

Галлия — Га́лія.

Галлюцинация — галюцына́цыя, здань, мара́.

Галлюцинировать — ма́рыць.

Галоп — галёп.

Галлопировать — гарцава́ць.

Галопом — на́ўскач, на́ўскачкі.

Галофиты — расьліны-солялю́бы (б. т.).

Галоша — калёша.

Галстук — га́льшгук.

Галун — галу́н.

Галушка — галу́шка, клёцка.

Гальванизация,-зирование — гальванізава́ньне.

Гальванизировать — гальванізава́ць.

Гальванизм — гальвані́зм,

Гальванический — гальванічны.

Гальванопластика — гальванапля́стыка.

Галька — аточак, га́лачка.

Гамак — гама́к.

Гамета (биол.) — гамэта.

Гамма — га́ма.

Гаммада — гама́да, камяністая пусты́ня (г.-к. т.).

Ганглий — га́нглі, нэрвовы ву́зел.

Ганглиозный — ганглійны.

Гангрена — гангрена, агнявіца.

Гарантирование — гарантава́ньне, забясьпе́ка.

Гарантировать — гарантава́ць, забясьпе́чваць.

Гарантия — гара́нтыя, забясьпе́ка, зару́ка.

Гардероб — адзе́жная ша́фа.

Гардина — гарды́на, заслона, фіра́нка.

Гарем — гарэм.

Гаремный — гарэмны.

Гаркание — гы́рканьне, га́рканьне.

Гаркать,-кнуть — гы́ркаць, гы́ркнуць, га́ркаць, га́ркнуць.

Гармонизация,-зирование — сула́джаньне (л. т.)

Гармонизировать — настройваць на лад.

Гармоника,-мошка — гармонь.

Гармонировать — сула́дзіць.

Гармонист — гарманісты.

Гармонический — гарманічны, сула́дны (л. т.).

Гармония — гармонія, лад, згода; сула́днасьць (л. т.), сула́дзьдзе (пс.-л. т.)

Гарнец — га́рнец.

Гарнизон — залога (в. т.), гарнізон.

Гарнизонный — залогавы (в. т.), гарнізонны.

Гарнир — гарнір, прыпра́ва.

Гарнировать — гарнірава́ць, прыпраўля́ць, аздабля́ць.

Гарнитур — гарніту́р.

Гарнцевый — га́рцавы.

Гарцование — гарцава́ньне.

Гарцовать — гарцава́ць.

Гаршнеп — крачок.

Гарь — смоль, смаль, смаліна́.

Гасильный — гасільны.

Гасить — гасіць, тушы́ць.

Гаснуть — згаса́ць, га̀снуць.

Гастрический — гастры́чны, чэраўны.

Гастроном — гастраном, ласу́н, смаку́н.

Гастролёр — гастралёр.

Гастролировать — гастралява́ць.

Гастроль — гастроля.

Гатить — га́ціць.

Гать — гаць, грэбля.

Гаубица — га́ўбіца.

Гауптвахта — гаўптва́хта, галоўная ва́рта, адва́хта.

Гаф — гаф.

Гашиш — га́шыш.

Гашник — учку́р, мату́з.

Гвалт — гвалт.

Гвардеец — гвардзее́ц.

Гвардейский — гвардзе́йскі.

Гвардия — гва́рдыя.

Гвинея — Гвінэя.

Гвоздарь — цьвіка́р.

Гвоздеобразный — цьвікава́ты.

Гвоздевой — цьвіковы, гваздавы́.

Гвоздик — гваздок, цьвічок; с ушками — вухна́лік.

Гвоздика (бот. Dianthus L) — іскаркі (б. т.), гвозьдзікі, сардэчнік.

Гвоздить — гвазда́ць, забіва́ць гвозд.

Гвоздичный — гвозьдзікавы, іскаркавы.

Гвоздь — гвозд, цьвік; с ушками — вухна́ль; гонтовый — ганта́ль; костыльковый — штыдэт.

Гвоздянойсм. Гвоздевой.

Где — дзе; где-бы — дзе-б; где-бы то ни было — дзе хаця́; где-нибудь, где-либо — дзе-не́будзь; где угодно — дзе хаця́; где попало — абыдзе́; где уж тебе — куды́ табе́.

Гегемония — гегемонія, панава̀ньне, першава́ньне, верхаводзтва.

Геена — пе́кла.

Геенский — пяке́льны.

Гей — гэй!

Гейзер — гейзар (г.-к. т.).

Гекзаметр — гекза́мэтр, шасьцістоп.

Гектар — гекта́р.

Гектограмм — гектагра́м.

Гектограф — гектограф.

Гектолитр — гекталітр.

Гелиограф,-фия — гэліяграф,-фія, сонцапіс.

Гелиометр — гэліёмэтр, сонцаме́р.

Гелиоскоп — гэліяскоп, сонцагля́д.

Гелиотроп (раст.) — гэліятроп.

Гелиотропизм — гэліятрапізм, зваротнасьць да сонца.

Гелиофильный — сонцалю́бны.

Гелиофобный — ценялю́бны.

Гемисфера — гемісфэра, паўку́ля.

Геморой — гемарой.

Гемороидальный — гемаройны.

Генеалог — генэалёг, радавод (л. т.).

Генеалогия — генэалёгія, радавод, радаводзтва.

Генеалогический — генэалягічны, радаводны.

Генезис — генэзіс, пахаджэньне, узьнікне́ньне.

Генетический — генэты́чны.

Генерал — генэра́л.

Генеральный — генэра́льны, галоўны, агу́льны;-ное сражение — рашу́чая бойка.

Генеральский — генэра́льскі.

Генеральша — генэра́ліха.

Генератор — генэра́тар.

Генерация — генэра́цыя.

Гений — гэні (л. т.).

Гениальность — гэнія́льнасьць.

Гениальный — гэнія́льны.

Геннадий — Гана́д.

Генрих — Гэнрых.

Генуя — Гэну́я.

Географ — географ.

Географический — геаграфічны.

География — геагра́фія

Геодезия — геадэзія.

Геолог — геолёг.

Геология — геалёгія.

Геометр — геомэтр.

Геометрический — геаметры́чны.

Геометрия — геамэтрыя.

Георгий — Ю́ры, Ю́рка.

Георгина (бот. Georgina L) — юргіня (б. т.), вяргіня.

Геотропизм — геатрапізм, зваротнасьць да зямлі.

Геральдика — гэра́льдыка.

Геральдический — геральды́чны.

Герань (бот. Geranium L) — гера́нія (б. т.); гра́белькі.

Герасим — Гара́сім.

Герб — гэрб.

Гербовый — гэрбовы;-вая бумага — дакумантовая папе́ра;-вый сбор — гэрбавая апла́та.

Гербаризировать — зьбіра́ць зе́льле.

Гербарий — гэрба́ры, зе́льнік.

Герман — Гармон, Гэрман.

Германец — герма́нец, не́мец.

Германия — Германія, Няме́ччына.

Германский — герма́нскі, няме́цкі.

Гермафродит — мяша́нец.

Герметически — шчы́льна.

Герметический — шчы́льны.

Герой — гэрой (л. т.).

Героизм,-йство — гэройства.

Геройский — гераічны.

Герольд — зьвясту́н, абве́сьнік.

Герцог — гэрцаг.

Герцогский — ге́рцагскі.

Гетероченный — іншародны (пс. т.).

Гетман — гэтман.

Гетманский — гэтманскі.

Гетманша — гэтманіха.

Гетманствовать — гэтманава́ць.

Гетры — ге́тры.

Гешефт — гешэфт.

Гешефтмахер — гешэфтма́хер, ша́хер-ма́хер.

Гиады (звездное скопление) — дажджавікі (г.-к. т.).

Гиацинт — гіяцы́нт.

Гибеллин (истор.) — гібэлін.

Гибель — 1) гібель, пагібель, загу́ба, згу́ба, зьнішчэньне, пропасьць, садухі; 2) несметное множество — гібель, бе́зьліч, плойма, процьма; гибель ему! — няха́й ён згіне!

Гибельно — пагібельна, згу́бна.

Гибельный — пагібельны, згу́бны.

Гибкий — гібкі, гну́ткі, выгіна́сты.

Гибкость — гібкасьць, гну́ткасьць.

Гибнуть — гінуць, гібе́ць, прапада́ць.

Гибрид — гібры́д, мяша́нец (б. т.).

Гигант — волат.

Гигантский — высачэнны, вяліза́рны.

Гигиена — гігіе́на.

Гигиенически,-чно — гігіенічна.

Гигиенический,-чный — гігіенічны.

Гигрометр — гігромэтр, вільгацьме́р (г.-к. т.).

Гигроскоп — гіграскоп.

Гигроскопический — гіграскапічны.

Гигрофиты — расьліны-мокралю́бы (б. т.).

Гидра (зоол.) — гідра.

Гидравлика — гідра́ўліка.

Гидрографический — гідраграфічны.

Гидрография — гідраграфія.

Гидрология — гідралёгія.

Гидрометр — вадаме́р.

Гидропатия — вадалячэньне, гідрапа́тыя.

Гидростатика — гідраста́тыка.

Гидротерапия — вадалячэньне.

Гидрофиты — расьліны-вадалю́бы (б. т.).

Гиена — гіе́на.

Гик, гиканьне — крык, зык, гойканьне, вы́гук.

Гикать — гойкаць, гука́ць, зы́каць.

Гиль 1) — недарэчнасьць, бяссэнсіца, лу́хта; 2) бот. (Motacylla erithacus L) — чырвонаножка.

Гильдия — гільдыя.

Гильза — гільза; патрон — ладу́нак.

Гильзовый — гільзавы, ладу́нкавы.

Гильотина — гільяты́на.

Гильотинировать — сьціна́ць галаву́ на гільяты́не.

Гимн — гымн.

Гимназист — гімназісты.

Гимназистка — гімназістка.

Гимназический — гімназічны.

Гимназия — гімна́зія.

Гимнаст — гімна́ст.

Гимнастика — гімна́стыка.

Гимнастический — гімнасты́чны.

Гинеколог — гінэкалёг, жаночы ле́кар.

Гинекология — гінэкалёгія.

Гинуть, сгинуть — гінуць, згінуць, загінуць, прапада́ць, прапа́сьці.

Гипербола — гіпэрболя (м. т.), пераўвялічэньне.

Гиперболический — пераўвялічаны (л. т.).

Гипертрофия — гіпэртрофія, перарост.

Гипертрофированный — перарослы.

Гипноз — гіпноз.

Гипнотизёр — гіпнатызёр.

Гипнотизирование — гіпнатызава́ньне.

Гипнотизировать — гіпнатызава́ць.

Гипнотизм — гіпнаты́зм.

Гипнотический — гіпнаты́чны.

Гипотеза — дапушчэньне (пс.-л. т.).

Гипотетический — дапушча́льны.

Гипотенуза — гіпатэну́за.

Гипподром — гіпадром, бегавішча.

Гиппократ — Гіпакра́т; Гиппогратовы луночки (мат.) — Гіпакра́тавы сярпочкі (м. т.).

Гиппопотам — рэчны конь.

Гипс — гіпс.

Гипсовый — гіпсавы.

Гирло — гарлавіна (г.-к. т.).

Гиря — вага́, гіра.

Гистология — гісталёгія.

Гитара — гіта́ра.

Гитарист — гітары́сты.

Гифы — гіфы.

Глава 1) галава̀; 2) в книге — разьдзе́л; 3) на церкви — ма́каўка.

Главарь — верхавод, правады́р.

Главенство — верхаводзтва.

Главенствовать — верхаводзіць.

Главнокомандующий — галоўны нача́льнік войска.

Главноначальствующий — галоўны нача́льнік.

Главно управляющий — галоўны кіраўнік.

Главный — галоўны;-ное предложение (грам.) — асноўны або галоўны сказ.

Глагол (грам.) — дзеяслоў.

Глагольный — дзеяслоўны.

Гладиатор — глядыя́тар.

Гладильный — прасава̀льны.

Гладильня — прасава́льня.

Гладить 1) — гла́дзіць, раўнава́ць; 2) белье — прасава́ць.

Гладкий — гла́дкі, роўны.

Гладко — роўна.

Гладкость — гла́дкасьць, роўнасьць.

Гладь — гладзь, роўнядзь.

Гладыш (зоол.) — грабе́ц.

Глажение (утюгом) — прасава́ньне.

Глаз — вока; близорукий — вока папаніклівае, вока нізкае; дальнозоркий — вока далёказрочнае; нормальный — вока звыча́йнае; глаза (мн. ч.) — вочы, зе́ркі, бельмы; зоркие — бы́стрыя вочы; за глаза — за́ачы; в глазах — уваччу́; на глаз — на вока; з глаз на глаз — сам-на-сам; видеть собственными глазами — на свае́ вочы ба́чыць; глаза разбежались — вочы забе́галі; выходить с глаз — зьніка́ць з вачэй; с дурным глазом — ліхі на вока; пустить пыль в глаза — пусьціць тума́ну; сомкнуть глаза — заплю́снуць вочы; стрелять глазами — зіркаць; хлопать глазами — лы́паць вачы́ма; щурить глаза — шчэліцца; окинуть глазом — скінуць вокам; не на чем глаза останоновить — не́йдзе й вокам зачапіць; прочь с глаз — прэч з маіх вачэй; глаз нельзя оторвать — аж вочы адбіра́е.

Глазастый — лупа́ты, зірка́сты, вірлавокі.

Глазение — зірканьне.

Глазеть — зіркаць, разьзяўля́цца, дзівавацца.

Глазет — глязэт.

Глазировать (о посуде) — паліва́ць; глянсава́ць;-зированный (о посуде) — паліва́ны.

Глазной — вочны;-ное яблоко — вочнае я́блыка, вірла.

Глазок — вочка;-зок спящий — вочка сьпя́чае (б. т.)

Глазомер — вокаме́р.

Глазурь (для посуды) — паліва.

Глассм. Голос.

Гласить (юрид.) — каза́ць, гаварыць.

Гласно — галосна, на лю́дзях.

Гласность — галоснасьць, я́ўнасьць.

Гласный — галосны, я́ўны;-ый звук — галосны гу́к.

Глафира — Глапіра.

Глашатай — зьвясту́н, заклікач.

Глеб — Глеб.

Глетчер — ледавік (г.-к. т.).

Глина — гліна; горшечная — ганча́рная; лепная — разьбя́рная; жирная — тлу́стая; осадочная — пластовая; фарфоровая — парцаля́нка (г.-м. т.).

Глиний — алюмінь, гліня́к.

Глинистый — гліністы;-стая земля — глей.

Глиновал — гліна́р.

Глиновальня — гліна́рня.

Глинозем — гліназе́м.

Глинокопня — глінішча.

Глист — гліст.

Глистогон (бот. Santonina L) — цытва́р.

Глицерин — рыцы́на.

Глицериновый — рыцы́навы.

Глобус — глёбус.

Глогсм. Спиж.

Глодать — гры́зьці, жва́каць.

Глотание — глыта́ньне, каўта́ньне.

Глотать,-тнуть — глыта́ць, глыну́ць; каўта́ць,-тну́ць,-тану́ць.

Глотка — горла, глотка.

Глоток — глык, каўток, сёрб.

Глохнуть — глу́хнуть.

Глубже — глыбе́й.

Глубина — глыбіня́, глыбачыня́, глыбока́сьць; в глубину, глубиною — углы́бкі; до самой глубины — да споду.

Глубокий — глыбокі, глыбачэнны;-кий траур — вялікая жалоба;-кая печаль — засмучэньне;-кая тишина — надзвыча́йная ціша; до глубокой ночи — да познае ночы.

Глубоко — глыбока.

Глубоководный — глыбокаводны.

Глубокомысленность;-мыслие — уду́млівасьць, разва́жнасьць.

Глубокомысленный — уду́млівы, ве́льмі разва́жны.

Глубокость — глыбокасьць.

Глубокоуважаемый — ве́льмі паважа́ны, шаноўны.

Глубочайший — найглы́бшы;-шее уважение — шчы́рая паша́на.

Глумиться — зьдзе́квацца, кпіць (з каго).

Глумление — зьдзек, зьдзе́кі, глум, кпіны.

Глупенький — дурне́нькі, анікава́ты.

Глупенькая — дурне́нькая, дурніца.

Глупеть — дурне́ць, бязглу́зьдзець.

Глупец — ду́рань, дурны́, дуры́ла; ёлуп, таўка́ч.

Глупить — дуры́ць.

Глупо — падурному, неразу́мна, неразва́жна, з дурнога розуму, ке́пска.

Глуповатый — прыду́ркава́ты, анікава́ты.

Глупость — 1) дурата́, дурота, дурнота, дурны́ розум, блазнота; 2) глу́пства.

Глупый — дурны́, бязглу́зды, неразу́мны, на розум небага́ты; глуп как пробка — дурны як пень.

Глупышсм. Глупец.

Глухарка — глушы́ца.

Глухарь (Tetrao) — глушэц.

Глухо — глу́ха.

Глуховатый — глухава́ты, недачу́тлівы.

Глухой — глухі; глушэц, ту́кала.

Глухонемой — глуханямы́.

Глухота — глухата́; неполная — недачува́ньне.

Глущица (бот. Lamium album L) — яснотка белая (б. т.).

Глушить — глушы́ць.

Глушь — глуш, глушыня́.

Глыба — камлы́га, скіба, бры́ла, ком.

Глядение — глядзе́ньне, ба́чаньне, пазіра́ньне.

Глядеть — глядзе́ць, ба́чыць, пазіра́ць.

Глядь! — бач!, зір!, зірк!

Глядя — гле́дзячы.

Глина — гліна.

Гнать — гнаць, ганіць, выганя́ць, туры́ць; паганя́ць; выгнал из дома — вы́жануў з ха́ты.

Гнаться — гна́цца, імкну́цца.

Гнев — гнеў, гне́ваньне, сердава́ньне.

Гневаться — гне́вацца, сердава́цца, злава́цца.

Гневливость — гняўлівасьць.

Гневливый — гняўлівы.

Гневный — гне́ўны, сярдзіты.

Гнедко — гне́ды.

Гнедой — гне́ды.

Гнездиться — гнязьдзіцца, кубліцца.

Гнездо — гняздо, кубло; беличье — хайлу́к.

Гнездовка (бот. Neottia L) — гняздоўнік (б. т.).

Гнёздышко — гнязьдзе́чка, кубе́льца.

Гнейс — гнэйс.

Гнести — гне́сьці, гнясьці, ціснуць, уціска́ць.

Гнет — уціск, уціска́ньне, ціск, прыціск; орудие для увязки снопов — рубе́ль, рубліна.

Гнида — гніда.

Гниение — гніцьцё.

Гниловатый — пагнілы, гніле́нькі.

Гнилой — гнілы́, трухля́вы, трупе́хлы, спарахне́лы.

Гнилостный — гнілотны, гнойны.

Гнилость — гнілота, трухля́васьць, трупе́хласьць, спарахне́ласьць.

Гниль — гніль, гнільлё, гной, тлень.

Гнильё — гнільлё.

Гнить — гніць; о дереве — трухле́ць, пру́хнуць, парахне́ць.

Гноение — гнае́ньне.

Гноетечение — гнояце́ча.

Гной — гной; бруд, матэрыя; затянуться гноем — загнаіцца.

Гнойник — гная́ўка, валасе́нь.

Гнойный — гнойны.

Гноить — гнаіць.

Гноиться — гніць, гнаіцца.

Гном — гном.

Гномон — гноман, ля́ска.

Гноючесть — гнаістасьць.

Гноючий — гнаісты.

Гну (зоол. Antilope gnu) — гну.

Гнусавец — гамзе́ль, гомза.

Гнусавить — гамза́ць, гугня́віць, гугніць.

Гнусавость — гамза́тасьць, гугня́васьць.

Гнусавый — гамза́ты, гугня́вы.

Гнусно — гідка, бры́дка, гане́бна, паску́дна.

Гнусность — гідота, гане́бнасьць, паску́дзтва.

Гнусный — гідкі, гане́бны бры́дкі, паску́дны, плюга́вы.

Гнуть — гнуць, гбаць, хіліць, згіна́ць.

Гнуться — гну́цца, хіліцца, схіля́цца.

Гнушаться — грэбаваць, бры́дзіцца, перабіра́ць.

Гнущийся — гну́ткі.

Гобой — габой.

Говельщик — гаве́льнік.

Говение — гаве́ньне.

Говеть — гаве́ць.

Говор 1) диалект — гаворка, гу́тарка; 2) шум голосов — гоман.

Говорение — гаварэньне, бала́каньне, гамонка.

Говорильня — гавары́льня.

Говорить — гавары́ць, каза́ць, мовіць; беседовать — размаўля́ць, гаманіць, гу́тарыць, зюзю́каць; несерьёзно — бала́каць, дуду́каць; говорить скороговоркой — як гарохам сы́паць; не с тобой говорят — не да цябе́ ка́жуць; говорить в шутку — каза́ць на жарт.

Говорится — гаворыцца; как говорится — як ка́жуць.

Говорливость — гутарлівасьць.

Говорливый — гутарлівы, гаманлівы, гаваркі.

Говорун — гаварок, раздаба́ра, болбат.

Говорунья — гавару́ха, балбату́ха.

Говядина — я́лавічына.

Говяжий — я́лавічы.

Гоголь (птица) — гогаль; ходит гоголем — ходзіць пе́ўнем, задра́ўшы нос.

Гоготать 1) по гусиному — гэгаць; 2) кричать — гойкаць, галёкаць; 3) смеяться — рагата́ць.

Год — год, ле́та, рок; високосный, — год перасту́пны, перасту́п; текущий — сяголе́тні, бягу́чы год; в этому году — сёлета; в прошлом году — ле́тась; на другой год — нале́тась; в позапрошлом году — пазале́тась.

Година — гадзіна, час, часіна.

Годичный — гадавы́, рочны.

Годность — ужы́тачнасьць, ужы́тнасьць, прыда́тнасьць, зда́тнасьць.

Годный — ужы́тачны, ужы́тны, гожы, прыда́тны, зда́тны.

Годовалый — аднагодак;-лый теленок — пярэзімак.

Годовать — векава́ць.

Годовой — гадавы́, рочны;-вой ребенок — аднале́так.

Годовщина — угодкі, гадавіна.

Голавль — галаве́нь.

Голенастый — цыба́ты.

Голенище — халя́ва.

Голень — галёнка, лы́тка;-ная кость — -цэўка.

Голенький — галю́сенькі.

Голик — дзярка́ч.

Голить,-ться — галіць,-ліцца.

Голландец — галянды́ец.

Голландия — Галя́ндыя.

Голландский — галянды́йскі, галяндэрскі.

Голо — гола.

Голобородый — галабароды, безбародзька.

Голобрюхий — галапу́зы, галапу́зік.

Голова — галава́, голаў; рубить, срубить голову — сьціна́ць, сьцяць галаву́; ломать голову — марочыць галаву́; павесіць голову — спусьціць, схіліць галаву́; покачать головой — пакруціць галавой; очертя голову — стрымгалоў; сорви голова — шы́бенік, вісус, вырвас; терять голову — ня даць сабе́ ра́ды; голова не в порядке — у галаве́ ня ўсе клёпкі; сколько голов, столько умов — што галава́, то розум; как снег на голову — неўспадзе́ўкі.

Головастик — 1) галава́н; 2) (зоол.) — апалонік, палонік.

Головастый — галава́ты, мазгава́ты.

Головешка, головня — галаве́шка, галаўня́, галу́за.

Головище — верхавіна, пача́так (ракі).

Головка — галоўка; маку — ма́каўка.

Головной — галаўны́;-ной платок — ху́стка.

Головнясм. Головешка.

Головокружение — за́марака, запамарока.

Головоломка — галаваломка, ламаніна.

Головомер — галаваме́р.

Головомойка — нагонка.

Головоногий (зоол.) — галаваног.

Головорез — галаварэз, шы́бенік, вісус, галіна.

Головушка — галовачка.

Головчатый — галоўчаты.

Гологоловый — галамоўза.

Голод — голад; заморить голод — угамава́ць голад, перакусіць.

Голодание,-дать — галадава́ньне,-дава́ць.

Голодно — голадна.

Голодный — галодны;-ный год — няхле́бны год, бясхле́біца.

Голодовка — галадоўля, галадава́ньне.

Голодуха — галаду́ха.

Гололедица — вобліў, галашчок, галалёд, галялёд.

Голоногий — галаногі.

Голоперый — галапе́ры, галапу́пік.

Голопятый — галапя́ты, галадра́нец.

Голорукий — з голымі рука́мі.

Голос — голас, мат; совещательный — голас дара́дчы; понижать голос — зьніжа́ць голас; повышать голос — падвыша́ць голас; падніма́ць голас; кричать во весь голос — гарла́ць, гарла́ніць; в один голос — аднагалосна; подавать за кого голос — галасава́ць за каго.

Голосеменные (бот. Gymnospermae) — голанасе́нныя (б. т.).

Голосистость — галасістасьць, галасьлівасьць.

Голосистый — галасісты, галасьлівы, звонкі.

Голосить — галасіць, выць, лементава́ць.

Голословно — бяз довадаў, без падставы, бязгрунтоўна.

Голословность — бяздоваднасьць, беспадста́ўнасьць, бяздака́знасьць, бязгрунтоўнасьць.

Голословный — бяздовадны, беспадста́ўны, бездака́зны, бязгрунтоўны.

Голосование — галасава́ньне.

Голосовать — галасава́ць (за каго).

Голосовой — галасавы́;-вой звук (грам.) — гу́чны (звонкі) гук;-вая связка — галосьніца.

Голосок — галасок.

Голоусый — галаву́сы, галаву́с.

Галоштанник — галадра́нец.

Голубёнок — галубяня́.

Голубец 1) — блакіт, блакітная фа́рба, 2) кобец.

Голубизна — блакіць.

Голубика (бот. Vaccinium uliginosum L) — буякі (б. т.), дурніцы.

Голубиный — галубя́чы, галубіны.

Голубить — мілава́ць, пе́сьціць.

Голубичник — буя́чнік.

Голубка (ласкат.) — галу́бка.

Голубой (цвет) — блакітны, васільковы.

Голубочек — галубок.

Голубушка — галу́бка, мая́ каха́ная.

Голубчик — галубочак.

Голубь (зоол. Columba) — голуб; голубь каменный — (Columba livia) — дзікі голуб; голубь воркун — (C. tympanisans) — ту́рчык, турок.

Голубятник,-тня — галубоўнік,-боўня.

Голый — голы; голыми руками — гала́руч; голая праўда — шчы́рая пра́ўда; гол, как сокол — голы, як бізу́н, як бу́бен.

Голытьба — галота, галытва́; злы́дні.

Голыш — голы, галя́к, галы́ш; галадра́нец. злы́дзень.

Голь — гале́ча, злы́дні.

Гомель (гор.) — Гомель.

Гомельский — Гомельскі;-ская губерния — Гомельшчына.

Гомеопат — гамэапа́т.

Гомеопатия — гамэапа́тыя.

Гомер — Гамэр.

Гомерический — гамэры́чны, заходзісты; смеяться гомерическим смехом — рагата́ць, аж заходзіцца.

Гомогенный — аднародны (пс.-л. т.)

Гомографический — аднапісны.

Гомоним — аднайме́ньнік (л. т.).

Гомонимия — аднайме́ннасьць (л. т.).

Гомонимный — аднайме́нны.

Гон — гон; в гоны — навы́перадкі.

Гонг — гонг.

Гонение — гане́ньне, гнацьцё, пагон, уціск.

Гонец — 1) гане́ц, паслане́ц; 2) раст. (Sedum acre L) — расходнік востры (б. т.).

Гонимый — гна́ны.

Гонитель — напа́сьнік, вораг.

Гонительница — напа́сьніца.

Гонка — гон, сплаў ле́су.

Гонобобельсм. Голубика.

Гонор — гонар.

Гонорар — ганара́р, а́ўтарская пла́та.

Гоноррея — ганарэя.

Гонт — гонт, гонты.

Гонтовый — гонтавы.

Гончар — ганча́р, гаршка́ль.

Гончарничать — ганчарава́ць.

Гончарный — ганча́рны;-ный промысел — ганча́рніцтва.

Гончарня — ганча́рня.

Гончий — гончы;-ная собака — ганча́к.

Гоньба — гнацьцё, пагон.

Гонять — ганя́ць, гна́ць, ганіць, туры́рыць.

Гоняться — ганя́цца, гна́цца (за чым) імкнуцца (да чаго), лавіць (што).

Гора — гара́; под гору — з гары́; в гору — на гору; ходить по горе — хадзіць гарою, пагары́; как гора с плеч — як ка́мень ад сэрца; гора денег — сіла, бе́зьліч грошай; у него гора денег — у яго грошай ку́ры ня клююць.

Горазд — прыда́тны.

Гораздо — шмат, далёка, бага́та.

Горб — горб.

Горбатый — гарба́ты;-того исправит могила — мале́нькі саба́чка да сьме́рці (да ве́ку) шчаня́.

Горбик — гарбок.

Горбина — гарбіна, гарбавіна.

Горбить — горбіць, гарба́ціць.

Горбиться — горбіцца, гарба́ціцца.

Горбун — гарба́ты, гарба́ч.

Горбунья — гарба́тая.

Горбушка (хлеба) — акра́ец, акра́йчык.

Горбыль (вид тёса) — аполак.

Горделивость — гардава́тасьць, фанабэрнасьць.

Горделивый — гардава́ты, фанабэрны.

Гордец — горды, гарду́н, наду́цік, амбіт, пышка.

Гордиться — гардзіцца, надзіма́цца, пы́шыцпа, занасіцца, задава́цца, амбіціцца, фанабэрыцца; мець многа мух у носе (Як. Кол.).

Гордость — гордасьць, пы́ха, фанабэрыя.

Гордый — горды, пы́шны, амбітны, фанабэрысты.

Гордыня — гарды́ня, гардота.

Гордячка — гордая, пы́шная, наду́тая, фанабэрыстая.

Горе 1) гора, ліха; 2) жаль, сму́так, туга́; горя не знает — жыве́ ані га́дкі; на горе — на жаль; изведать горе — зазна́ць гора; с горя — з жа́лю.

Горевание — гарава́ньне, бедава́ньне.

Горевать — гарава́ць; печалиться — тужы́ць, ну́дзіцца, сумава́ць; бедствовать — бедава́ць.

Горелка (у лампы) — палілка.

Горение — гарэньне, пале́ньне.

Горелки (игра) — гарэлкі, гары́пні.

Горелый — гарэлы, па́лены.

Горемыка — гаротнік, гарапа́шнік, небара́ка, бяда́к.

Горемычный — гаротлівы, бяздольны.

Горенка — сьвятлічка, пакойчык.

Горестно — бале́сна, тужліва.

Горестный — гаротны, тужлівы, пры́кры;-ная жизнь — злы́дні.

Горесть — гаротнасьць, гарэча; жаль (м. р.), туга, сму́так.

Гореть — гарэць, паліцца; цяпліцца; сьвяціцца;-реть нетерпением — прагчы́ся; горит во рту — пячэ ў роце.

Горец — гарня́к.

Горец (бот. Polygonum) — драсён (6. т.); аптечный (Pol. bistorta L) — ра́чыкі, ра́кавыя шы́йкі; узловатый (Pol. convolvul vus L) — дрост, драсён павойны.

Горечавка, горчанка (бот. Gentiana L) — гары́чка (б. т.)

Горечь — горкасьць, гарката́, ёлкасьць;-чью отдает — гарэніць.

Горизонт — кругавід, пазе́м.

Горизонталь — пазе́мнік (г.-к. т.).

Горизонтальный — пазе́мны.

Горилла (зоол.) — гары́ля.

Гористость — гары́стасьць.

Гористый — гары́сты, узгоркаваты.

Горицвет ('бот. Lychnis dioica L) — сьве́тнік (б. т), гарыцьвѐт.

Горка — горка; Красная горка — Ра́даўніца, вясновыя дзяды́.

Горлан — гарла́ч.

Горланить — гарла́ніць, гарла́ць.

Горластый — гарла́сты.

Горлач (кувшин) — глады́ш.

Горлецсм. Горец.

Горлица (зоол. Columba turtur) — ту́рчык, турок.

Горло — горла, гарля́к, гарля́нка; зеў, жарало; кричать во все горло — гарла́ць, гарла́ніць.

Горловина — гарлавіна, жарало.

Горловой — гарлавы́.

Горлодёр — гарла́ч.

Горлышко — горлачка, шы́йка.

Горлянка (бот. C curbita lagenaria L) — гарля́нка.

Горн 1) на заводах — горан; 2) муз. — горн.

Горний — вы́шні.

Горнило — горан.

Горнист — гарністы.

Горница — пакой, сьвятліца.

Горничная — пакаёўка.

Горнозаводский — гісэрневы (г.-к. т.)

Горнокаменный — горнакаме́нны.

Горнорабочий — гарня́к, шахцёр.

Горнопромышленник — нетракапа́льнік.

Горнопромышленность — нетракапа́льная прамысловасьць (г.-к. т.).

Горностай (зоол. Mustella) — гарнаста́й.

Горный — горны, гаравы́, гарнічы;-ное масло — на́фта, зе́мны але́й.

Город — ме́ста, горад; ни к селу ни к городу — ні да скла́ду, ні да ла́ду.

Городить — гарадзіць;-дить чушь — пляву́згаць, чаўпсьці.

Городище — гарадзе́ц.

Городовой 1) прил. — ме́скі, гарадавы́; 2) существ. — міліцыянэр.

Городок — гарадок, мястэчка.

Городской — гарадзкі, ме́скі.

Городчастый (лист) — зарубча́сты, (б. т.).

Горожанин — гарадча́нін, мешчанін.

Горожанка — гарадча́нка, мяшча́нка.

Горообразование — гораўтварэньне, (г.-к. т.).

Гороскоп — гараскоп.

Горох — гарох; место, где рос горох — гарохавішча; гороховая солома — гарохавіны.

Гороховина — гарохавіна.

Гороховинка — гарохавінка.

Гороховый — гарохавы.

Горошек — гарошак; посевный (бот. Vicia sativa L) — віка се́ўная (б. т.).

Горошина — гарошына.

Горошинка — гарошынка.

Горст — горст.

Горсть, горстка — жме́ня; льна — мы́чка.

Гортанный — гарта́нны.

Гортань — гарта́нь, гарля́нка.

Гортензия (бот. Hortensia L) — гартэнзія.

Горчейший — найгарчэйшы.

Горчица (бот. Sinapis L) — гарчы́ца.

Горчичник — гарчы́чнік.

Горчичница — гарчы́чніца.

Горчичный — гарчы́чны.

Горшечник — гаршка́ль, гаршкалёп.

Горшечный — гаршэчны.

Горшок — гаршчок (р. — гаршка́); с узким горлышком — гляк.

Горшочек — гаршчочак, гаршэчак, гарну́шак.

Горький — горкі, е́лкі.

Горькнуть — гарка́вець, гарчэць, ялчэць.

Горько — горка, е́лка; пры́кра.

Горьковатость — гарка́васьць, елкава́тасьць.

Горьковатый — гарка́вы, елкава́ты.

Горькость — горкасьць, е́лкасьць.

Горы-Горки — Горкі.

Горюн — гару́н, мармыту́н.

Горючесть — гару́часьць, па́лкасьць

Горючий — гару́чы, па́лкі, пяку́чы; -чие слезы — горкія сьлёзы; -чий материал — па́ліва.

Горюшко — горанька, горачка.

Горячечный — гара́чкавы.

Горячий — гара́чы, пяку́чы, па́лкі; горячий человек — на ім аж ску́ра гары́ць, гара́чы чалаве́к.

Горячиться — гарачы́цца, запаля́цца, распаля́цца, азардава́ць.

Горячка — гара́чка, гару́чка.

Горячность — гара́чнасьць, пал, запа́л; в работе — руплівасьць, агнёвасьць.

Горячо — горача, па́лка.

Госпиталь — шпіта́ль.

Госпитальный — шпіта́льны.

Господин — пан; господа — панове, паны́; собир. — па́нства.

Господский — па́нскі;-ский дом — гаспода, двор.

Господство,-вование — панава́ньне.

Господствовать — панава́ць, па́нстваваць.

Господь — гаспод, пан бог.

Господствующий — пану́ючы; перава́жны.

Госпожа — па́ня; дома (хозяйка) — гаспады́ня.

Гостеприимный — гасьцінны.

Гостеприимство — гасьціннасьць.

Гостинница — гасьцініца, гатэль.

Гостить — гасьцява́ць, гасьціць.

Гость — госьць.

Гостья — госьцейка.

Государственность — дзяржа́ўнасьць, гаспада́рнасьць.

Государственный — дзяржа́ўны, гаспада́рны;-ная казна — скарб.

Государство — дзяржа́ва; гаспада́рства, па́нства.

Государыня — валада́рка, па́ня, карале́ва.

Государь — гаспада́р, пан; милостивый государь — Ва́ша міласьць.

Гот — гот.

Готика — готыка.

Готический — гаты́чны.

Готовальный,-льня — гатава́льны,-льня.

Готовить — гатава́ць, рыхтава́ць, ла́дзіць.

Готовиться — гатава́цца, рыхтава́цца.

Готовление — гатава́ньне.

Готовность — гатовасьць; в готовности — напагатове.

Готовный,-вый — гатовы, ахвочы.

Гощение — гасьцява́ньне.

Граб (бот. Carpinus) — граб.

Грабаздать — ла́паць, хапа́ць.

Грабеж — грабе́ж, рабу́нак, драпе́жніцтва.

Грабелина — гра́бліна.

Грабельщик — грабе́ц.

Грабитель — грабежнік, рабоўнік, драпе́жнік, зьдзірца.

Грабительский — грабе́жніцкі, рабоўніцкі, драпе́жніцкі, зьдзірскі.

Грабительство — рабоўніцтва, драпе́жніцтва, зьдзірства; рабава́ньне, гвалт.

Грабить — гра́біць, рабава́ць, драпе́жнічаць.

Грабли — гра́блі.

Грабовый — гра́бавы.

Гравий — жвір, жарства́.

Гравилат (бот. Geum) — гарлачоўка.

Гравировальный — гравава́льны.

Гравировальня — гравава́льня.

Гравировка — гравава́ньне.

Гравюра — гравю́ра.

Град — град.

Градация — ступенява́ньне (л. т.).

Градобитие — градабіцьце.

Градоначальник — нача́льнік гораду, (ме́ста), бурмістар (устарелое).

Градской — гарадзкі, ме́скі.

Градуирование — падзе́л на гра́дусы.

Градус — гра́дус, ступе́нь.

Градусник — гра́дуснік.

Гражданин — грамадзя́нін.

Гражданка — грамадзя́нка.

Гражданский — грамадзя́нскі, цывільны.

Гражданственность — грамадзя́нскасьць.

Гражданственный — грамадзя́нскі.

Гражданство — грамадзя́нства.

Грамм — грам.

Грамматик — граматы́сты.

Грамматика — грама́тыка.

Грамматический — граматы́чны.

Грамота 1) — гра́мата, пісьмо; 2) юрид. — гра́мата, прывіле́й, унівэрса́л, дэкрэт, ліст; охранная грамота — абаронны, ахоўны ліст; дарственная грамота — дарава́льны ліст.

Грамотей — грамаце́й, пісьме́нны.

Грамотка — пісу́лька, цыду́лка.

Грамотность — гра́матнасьць, пісьме́ннасьць.

Грамотный — гра́матны, пісьме́нны.

Гран (аптеч. вес) — гран.

Гранат (бот. Punicum granatum L) — грана́т.

Граната (воен.) — грана́та.

Гранатный — грана́тавы, грана́тны.

Гранатометчик — гранатамётнік.

Грандиозность — вяліза́рнасьць, вялічэзнасьць.

Грандиозный — вяліза́рны, вялічэзны, вялічэзны.

Гранение — шліхава́ньне.

Гранёный — шліхава́ны.

Гранильный — шліхава́льны.

Гранильщик — шліхава́льнік.

Гранильный — шліхава́льны.

Гранильня — шліхава́льня.

Гранит — граніт, зярня́к (г.-м. т.); гранит гнилой — граніт вы́петралы.

Гранитный — гранітны.

Гранить — шліхава́ць.

Граница — граніца, мяжа́, рубе́ж, кардон; выйти из границ — перабра́ць ме́рку.

Граничить — гранічыць, межава́цца (з чым), упіна́ць (ува што).

Граничный — гранічны, суме́жны, рубе́жны, кардонны.

Гранка — шпа́льта.

Грань — сьце́нка (м. т.).

Граф — граф, грап.

Графиня — графіня, грапіня.

Графа — графа́; шпа́льта.

Графин — кара́фа.

Графинчик — кара́фка.

Графит — графіт.

Графить — лінава́ць.

Графический — графічны, пісоўны.

Грациозность — пава́бнасьць, стройнасьць.

Грациозный — пава́бны, стройны.

Грация 1) мифол. — гра́цыя; 2) ва́бнасьць, стройнасьць, прыгожасьць.

Грач (зоол. Corvus) — грак.

Грачёнок — грачаня́.

Гребёнка — шчотка.

Гребень — грэбень; „волны — грэбень хва́лі;“ горной цепи — грэбень горнага ланцуга́ (г.-к. т.).

Гребец — грабе́ц, вясьля́р.

Гребешок — грабяне́ц, грабе́нчык.

Гребной — вясловы.

Гребник (бот. Cynosurus L.) — грэбнік (б. т.).

Греза — вяроза (Як. Кол.); ма́ра.

Грезить — вярозіць (Як. Кол.), ма́рыць.

Грезиться — ма́рыцца, вярзьціся.

Грек — грэк.

Грековосточный — грэкаўсходны.

Греметь 1) — грыме́ць; 2) о посуде — зьвіне́ць, бразката́ць; 3) об экипаже — тарахце́ць.

Гремучий — грымучы; гремучая змея — -грыму́чка, бражджоўніца (з. т.)

Гремушка — бра́зкаўка.

Гренадер — грэнадзе́р.

Гренадерский — грэнадзе́рскі.

Гренок — грэнка.

Грести 1) веслом — грабці, гарну́ць, веслава́ць; 2) граблями — грабці.

Греть — грэць.

Грех — грэх, віна́, правіна; загладить грех — адпакутаваць; с грехом пополам — так-ся́к.

Греховность — грахоўнасьць.

Греховный — грахоўны.

Греховодник — грахаводнік.

Грехопадение — праграшэньне.

Греция — Грэцыя.

Греча, гречиха (бот. Polygonum fagopyrum L.) — грэчка, гры́ка, грэка.

Гречанка — грача́нка.

Греческий — грэцкі.

Гречневый — грэцкі;-вая солома — грача́нка.

Грешить — грашы́ць, рабіць грэх.

Грешник — грэшнік, грахаводнік.

Грешница — грэшніца, грахаводніца.

Грешный — грэшны.

Грешок — грашок, правінка.

Гриб (бот. Fungus) — грыб; белый (Boletus bovinus) — баравік, шчы́ры, праўдзівы грыб; дожджевик — порхаўка; масленик — казёл; сыроежка — сураве́жка, сырае́жка; опенок — апенькі (мн. л.).

Грибастый — губа́ты, губа́р, губа́ч.

Грибница — грыбня́ (б. т.).

Грибной — гры́бны.

Грибовидный — грыба́сты.

Грибозвон — цымба́лы.

Грибок — грыбок.

Грива — гры́ва.

Гривенник — дзеся́тка.

Гривка — гры́ўка.

Григорий — Рыгор, Грыгор.

Грим — грым.

Гримаса — грыма́са, крыва́я міна, гімора.

Гримасничать — грыма́сьнічаць, рабіць гіморы, міны.

Гриф (зоол.) — грыф.

Грифель — гры́фель.

Грифельный — гры́фельны.

Гроб — труна́, дамавіна; вогнать в гроб — на той сьвет загна́ць.

Гробница — надгробак.

Гробовой — тру́нны, дамавінавы.

Гробовщик — труна́р.

Гробокопатель — грабакоп.

Гродно — Горадня, Горадзен.

Гродненский — Горадзенскі.

Гроза — навальніца, бу́ра.

Гроздь — гра́нка, грона, пук.

Гроздевый — гра́нкавы, гронавы.

Грозить — пагража́ць (каму), стра́шыць (каго), гразіць.

Грозно — грозна, з пагрозаю.

Грозность — грознасьць, страшэннасьць.

Грозный — грозны, страшэнны.

Грозовый — навальнічны, громавы;-вая ночь — вераб‘іная ноч.

Гром — гром (р.-му), грымоты; удар грома — пяру́н.

Громада,-дина — ве́ліч.

Громадность — вяліза́рнасьць, вялічэзнасьць.

Громадный — вялізны, вяліза́рны, вялічэзны, вагромністы.

Громила — граміла.

Громить — руйнава́ць, буры́ць, нішчыць, пустошыць, разбу́рваць.

Громкий — голасны, галасьлівы, гу́чны, зы́чны, моцны; выра́зны, сла́ўны.

Громко — голасна, галасьліва, гу́чна, зы́чна, моцна, выра́зна; громко кричать — блага́ць.

Громкость — голаснасьць, гу́чнасьць, зы́чнасьць.

Громовержец — грамавік.

Громовой — пяруновы.

Громовый — гу́чны, зы́чны (голас).

Громогласие — галоснасьць, гу́чнасьць.

Громогласный — галосны, гу́чны.

Громоздить — наклада́ць, награмаджа́ць.

Громоздкий — няўкла́дзісты, грамозны.

Громоотвод — пярунавод, пяру́ньнік.

Громыхание — гру́кат, груката́ньне, тарахце́ньне.

Громыхать — гру́каць, тарахце́ць.

Громыхнутьсясм. Грохнуться.

Гросс — грос.

Грот — пячора.

Гротеск — гратэск.

Гротовый — пячорны.

Грохнуть — гру́кнуць, гры́мнуцца, бу́хнуць.

Грохнуться — гру́кнуцца, гры́мнуцца, бу́хнуцца, упа́сьці.

Грохот — гру́кат.

Грохотанье — гру́каньне, груката́ньне.

Грохотать — гру́каць, груката́ць, тарахце́ць.

Грош — грош, шаг, шэлег.

Грошевой — грашовы, шаговы.

Грубеть — цьвярдзе́ць, каляне́ць, шурпа́цець, гру́бнуць.

Грубить,-биянить — грубіць, грубія́ніць.

Грубо — гру́ба, па-грубія́нску, па просту, нязгра́бна.

Грубоватый 1) — трохі гру́бы; 2) о ткани — жорскі, шурпа́ты, цу́бкі.

Грубость — грубія́нства.

Грубый 1) — гру́бы, грубія́нскі, просты, недаліка́тны; 2) о ткани — жорскі, шурпа́ты; 3) о работе — нязгра́бны.

Груда — гру́да, ку́па, бры́ла, мноства.

Грудастый — грудзісты.

Грудина — грудзіна.

Грудинка — грудзінка.

Грудной — грудны́, пе́лькавы;-ная клетка (анат.) — агру́дзьдзе.

Грудобрюшная преграда (анат.) — плява́.

Грудь — гру́дзі (только в множ. ч.); пе́лькі; (сосцы) — цы́цкі; взяться за грудь в драке — узя́цца за́грудкі.

Груз — цяжа́р.

Груздь (бот. Agaricus piperatus) — грузд.

Грузин — грузін.

Грузинка — грузінка.

Грузинский — грузінскі.

Грузить — кла́сьці, наклада́ць; пакава́ць.

Грузия — Грузія.

Грузно — ця́жка, ва́жка.

Грузный — ця́жкі, ва́жкі; человек — тоўсты, гла́дкі.

Грузнуть — гру́знуць, загруза́ць.

Грузовой — цяжаровы, пакоўны, пакава́льны.

Грузчик — пакоўнік, пакава́льнік.

Грунт — грунт.

Грунтование,-товка — грунтава́ньне, кітава́ньне.

Грунтовать (готовить фон) — грунтава́ць, кітава́ць.

Группа — гру́па, ку́па, гурток.

Группирование, ровка — групава́ньне, гуртава́ньне.

Группировать — групава́ць, гуртава́ць.

Групповый — гру́павы.

Грустить — смуціцца, сумава́ць, смуткава́ць, журы́цца, ну́дзіцца.

Грустно — сму́тна, су́мна, журбліва, маркотна.

Грустный — сму́тны, су́мны, журблівы, маркотны.

Грусть — журба́ (пс.-л. т.), сму́так, маркота, туга́.

Груша (бот. Pyrus) — ігру́ша.

Грушевидный — груша́сты.

Грушевый — ігру́шавы.

Грушовка — грушоўка.

Грыжа — кіла́.

Грыжевой — кілава́ты; кілу́н.

Грыжник (бот. Herniaria glabra L.) — гладу́н (б. т.).

Грызение — грызе́ньне.

Грызня — грызьня́, сва́рка, згрызоты, гы́рканьне.

Грызть — гры́зьці; семечки — луза́ць.

Грызться — гры́зьціся, свары́цца, гы́ркацца.

Грызуны (зоол. glires) — грызуны́.

Гряда — 1) града́; 2) загон.

Грядка — гра́дка.

Грядущее — бу́дучына.

Грядущий — бу́дучы, патомны, насту́пны.

Грязевой — гра́зевы.

Грязелечебный — гразяле́кавы.

Грязи (мед.) — гра́зі.

Грязнить — бру́дзіць, брудзя́ніць.

Грязно — бру́дна, балотна.

Грязнуха — плю́ндра, лаху́дра, задры́па, няхлю́йка.

Грязный — бру́дны, балотны, нячы́сты.

Грязь — гра́зь, бру́д, балота.

Грянуть 1) о громе — гры́мнуць, гру́кнуць; 2) о пушке — бу́хнуць, баба́хнуць.

Грянутьсясм. Грохнуться.

Губа — гу́ба́; губы — гу́бы, ву́сны; насмешливо — грыбы́, цымба́лы; дуть губы — закапы́льваць гу́бы; сжать губы — сьціснуць гу́бы.

Губа (залив) — затока, за́вад.

Губан — губа́р, губа́ч.

Губастый — губа́ты, грыба́сты.

Губернатор — губэрна́тар.

Губерния — губэрня.

Губернский — губэрскі.

Губитель — згу́бнік, згу́бца.

Губительный — згу́бны, згу́блівы.

Губительство — згу́ба, зьнішчэньне.

Губить — губіць, нішчыць, пагубля́ць, звадзіць.

Губка — гу́бка.

Губной — губны́.

Губошлёп — разя́ва, разява̀ка.

Губчатость (ткани) — губкава́тасьць.

Губчатый — губкава́ты.

Гувернер — гувэрнёр, выхава́льнік.

Гувернантка — гувэрна́нтка, выхава́льніца.

Гугнивыйсм. Гнусавый.

Гудение — гудзе́ньне.

Гудеть — гусьці, гудзе́ць.

Гудок — гудок.

Гуж — гуж; гужом —гу́жам.

Гужевой — гужавы́.

Гул — гудзе́ньне, гук, гул.

Гулёж — гульня́.

Гулкий — гу́чны, галосны.

Гулко — гу́чна, галосна

Гульбасм. Гулёж.

Гульбище — ігры́шча.

Гуляка — гуля́ка, гульта́й, лодар, латру́га, буса́йла.

Гулянье — гу́лі, гульня́, гуля́ньне, ігры́шча.

Гулять 1) — гуля́ць; 2) лентяйничать — гультаява́ць, латрава́ць, (ср. Баклуши бить).

Гулящийсм. Гуляка;-щая девка — ку́рва.

Гуманизм — гуманізм.

Гуманист — гуманісты.

Гуманистический — гуманісты́чны.

Гуманитарный — гуманіта́рны.

Гуманность — гума́ннасьць, людзкасьць.

Гуманный — гума́нны, лю́дзкі.

Гуменник — прыгуме́ньне.

Гуменце — гуме́нца.

Гуммиарабик — гуміара́бік.

Гумно — гумно, клу́ня.

Гумус — гу́мус, перагной.

Гурыя — гу́рыя, ра́йская дзяўчы́на.

Гурт — гурт, агу́л.

Гуртовой — гуртавы́, агу́льны.

Гуртом — агу́лам, ра́зам.

Гурьба — гу́рма; гурьбой — гу́рмам, грамадой.

Гусар — гуса́р.

Гусарский — гуса́рскі.

Гусеница — ву́сень.

Гусёнок — гусяня́.

Гусиный — гусіны, гуся́чы;-ный жир — шма́лец.

Гусли — гу́сьлі.

Гусляр — гусьля́р.

Густенек — гусьце́нькі.

Густеть — гусьце́ць.

Густо — гу́ста.

Густой — густы́.

Густота — гушчыня́, гу́шча, гу́стасьць.

Густошерстный — руністы.

Гусь (зоол. Anser) — гуса́к.

Гусыня — гу́ска, гусь.

Гуськом — гу́жам, наўсьця́ж, ключом.

Гусятина — гуся́ціна.

Гусятник — гуся́тнік.

Гуттаперча — гу́ма.

Гуттаперчевый — гу́мавы.

Гуща — гу́шча, гушча́р; остатки на дне — фуз.